Фэдэральны акруговы судзьдзя ў Бостане вынес канчатковы прысуд у справе выбуху на Бостанскім маратоне. Джахар Царнаев мае быць пакараны шляхам сьмяротнай іньекцыі.
26 чэрвеня Віцебск будзе сьвяткаваць дзень вызваленьня ад фашысцкіх захопнікаў. Тым часам непадалёк ад цэнтру прыходзіць у занядбаньне хата з памятнай шыльдай, у якой жылі падпольшчыкі Сьвечкіны.
Гэтае пытаньне вывучаў дасьледны цэнтар Pew шляхам дасьледаваньня ў 40 краінах сьвету на ўсіх кантынэнтах. Вынікі пададзеныя ў табліцы з дакладу цэнтру.
Апошні тыдзень перад дэпартацыяй праводзіць з жонкаю і дзецьмі ў вёсцы Партызанскай Хойніцкага раёну беларускі грузін Гела Берберашвілі.
Дасьледны сацыялягічны цэнтар Gallup і кампанія Healthways абнародавалі чарговы «Глябальны індэкс дабрабыту».
Яе бацькі на пачатку 90-х апынуліся ў ЗША зь дзьвюма валізкамі, а сёньня кампазыцыі Вольгі Казак — сапраўдныя гіты на амэрыканскіх радыёстанцыях, яна перамагла ў «Billboard Song Writing Contest» і выступала з канцэртамі ў Лінкальн-цэнтры.
На запрашэньне Беларускага архіву вуснай гісторыі 26–27 чэрвеня Менск наведае выбітны нямецкі дасьледчык, адмысловец у галіне вуснай гісторыі Аляксандар фон Плата.
Аляксандар Мяжуеў быў адпраўлены ў адстаўку з пасады дзяржсакратара Савету бясьпекі, як паведамляе прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкі, «па ягонай просьбе ў сувязі са складанымі сямейнымі абставінамі».
Сёньня дасьледуюць ваенныя злачынствы сталінізму.
Рух салідарнасьці «Разам» распачаў стварэньне штабу ў падтрымку Мікалая Статкевіча.
Рыгор Пасько — пра статкавасьць «патрыятычнага чаду», арсэнал хлусьні прапагандыстаў і небясьпеку быць апазыцыянэрам.
Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Галоўны рэдактар нашай радыёстанцыі выказаў пратэст супраць гвалту з боку паліцыі ў дачыненьні да журналістаў Радыё Свабода і іншых сродкаў масавай інфармацыі, якія асьвятлялі дэманстрацыі ў Ерэване.
Акцыя пратэсту арганізаваная грамадзянскім рухам «Не рабунку!». Гэты рух складаецца пераважна з прадстаўнікоў моладзі, не зьвязаных зь якімі-небудзь палітычнымі і грамадзкімі сіламі.
Экс-презыдент Украіны Віктар Януковіч даў інтервію BBC. Менавіта фраза пра стравусаў стала самай папулярнай, хоць ён казаў пра Крым, Данбас і пагрозы свайму жыцьцю.
Алесь Чайчыц напісаў пра «беларускі парадак». У параўнаньні з расейскім бязладзьдзем мабыць і просіцца такі тэрмін. Але, на маю думку, гэта фікцыя, якой проста не існуе ў прыродзе.
Джордж Фрыдман, заснавальнік і кіраўнік амэрыканскай выведвальна-аналітычнай карпарацыі Stratfor расказаў, чаму Крэмль ня будзе чапаць Лукашэнку, ці квапіцца Кітай на Сібір, а таксама чаму ён чакае новых войнаў у Эўропе і распаду Расеі.
Тры тыдні ў беларускім інтэрнэце абмяркоўвалі «Джазавыя вечары» на менскай плошчы Свабоды: няўжо яны нарэшце зразумелі што ня трэба лезьці, проста не замінаць?
Сяргей Скрабец ачоліць супольную ініцыятыўную групу, якая будзе зьбіраць подпісы грамадзянаў Беларусі за вылучэньне Статкевіча кандыдатам на прэзыдэнта на выбарах 2015 году.
Што ў беларусаў з арытмэтыкай, зразумець цяжка. Хаця грошы лічыць нібыта ўмеюць.
Суд Менскага раёну пакараў актывіста руху «Эўрапейская Беларусь» за фатаграфаваньне пляката ў падтрымку палітвязьня Юрыя Рубцова.
Паводле папярэдніх зьвестак паліцыі, на гэты момант у выніку разгону сядзячай акцыі пратэсту на праспэкце Баграмяна ў аддзяленьні паліцыі Ерэвана дастаўленыя 237 чалавек.
У Кіеве на Майдане Незалежнасьці пратэставалі вымушаныя перасяленцы з Данецкай і Луганскай абласьцей, а таксама прадстаўнікі праваабарончых арганізацыяў.
Журналісты армянскай службы Радыё Свабода (Радыё Азатуцюн) заяўляюць аб зьбіцьці і пашкоджаньні іх тэхнікі паліцыяй падчас разгону пратэстоўцаў у цэнтры Ерэвана на досьвітку 23 чэрвеня.
