Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 11 чэрвеня: прэзэнтацыя "Хронікаў беларускіх палітвязьняў" і новага альбому Вайцюшкевіча


Толькі мая Беларусь. Родныя вобразы. Любанскі раён, г.п. Урэчча, Менская вобласць.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com.Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша

Менск. У офісе Партыі БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3) пройдзе прэзэнтацыя кнігі "Хронікі беларускіх палітвязьняў", прысьвечаная лёсу 187 беларусаў, якія пацярпелі за свае палітычныя погляды. Пачатак а 17.00

Менск. У Галерэі TUT. BY (пр-т Дзяржынскага, 57, 9 паверх) музыка Зьміцер Вайцюшкевіч прэзэнтуе свой новы альбом "Наша песьня". Уваход бясплатны, па папярэднім запісе. Пачатак а 19.00

Менск. У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца адкрыцьцё выставы "Дух рэлігійнай традыцыі і друкаваны абраз" з фондаў Беларускага дзяржаўнага музэю народнай архітэктуры і побыту і Музэю земляробства імя ксяндза К. Клюка (г. Цехановец, Польшча). Пачатак а 16.00 у галерэі "Лябірынт" (3-ці паверх).

Менск. У дворыку Галерэі сучаснага мастацтва "Ў" (пр-т Незалежнасьці, 37а) адбудзецца прэзэнтацыя арганізацыі GeoAIR ў рамках праекта SMARRRT. Хатнімі кулінарнымі рэцэптамі падзеляцца Ніні Палавандышвілі і Дата Чыгхалашвілі (Тбілісі, Грузія). Пачатак а 19.00

У гісторыі:

1863 – Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы выдаў «Прыказ ад ронду польскага над цэлым краем літоўскім і беларускім да
народу зямлі літоўскай і беларускай».

1923 — выйшла ў сьвет паэма Якуба Коласа «Новая зямля» — прызнаны нацыянальны эпас беларусаў. Паэма пачынаецца вядомымі кожнаму радкамі «Мой родны кут, як ты мне мілы» і распавядае пра пошукі сялянамі сваёй долі, што ўвасобілася ва ўласнай зямлі.

1937 – у «справе Тухачэўскага» расстраляныя савецкія ваеначальнікі Тухачэўскі, Якір, Убарэвіч, Корк і іншыя.

1993 – Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Азэрбайджанам і Армэніяй.

1958 – пачалося будаўніцтва гораду Наваполацку.

У памяці:

1718 – нарадзілася Саламея Пільштынова, у дзявоцтве Русецкая. Імя гэтай пісьменьніцы часта згадваюць сучасныя беларускія фэміністкі, бачачы ў ёй сваю далёкую папярэдніцу. Бурлівая і багатая на прыгоды біяграфія гэтай жанчыны сапраўды захапляе. Саламея нарадзілася ў Наваградчыне, а ўжо ў 14 гадоў патрапіла разам з мужам у Стамбул. Вывучылася на лекарку і, вярнуўшыся, мела мэдычную практыку ў Нясьвіжы. Вынікам яе падарожжаў сталася кніга “Авантуры майго жыцьця”, якую часьцяком называюць раманам.

1811 – нарадзіўся Вісарыён Бялінскі, расейскі пісьменьнік, крытык, публіцыст і філёзаф-заходнік

1864 – нарадзіўся Рыхард Штраўс, нямецкі кампазытар.

1899 – нарадзіўся Ясунары Кавабата, японскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1968 году.

Зрабіць шчасьлівым хоць аднаго чалавека – значыць зрабіць шчасьлівым сябе.
Ясунары Кавабата

1910 – нарадзіўся Жак Іў Кусто, францускі акіянограф, вынаходнік аквалянга.

Калі ў чалавека зьяўляецца магчымасьць весьці незвычайнае жыцьцё, ён ня мае права ад яго адмаўляцца.
Жак Іў Кусто

1931 – нарадзіўся Уладзімер Мацюхін, беларускі фізыёляг і біяфізык.

1985 – нарадзіўся Дзьмітры Калдун, беларускі сьпявак.

Цытата:

«Мы людзі вольныя, нямаш у нас няволі! А хто з вас хоча няволі маскоўскай — таму мы дамо шыбеніцу на галіне!»

З «Прыказу ад ронду польскага над цэлым краем літоўскім і беларускім да народу зямлі літоўскай і беларускай».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG