Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Пракурор-Наташа» трапіла ў японскі стоп-ліст


34-гадовая пракурорка Рэспублікі Крым Натальля Паклонская займела шмат прыхільнікаў сярод карыстальнікаў японскага інтэрнэту, але з-за санкцый, уведзеных японскім урадам, ня зможа сустрэцца са сваімі прыхільнікамі.

Паводле інфармацыі «РИА-Новости», у сьпіс асобаў і арганізацый, на якіх распаўсюджваюцца ўведзеныя Японіяй супраць Расеі санкцыі, патрапілі 40 чалавек і дзьве кампаніі. Японія замарожвае актывы Віктара Януковіча, Сяргея Аксёнава, Натальлі Паклонскай, Александра Барадая, Ігара Безьлера, Ігара Стралкова (Гіркіна), Валерыя Болатава, Дзяніса Пушыліна, Вячаслава Панамарова і іншых.

Уведзеныя санкцыі супраць дзьвюх крымскіх кампаній — «Чарнаморнафтагаза» і нафтавай базы «Феадосія». Японія таксама забараніла імпарт ўсіх тавараў, вырабленыя ў Крыме.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG