Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску адбылася футбольная гульня памяці Юрася Бушлякова


Фота: Юля Цімафеева
Фота: Юля Цімафеева

21 чэрвеня на футбольным полі ў мікрараёне Зялёны Луг адбыўся футбольны матч памяці Юрася Бушлякова. У таварыскай гульні бралі ўдзел беларускія пісьменьнікі і кнігары, якіх аб’яднала сяброўства зь Юрасём Бушляковым і агульнае захапленьне футболам — Альгерд Бахарэвіч, Андрэй Бастунец, Алесь Яўдаха, Андрусь Анцух, Серж Мінскевіч, Вячаслаў Корбут, Анатоль Трафімчык і Павал Касцюкевіч.

Юрась Бушлякоў
Юрась Бушлякоў

Журналіст «Радыё Свабода», аўтар кнігі «Жывая мова» Юрась Бушлякоў заўчасна памёр ад цяжкай хваробы ў 2013 годзе. У жыцьці Юрась Бушлякоў таксама захапляўся спортам, у тым ліку рэгулярна гуляў у футбол. Пасьля сьмерці сябры і калегі Юрася Бушлякова дамовіліся штогод на гадавіну яго сьмерці праводзіць футбольныя матчы, прысьвечаныя памяці вядомага філёляга.

Гульня атрымалася вельмі напружаная, багатая на галы, адна каманда перамала другую зь лікам 6-4. Альгерд Бахарэвіч паведаміў Свабодзе, што зь Юрасём Бушляковым яны традыцыйна гулялі ў футбол менавіта на гэтым стадыёне — побач з скрыжаваньнем вуліц Цікоцкага-Карбышава і Сядых.

Гэта быў ужо трэці матч памяці Юрася Бушлякова, першы адбыўся праз два тыдні пасьля сьмерці Юрася.

Фота: Юля Цімафеева

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG