Ахвярамі тэрарыстычнай атакі, якая адбылася 26 чэрвеня, сталі 40 чалавек. Большасьць загінулых — турысты зь Вялікабрытаніі.
У горадзе тым часам не заўважана, каб на афіцыйных будынках вывешваліся расейскія трыкалёры. Паўсюдна толькі дзяржаўная атрыбутыка Рэспублікі Беларусь.
Учора ў Беларусі адзначалі афіцыйны Дзень Незалежнасьці (Дзень Рэспублікі). У гэты дзень у 1944 годзе Менск вызвалілі ад фашысцкіх войскаў. Аднак 360 гадоў таму 3 ліпеня 1655 году Менск быў захоплены войскамі маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча.
Паводле актывістаў, узвышша над ракою Дубравека знаходзіцца на балянсе раённай адміністрацыі, аднак зрэдку яго наведваюць дворнікі. Яно засьмечана бытавымі адыходамі ды зарастае хмызамі і травою.
Бацькі Міхася Жызьнеўскага, які загінуў падчас Рэвалюцыі годнасьці ў Кіеве, атрымалі мэдаль «За ахвярнасьць і любоў да Ўкраіны». Цырымонія прайшла ў Міхайлаўскім саборы ў Кіеве.
Двух удзельнікаў каталіцкага фэсту ў Будславе, на якіх былі апрануты майкі з надпісам «Беларусь», супрацоўнікі міліцыі прымусілі пакінуць сьвята.
У дачыненьні да берасьцейца Міхаіла Лукашэвіча спынілі крымінальную справу аб паклёпе на кіраўніка дзяржавы з-за адсутнасьці складу злачынства.
Дыпляматычныя прадстаўніцтвы Беларусі за мяжой далучаюцца да кампаніі прамоцыі нацыянальных сымбаляў.
Папа рымскі Францішак заявіў, што каталіцкай царкве, якую ён узначальвае, ня варта выбіраць пажыцьцёвых лідэраў.
Беларускія актывісты вырабілі, прывезьлі і ўсталявалі надмагільны помнік Міхасю Жызьнеўскаму, забітаму паўтара гады таму на Майдане ў Кіеве.
Падзеі і даты новага дня
Падзеі ў Добрушы і Гомелі вярнулі актуальнасьць выпуску «Цырку за дротам», зробленага Вінсэнтам у 2013 годзе і прысьвечанага кітайска-беларускаму супрацоўніцтву.
У Магілёве адбылося сьвята нацыянальнай культуры. У праграме урачыстасьцяў, прымеркаваных да афіцыйнага Дня незалежнасьці, яно мела назву «Беларусь жыцьця майго крыніца».
Як змагацца са зьбегамі зычных. Тлумачыць Вінцук Вячорка.
У Расеі прынялі закон, згодна зь якім таемнае супрацоўніцтва са спэцслужбамі будзе залічвацца грамадзянам у працоўны стаж.
Францускія ўлады адмовіліся даць палітычны прытулак заснавальніку WikiLeaks Джуліяну Асанжу. У афіцыйным адказе Елісейскага палаца гаворыцца, што сытуацыя, у якой апынуўся Асанж, не нясе прамой пагрозы яго жыцьцю.
«Чаму ў Беларусі афіцыйны Дзень незалежнасьці адзначаецца не тады, калі краіна стала незалежнай?» Апытаньне ў Горадні.
Андрэй Мялешка — своеасаблівы рэкардсмэн па штрафах: агульная сума штрафаў — 105 базавых велічыняў (18,9 мільёна рублёў).
Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Бунт кітайскіх рабочых ўзьнік 2 ліпеня на тле працяглых затрымак заробку, і ўранку яны і выправіліся пешшу ў паход, каб дайсьці да Менску і асабіста сустрэцца з амбасадарам Кітаю.
На конкурсную праграму фэстывалю «Аdnak» сёлета было пададзена больш за 370 заявак ад больш чым 150 удзельнікаў. Удзел у Фэстывалі бяруць працы, выкананыя на беларускай мове.
Перк Пераможцаў будзе адным з самых шматлюдных у Дзень Незалежнасьці. Але не таму, што парк Пераможцаў пачынаецца ад плошчы Перамогі, дзе 3 ліпеня будуць ускладаць вянкі да Вечнага агню.
У вёсцы Салацьце Гарадзенскага раёну, блізу літоўскае мяжы, распачаўся незвычайны пленэр. Мастакі маюць аздобіць вёску, у якой многія зь іх жывуць.
Экс-дырэктар «Барысаўдрэва» Ўладзімер Мальцаў сказаў, што лічыць сябе невінаватым, але памяняў свае погляды на жыцьцё і цяпер для яго самае галоўнае — сям’я.
Каля двухсот кітайцаў 2 ліпеня маршам прайшлі па Гомелі. Яны пешшу дайшлі з Добрушу да абласнога цэнтру і вырашылі крочыць на Менск, у сваю амбасаду.
На конкурсную праграму фэстывалю «Аdnak» сёлета было пададзена больш за 370 заявак ад больш чым 150 удзельнікаў.
