Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З панядзелка грэцкую візу можна будзе атрымаць у Менску


Грэцкі востраў Скіятас
Грэцкі востраў Скіятас

Грэцкі візавы цэнтар у Мінску пачне працаваць ад 22 чэрвеня. Цяпер любы грамадзянін Беларусі можа атрымаць дазвол на наведваньне гэтай краіны, не выяжджаючы за мяжу.

Аплату за выдачу візы і афармленьне дакумэнтаў давядзецца ўносіць толькі ў расейскіх рублях, бо цэнтар будзе працаваць праз кансулят Грэцыі ў Расейскай Фэдэрацыі.

Кошт сэрвіснага збору за паслугі візавага цэнтру складзе 28 эўра. Заяўнік будзе аплачваць неабходныя зборы ў беларускіх рублях па курсе Нацыянальнага банку на дзень падачы дакумэнтаў.

Візавы цэнтар Грэцыі месьціцца па адрасе в ул. Чыгуначная, 33. Падаць дакумэнты на візу можна будзе з панядзелка па пятніцу з 9.00 да 16.00. Выдача пашпартоў будзе праводзіцца з панядзелка па пятніцу з 9.00 да 17.00, у такім жа рэжыме будзе працаваць кол-цэнтар. У дні дзяржаўных сьвятаў візавы цэнтар працаваць ня будзе.

Пра гэта інфармуе Telegraf.by

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG