Сяргей Андросенка сказаў у інтэрвію карэспандэнту Свабоды, што вяртацца ў Беларусь ён пакуль ня мае намеру і зьбіраецца абскардзіць рашэньне швэдзкіх уладаў, якія адмовілі яму ў палітычным прытулку.
Міграцыйныя ўлады Швэцыі палічылі, што Сяргей Андросенка пры несправядлівым і негуманным звароце на радзіме зможа самастойна абараніць свае правы ў беларускіх судах, міліцыі і пракуратуры.
6 ліпеня ў Менску пайшоў дождж з моцным ветрам. Карыстальнікі сацыяльных сетак паведамляюць пра паваленыя ураганам дрэвы.
За чэрвень 2015 года пратэрмінаваная запазычанасьць па заробках у Беларусі вырасла ў параўнаньні з траўнем на 37%, ці 111,1 млрд. рублёў.
Старшыня канцэрну «Беллеспаперапрам» Юры Назараў плянуе 7 ліпеня наведаць Добрускую папяровую фабрыку і вывучыць сытуацыю пасьля пратэсту кітайскіх рабочых 2 ліпеня.
9 красавіка Сілівончык быў асуджаны на два гады калёніі-пасяленьня паводле артыкулу «Публічныя заклікі да ажыцьцяўленьня тэрарыстычнай дзейнасьці» за антырасейскія пасты «вКонтакте».
Дзе вы плянуеце сёлета адпачыць і дзе марыце? З такім пытаньнем карэспандэнт Свабоды зьвярнуўся да гарадзенцаў.
Настаўнікі ўспрымаюць намеры чыноўнікаў без асаблівага аптымізму. Яны прызнаюць, што сродкаў на школы нестае, тым ня менш лічаць: павялічэньне колькасьці вучняў у клясах ня пойдзе на карысьць навучальнаму працэсу.
2 ліпеня па амністыі выйшаў на волю з магілёўскай калёніі Ўладзімер Мальцаў, былы гендырэктар аб’яднаньня «Барысаўдрэў», якога суд прызнаў вінаватым у службовым злоўжываньні і асудзіў на 2,5 года зьняволеньня.
Грамадзянін Беларусі Барыс Гульчук, які служыў у добраахвотным батальёне «Тарнада», затрыманы ўкраінскімі ўладамі па падазрэньні ў цяжкіх злачынствах.
Анамальная сьпёка назіраецца ў Беларусі ўжо некалькі дзён. Ніякіх дажджоў, а тэмпэратура дасягае 30–32 градусаў.
Сваімі першымі чытацкімі ўражаньнямі пра кнігу Сяргея Абламейкі «Мой Картаген» дзеліцца мовазнаўца Вінцук Вячорка.
7 ліпеня ў менскай кнігарні «Логвінаў» будзе прэзэнтаваная новая кніга сэрыі Бібліятэка Свабоды — эсэ Сяргея Абламейкі «Мой Картаген». Сваімі чытацкімі ўражаньнямі ад кнігі Сяргея Абламейкі дзеліцца пісьменьнік Уладзімер Арлоў.
Як бы публіка ў масе сваёй ні супраціўлялася зьменам, рана ці позна давядзецца рабіць дэзынфэкцыю.
Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Выкананьне сьмяротнай кары адбылося ў амфітэатры захопленай Пальміры і было зьнятае на відэа.
Гэта першы ў гісторыі горада выпадак, калі гаданімічнаму аб’екту прысвойваецца імя яшчэ жывога, а не памерлага чалавека.
5 ліпеня ў сталіцы Фінляндыі горадзе Хэльсынкі распачалася штогадовая сэсія Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ. Беларусь на сэсіі прадстаўляе намесьнік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Віктар Гумінскі.
4 ліпеня на сваёй малой радзіме ў вёсцы Александрыя Шклоўскага раёну Аляксандр Лукашэнка ўрачыста адкрыў сьвята Купальле («Александрыя зьбірае сяброў»).
5 ліпеня адзначаецца год вызваленьня ўкраінскага гораду Славянск ад сэпаратыстаў. Жыхар Славянска Ігар распавёў Радыё Свабода, як аднаўляецца мірнае жыцьцё.
Фэст абраза Маці Божай Будслаўскай сам па сабе зьяўляецца аднаўленьнем беларускай хрысьціянскай традыцыі, аднак у гэтым годзе нацыянальны характар сьвята быў асабліва заўважным, піша Catholic.by.
Калі ты малады і свабодны, то можна лёгка пусьціцца ў падарожжа хоць вакол сьвету. А вось калі зьяўляюцца дзеці, многія адмаўляюцца ад замежных паездак. Аднак маладым бацькам пазбаўляць сябе новых уражаньняў зусім не абавязкова.
Падзеі і даты гэтага дня
Ахвярамі тэрарыстычнай атакі, якая адбылася 26 чэрвеня, сталі 40 чалавек. Большасьць загінулых — турысты зь Вялікабрытаніі.
У горадзе тым часам не заўважана, каб на афіцыйных будынках вывешваліся расейскія трыкалёры. Паўсюдна толькі дзяржаўная атрыбутыка Рэспублікі Беларусь.