Экс-прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч прызнаў у інтэрвію тэлекампаніі ВВС, што ён часткова нясе адказнасьць за забойствы падчас падаўленьня пратэстаў у Кіеве ў лютым 2014 году.
Амэрыканскі журналіст Сайман Астроўскі паведаміў, што яму было адмоўлена ў атрыманьні журналісцкай візы ў Расею.
Жыхарам Кастрычніцкага раёну Данецку прапануюць пераехаць у іншы, больш спакойны раён гораду
Праваслаўныя сьвятар і вернік з Украіны распавялі Свабодзе пра тое, як бачаць і адчуваюць сытуацыю на радзіме.
Сапраністка Надзея (Надзін) Кучар, салістка Пермскага тэатру опэры і балету, стала пераможцам Міжнароднага конкурсу опэрных сьпевакоў Бі-Бі-Сі ў Кардыфе.
22 чэрвеня ў Менскім раённым судзе чакаюцца працэсы над Максімам Вінярскім, Леанідам Кулаковым і Сяргеем Мацкойцем, актывістамі руху «Эўрапейская Беларусь», затрыманымі ў Менску 19 чэрвеня.
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У таварыскай гульні бралі ўдзел беларускія пісьменьнікі і кнігары, якіх аб’яднала сяброўства зь Юрасём Бушляковым і агульнае захапленьне футболам.
Зноў клічуць у Крым, зноў не паедзем. І не паедзем напэўна больш ніколі.
20 чэрвеня ў Менску прайшоў апошні з канцэртаў цыклю «Джазавыя вечары», што адбываліся ў чэрвені на менскай плошчы Свабоды пад адкрытым небам. Паводле водгукаў у інтэрнэце, апошняму канцэрту пашкодзілі ўмовы, да якіх музыканты ня мелі дачыненьня.
У свеце ў нядзелю ўпершыню адзначаюць Міжнародны дзень ёгі. Чакаецца, што з гэтай нагоды ў розных краінах сьвету адбудуцца масавыя ёга-практыкі.
Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
20 чэрвеня ў Гомелі супрацоўнікі дэпартамэнту службы «Ахова» затрымалі грамадзкага актывіста, былога афіцэра міліцыі Ўладзімера Няпомняшчых. Ён ішоў па вуліцы Савецкай у белай майцы з надпісам «За Беларусь без Лукашэнкі».
Сам ляўрэат паводле стану здароўя ня змог прыехаць на цырымонію ўганараваньня ў вёску Бычкі Ўшацкага раёну Віцебскай вобласьці. Імя пераможцы абвясьціў адзін з мінулых ляўрэатаў Алесь Марачкін.
З разьліку на 1 тысячу мясцовага насельніцтва Беларусь на першым месцы паводле колькасьці прынятых грамадзянаў Украіны. Каля 100 тысяч грамадзянаў Украіны прыехалі ў Беларусь для часовага пражываньня ад пачатку збройнага канфлікту.
Грэцкі візавы цэнтар у Мінску пачне працаваць ад 22 чэрвеня. Цяпер любы грамадзянін Беларусі можа атрымаць дазвол на наведваньне гэтай краіны, не выяжджаючы за мяжу.
Дзе я? Карэспандэнты Радыё Свабода прайшліся вакол вакзалаў у абласных гарадах у пошуках беларускага. Праверце, ці добра вы ведаеце беларускае прывакзальнае жыцьцё.
Украінскі палітык Барыс Тарасюк, які ў розны час займаў пасады міністра замежных справаў, распавёў пра сваё бачаньне ўкраінска-беларускіх стасункаў і патлумачыў, чаму ён ня верыць у «перавыхаваньне» Лукашэнкі.
Супраць незалежнага журналіста Алеся Леўчука рыхтуецца новая адміністрацыйная справа. Ад журналісткі Іны Хоміч запатрабавалі сплаціць штраф, хоць тэрмін для яго спагнаньня фармальна скончыўся.
У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу адмовіліся праводзіць слуханьні па праблемах лячэбна-працоўных прафілякторыяў (ЛПП), якія дзейнічаюць у Беларусі ўжо колькі гадоў.
Пасьля выбараў 2010 міністры замежных спраў Нямеччыны, Польшчы, Швэцыі, Чэхіі апублікавалі супольны артыкул пад загалоўкам «Лукашэнка прайграў». Сярод аўтараў быў і Карл Більт. Як ён бачыць Беларусь у новых геапалітычных рэаліях?
Cудзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля пастанавіў аштрафаваць пастара пратэстанцкай суполкі Царквы Божай «Праабражэньне» Сяргея Нікалаенку на 20 базавых велічыняў за правядзеньне набажэнства/
У мінулым годзе колькасьць грамадзянаў краін СНД, якія папрасілі прытулку ва Ўкраіне, вырасла ў 30 разоў. Найбольшая колькасьць зваротаў паступае з Расейскай Фэдэрацыі, Беларусі і Казахстану.
Сястра затрыманай у Беларусі Шабнам Худайдодавай праз тыдзень пасьля затрыманьня сястры не атрымлівала аб яе лёсе ніякіх вестак.
Загрузіць яшчэ