Праз тыдзень яго чакае суд за распаўсюд па горадзе ўлётак салідарнасьці з палітвязьнямі. Але Віталь Каліноўскі больш заклапочаны выпускам чарговага нумару бюлетэня «Сымбаль часу».
Беларускія добраахвотнікі спадзяюцца атрымаць грамадзянства Ўкраіны і асьцерагаюцца вяртацца дадому.
Жывая прэм’ера песьні адбудзецца падчас першага ў гісторыі «Жадана і сабак» канцэрту ў Менску 4 чэрвеня ў Jack Club. Пасьля выступу музыкі зьбіраюцца яе запісаць у студыі «Осмос».
«Ратаваньне галодных — справа рук саміх галодных» — дэвіз адміністрацыі ўральскага мястэчка Бярозаўскі. Людзі з гораду едуць саджаць бульбу, каб змагацца з наступствамі ўведзеных самой жа Расеяй абмежаваньняў на імпарт харчоў.
ЧАСТКА ПЕРШАЯ. Нязгодныя з BelToll падумваюць пра свайго кандыдата ў прэзыдэнты. Расьсьледаваньне Ганны Любаковай.
Падляская паліцыя кажа, што, у сувязі з тузанінай паміж супрацоўнікамі аўтаінспэкцыі і беларускімі кіроўцамі каля польска-беларускага памежнага пераходу ў Баброўніках, кантралёры высьвятляюць, ці прынятыя паліцыянтамі захады былі апраўданыя.
1 чэрвеня партал BEL.BIZ зладзіў бізнэс-сьняданак, прысьвечаны 10-годзьдзю партала. Тэма імпрэзы — «Бізнэс праз 10 гадоў. Погляд у будучыню».
Польская агенцыя PAP паведамляе пра вырак беларусу Аляксандру Лянюку, які супрацоўнічаў з адной з польскіх спэцслужбаў, але пры гэтым наўмысна ўводзіў яе ў зман і ўдзельнічаў у апэратыўнай гульні беларускіх спэцслужбаў з польскімі.
Паводле вэрсіі паліцыі, 26-гадовы Усаама Рахім напаў зь вялікім нажом на паліцэйскага і агента ФБР — нападнік быў застрэлены ў парадку самаабароны.
Паміж польскай паліцыяй і грамадзянамі Беларусі, якія стаялі ў чарзе на ўезд у памежны пераход «Баброўнікі», адбыўся канфлікт, які доўжыўся цягам гадзіны і скончыўся газам і штрафамі.
На інтэрнэт-партале тлумачыцца, што прычынай стала скарга на парушэньне аўтарскіх правоў.
У менскай Галерэі «Ў» прэзэнтавалі аўдыёкнігу Генадзя Бураўкіна, якая выйшла ў сэрыі «Голас паэта».
Прэзыдэнт ФІФА Ёзэф Блатэр заявіў, што сыдзе ў адстаўку пасьля выбараў пераемніка празь некалькі месяцаў.
Выдатны беларускі вэлясыпэдыст Васіль Кірыенка — пра Эўрапейскія гульні, беларускую ідэнтычнасьць і родную Рэчыцу.
Аблезлая фарба, пад падлогай — вада, са столі зьвісае электраправодка — так жывуць віцябляне ў доме — помніку архітэктуры. А гэта мясьціны, якія памятаюць яшчэ Марка Шагала.
Падзеі новага дня, якія чакаюць Беларусь і сьвет сёньня, 3 чэрвеня, ў сераду.
Віцэ-спікер Дзярждумы Расеі Ігар Лебедзеў, які прэтэндуе на пасаду кіраўніка Расейскага футбольнага саюзу, лічыць, што сыход Ёзафа Блатэра з пасады прэзыдэнта ФІФА можа пацягнуць за сабой перагляд рашэньня аб правядзеньні чэмпіянату сьвету па футболе ў 2018 годзе ў Расеі.
Добрускі раённы суд 2 чэрвеня аднавіў на працы майстра мясцовага парцалянавага заводу Ганну Давыдаву, незаконна звольненую адміністрацыяй прадпрыемства за нецьвярозага падначаленага.
Абстрэлы 25-26 траўня адбываліся на тых самых пазыцыях, дзе некалькімі днямі раней былі захопленыя ў палон два меркаваныя расейскія спэцназаўцы.
Прэзыдэнт міжнароднай фэдэрацыі футбольных асацыяцый (ФІФА) Ёзаф Блатэр падае ў адстаўку, паведаміла брытанскае выданьне The Guardian.
Як паведаміла пасольства Злучаных Штатаў у Беларусі, ад 1 чэрвеня яно пачынае прыём заяваў аб працягу бягучых і аднаўленьні ранейшых візаў.
Але пры адной абавязковай умове — працягласьць паездкі не павінна перавышаць 15 дзён.
Прабеларускія выдавецтвы ня толькі існуюць, але і актыўна разьвіваюцца. Пра тых, хто дапамагае пабачыць ды прачытаць друкаванае беларускае слова, піша Вадзім Мажэйка.
Сёлета на цэнтральнае тэставаньне ў Беларусі зарэгістраваліся крыху больш за 100 тысяч абітурыентаў.
Сьпіс зь імёнамі расейскіх журналістаў і мэдыямэнэджэраў яна перадала сьпікеру Сэнату Польшчы Богдану Барусэвічу.
Колькі ў Эўропе моваў? Напэўна, ня менш, чым 100. А магчыма, што і ня менш, чым 150.
Пра гэта напісаў у Facebook юрыст з Кіраўскай вобласьці Яраслаў Міхайлаў, які месяц таму падаў скаргу.
Самае важнае і цікавае пра новага ляўрэата літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця.
«У беларускай мовы ёсьць будучыня. Мы не памром», — перакананая Анастасія Ранчанка з Магілёва.
Падзеі і даты гэтага дня.
Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава здымалі сюжэт пра шкоду паленьня. Што за чалавек напаў на журналістаў, невядома.
Пра лёс прадпрымальніка Максіма Фінскага піша «Новая газета».
Ужо складзены сьпіс дамэнаў, якія прымуць удзел у аўкцыёнах, аднак пакупнікі могуць прапаноўваць жаданыя дамэнныя імёны для таргоў.
Прычына канфлікту генэрацыяў у беларускай літаратуры – у музыцы.
Дванаццаты год як былая гараджанка Алеся Каржова памяняла горад на вёску. У яе трое дзяцей, і жанчына ўпэўненая, што вясковае выхаваньне лепш рыхтуе іх да дарослага жыцьця. Свабода наведала вяскоўцаў у першым пакаленьні ў вёсцы Малое Запрудзьдзе Валожынскага раёну.
Мікола Лукашэнка граў на піяніна, дэклямаваў вершы, танцаваў вальс. За ім у залі назіралі бацька і старэйшы брат Віктар.
Суд Дзяржынскага раёну пакараў штрафам журналістаў Вольгу Чайчыц і Сяргея Краўчука на 5 мільёнаў 400 тысяч рублёў кожнага.
Напярэдадні абвяшчэньня ляўрэата Прэміі Гедройця Радыё Свабода падрыхтавала конкурс-рэбус. Здагадайцеся, якія зь пісьменьнікаў зашыфраваныя на малюнку і атрымайце ў падарунак вышымайку.
Ляўрэат прэстыжнай літаратурнай прэміі будзе абвешчаны сёньня ў менскім гатэлі «Renaissance» а 19 гадзіне. А 18:45 пачатак простай відэатрансьляцыі на нашым сайце.
Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека ў адмысловай заяве па Беларусі перад прэзыдэнцкімі выбарамі назвала Юрыя Рубцова палітычным зьняволеным.
Сацыёляг Леанід Сядоў — ў інтэрвію расейскай службе радыё Свабода аб рэйтынгу пустэчы, міфах, антызаходнім і праімпэрскім грамадзтве.
Падобных кампутараў Apple I, створаных у 1976 годзе Стывам Джобсам, Стывам Возьнякам і Ронам Ўэйнам, у сьвеце засталося ўсяго каля 200 штук.
У гучным працэсе ў Менскім гарадзкім судзе аб забойстве жанчынай свайго дзіцяці вынесены вырак.
Чаму ў Беларусі размаўляюць па-расейску? Мы задалі гэтае пытаньне дзецям, якія наведваюць курсы беларускай мовы «Мовананова» ў Менску.
Ляўрэат літаратурнай прэміі будзе абвешчаны сёньня ў менскім гатэлі «Renaissance» а 19 гадзіне. А 18:45 пачатак простай відэатрансьляцыі на нашым сайце. Галасуйце, каму б вы аддалі прэмію.
У Міжнародны дзень абароны дзяцей Радыё Свабода задало такое пытаньне дзецям у Менску, Сараеве, Бішкеку, Маскве і ўкраінскім Шчасьці.
Ён павінен быць як Вітаўт ці Касьцюшка, як Купала ці князь Альгерд? Такінданг кпіць, што ўжо столькі гадоў выбіраюць «адзінага» і ня могуць дамовіцца.
Памаліліся за бласлаўленьне беларускага народу, урад і ўмацаваньне сем’яў.
А кіраўнік Футбольнай асацыяцыі Ангельшчыны Грэг Дайк заявіў, што яго краіна можа байкатаваць Чэмпіянат сьвету ў 2018 годзе.
Загрузіць яшчэ