Учора ў Беларусі адзначалі афіцыйны Дзень Незалежнасьці (Дзень Рэспублікі). У гэты дзень у 1944 годзе Менск вызвалілі ад фашысцкіх войскаў. Аднак 360 гадоў таму 3 ліпеня 1655 году Менск быў захоплены войскамі маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча.
Паводле актывістаў, узвышша над ракою Дубравека знаходзіцца на балянсе раённай адміністрацыі, аднак зрэдку яго наведваюць дворнікі. Яно засьмечана бытавымі адыходамі ды зарастае хмызамі і травою.
Бацькі Міхася Жызьнеўскага, які загінуў падчас Рэвалюцыі годнасьці ў Кіеве, атрымалі мэдаль «За ахвярнасьць і любоў да Ўкраіны». Цырымонія прайшла ў Міхайлаўскім саборы ў Кіеве.
Двух удзельнікаў каталіцкага фэсту ў Будславе, на якіх былі апрануты майкі з надпісам «Беларусь», супрацоўнікі міліцыі прымусілі пакінуць сьвята.
У дачыненьні да берасьцейца Міхаіла Лукашэвіча спынілі крымінальную справу аб паклёпе на кіраўніка дзяржавы з-за адсутнасьці складу злачынства.
Дыпляматычныя прадстаўніцтвы Беларусі за мяжой далучаюцца да кампаніі прамоцыі нацыянальных сымбаляў.
Папа рымскі Францішак заявіў, што каталіцкай царкве, якую ён узначальвае, ня варта выбіраць пажыцьцёвых лідэраў.
Беларускія актывісты вырабілі, прывезьлі і ўсталявалі надмагільны помнік Міхасю Жызьнеўскаму, забітаму паўтара гады таму на Майдане ў Кіеве.
Падзеі і даты новага дня
Падзеі ў Добрушы і Гомелі вярнулі актуальнасьць выпуску «Цырку за дротам», зробленага Вінсэнтам у 2013 годзе і прысьвечанага кітайска-беларускаму супрацоўніцтву.
У Магілёве адбылося сьвята нацыянальнай культуры. У праграме урачыстасьцяў, прымеркаваных да афіцыйнага Дня незалежнасьці, яно мела назву «Беларусь жыцьця майго крыніца».
Як змагацца са зьбегамі зычных. Тлумачыць Вінцук Вячорка.
У Расеі прынялі закон, згодна зь якім таемнае супрацоўніцтва са спэцслужбамі будзе залічвацца грамадзянам у працоўны стаж.
Францускія ўлады адмовіліся даць палітычны прытулак заснавальніку WikiLeaks Джуліяну Асанжу. У афіцыйным адказе Елісейскага палаца гаворыцца, што сытуацыя, у якой апынуўся Асанж, не нясе прамой пагрозы яго жыцьцю.
«Чаму ў Беларусі афіцыйны Дзень незалежнасьці адзначаецца не тады, калі краіна стала незалежнай?» Апытаньне ў Горадні.
Андрэй Мялешка — своеасаблівы рэкардсмэн па штрафах: агульная сума штрафаў — 105 базавых велічыняў (18,9 мільёна рублёў).
Бунт кітайскіх рабочых ўзьнік 2 ліпеня на тле працяглых затрымак заробку, і ўранку яны і выправіліся пешшу ў паход, каб дайсьці да Менску і асабіста сустрэцца з амбасадарам Кітаю.
На конкурсную праграму фэстывалю «Аdnak» сёлета было пададзена больш за 370 заявак ад больш чым 150 удзельнікаў. Удзел у Фэстывалі бяруць працы, выкананыя на беларускай мове.
Перк Пераможцаў будзе адным з самых шматлюдных у Дзень Незалежнасьці. Але не таму, што парк Пераможцаў пачынаецца ад плошчы Перамогі, дзе 3 ліпеня будуць ускладаць вянкі да Вечнага агню.
У вёсцы Салацьце Гарадзенскага раёну, блізу літоўскае мяжы, распачаўся незвычайны пленэр. Мастакі маюць аздобіць вёску, у якой многія зь іх жывуць.
Экс-дырэктар «Барысаўдрэва» Ўладзімер Мальцаў сказаў, што лічыць сябе невінаватым, але памяняў свае погляды на жыцьцё і цяпер для яго самае галоўнае — сям’я.
Каля двухсот кітайцаў 2 ліпеня маршам прайшлі па Гомелі. Яны пешшу дайшлі з Добрушу да абласнога цэнтру і вырашылі крочыць на Менск, у сваю амбасаду.
На конкурсную праграму фэстывалю «Аdnak» сёлета было пададзена больш за 370 заявак ад больш чым 150 удзельнікаў.
Пакуль жыхары Грэцыі рыхтуюцца да рэфэрэндуму і патэнцыйнага выхаду з эўразоны, у яшчэ адной эўрапейскай краіне задумаліся аб разрыве адносінаў з ЭЗ.
Загрузіць яшчэ