Пакуль жыхары Грэцыі рыхтуюцца да рэфэрэндуму і патэнцыйнага выхаду з эўразоны, у яшчэ адной эўрапейскай краіне задумаліся аб разрыве адносінаў з ЭЗ.
Нікалас Ўінтан, брытанскі грамадзянін, які выратаваў сотні габрэйскіх дзяцей у Празе ад нацыстаў напярэдадні Другой сусьветнай вайны, памёр у веку 106 гадоў. Пра гэта паведаміла яго сям’я 1 ліпеня.
Яго сустракалі жонка, брат і бацька.
Сярод беспрацоўных нямала актывістаў апазыцыі. Бальшыня зь іх страціла працу праз удзел у выбарчых кампаніях, у дзейнасьці незалежных прафсаюзаў, альбо, як заяўляюць некаторыя зь іх, — баронячы правы працоўных.
Жыхары магілёўскага мікрараёну Юбілейны дамагліся ў чыноўнікаў адкрыцьця амбуляторнага мэдычнага пункту прыёму.
Актывіста кампаніі «Эўрапейская Беларусь» затрымалі на вуліцы Маякоўскага, калі ён прыйшоў у суд Менскага раёну па фотаапарат, забраны падчас папярэдняга арышту.
Эканамічны крызіс у Грэцыі адбіўся на колькасьці ахвотных адпачываць у гэтай краіне: кіраўніцтва турыстычнай галіны канстатуе, што загружанасьць гатэляў упала на 50 тысяч чалавек у пераліку на суткі.
У расейскім горадзе Брацку на Дні моладзі ўсе жадаючыя маглі ўдарыць нагой партрэт прэзыдэнта ЗША Барака Абамы. Відэа зь незвычайнай акцыі апублікаваў блогер Андрэй Антоненка.
Музычныя героі Лявона Вольскага спрачаюцца наконт абвешчаных выбараў прэзыдэнта. Грышка заклікае да байкоту, Саўка абяцае сябру «цюрагу», а сам палохаецца, што ў ЗША яго могуць аддаць замуж.
У Забайкальлі калектыў Магайтуйскага раённага суду просіць жыхароў краю дапамагчы сабраць грошы на лячэньне сына супрацоўніцы суду Цыцыгмы Батамункуевай.
Празь некалькі дзён пасьля таго, як ініцыятыва «Не рабунку!» пакінула праспэкт Баграмяна ў Ерэване, там сфармавалася новая група каардынатараў.
З Бабруйскага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў звольнілі сябра Свабоднага прафсаюзу Беларускага Сяргея Пічугова.
«Зразумела на 300%, што ініцыятыўная група Статкевіча зарэгістраваная ня будзе, кажа Калякін. — У гэтым выпадку мы проста пакідаем Лукашэнку разам з Гайдукевічам у абсалютна камфортных умовах і падстаўляем усю апазыцыю».
Прэм’ер-міністар Грэцыі Алексіс Цыпрас выступіў з новай прапановай міжнародным крэдыторам. У сваім лісьце ён просіць аб новым пагадненьні, якое рэгулюе пытаньні фінансаваньня краіны праз Эўрапейскі мэханізм стабільнасьці.
Уплывовы амэрыканскі часопіс Foreign Policy апублікаваў артыкул Яўгена Вараб’ёва, прысьвечаны узрослай папулярнасьці ўкраінскай мовы.
Базаваны ў Літве Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (НІСЭПД) абнародаваў дадзеныя агульнанацыянальнага апытаньня, праведзенага ў Беларусі ў чэрвені 2015 году.
Пра «Марш аматараў насіць шкарпэткі пад сандалі» – паведаміў адзін украінскі сайт. Прычым, не зусім зразумела, ці то забаўляльны сайт фэйкаў, ці то праўдзівая інфармацыя.
У сталіцы Армэніі двое ўдзельнікаў сядзячай акцыі пратэсту на праспэкце Баграмяна — Аруцюнаў Аруцюнян і Айк Парыкян — увечары 30 чэрвеня аб’явілі галадоўку.
Ці напалохаў беларускіх турыстаў тэракт са шматлікімі ахвярамі, які адбыўся ў туніскім горадзе Сусе?
Зрэдку чуваць беларускія песьні на вуліцах у Магілёве. Паводле музыкантаў, сьпевы на беларускай мове публіка ўспрымаць пакуль не гатовая.
Сьледчыя Ўпраўленьня фінансавых расьсьледаваньняў па Ваўкавыскім раёне склалі на Аўтуховіча пратакол, паводле якога ён незаконна набыў валюту ў пасажыра таксі. У пратаколе былі запісаныя паказаньні двух сьведак. У судзе сьведкі ад іх адмовіліся.
Пісьменьнік і пераможца сёлетняй прэміі Гедройця Віктар Казько кажа, што ў яго добрая памяць. І ён памятае, як пра адны выбары некалі сказаў Аляксандар Лукашэнка: «Хадзіце, не хадзіце — усё адно вас падмануць»
Загрузіць яшчэ