Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 3 ліпеня: Сьвяткаваньне афіцыйнага Дня незалежнасьці Беларусі


Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

На афіцыйны дзень незалежнасьці ў Менску пройдуць сьвяточныя мерапрыемствы.

Сьвяточны канцэрт «Ганаруся табой, Беларусь!» каля палацу спорту пачнецца ў 11 і скончыцца ў 22 гадзіны.

Адразу ж пасьля пачнецца гала-канцэрт «Мы беларусы — мірныя людзі» на пляцоўцы каля абэліску «Менск — горад-герой». Пасьля заканчэньня канцэрту — выкананьне гімну і сьвяточны фаервэрк.

У гісторыі:

1655 — маскоўскія войскі ўзялі Менск падчас вайны 1654-1667. Горад быў спустошаны.

1660 — войскі Рэчы Паспалітай вызвалілі ад маскоўскага войска горад Менск і тэрыторыю да ракі Беразіны.

1944 — вызваленьне Менску Чырвонай арміяй ад нацысцкіх захопнікаў.

1962 — Францыя абвясьціла незалежнасьць Альжыру, паколькі на рэфэрэндуме за гэтае рашэньне выказаліся 75% тых, хто прагаласаваў. Часовы ўрад Альжыру ў выгнаньні вярнулася ў краіну.

1964 — у ЗША прыняты Закон аб грамадзянскіх правах, які забараняе расавую сэгрэгацыю.

1973 — у Гэльсынкі пачала працу Нарада па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе. Праз два гады ў сталіцы Фінляндыі будзе падпісаны Заключны акт.

1996 — Барыс Ельцын абраны прэзыдэнтам Расеі на другі тэрмін.

У гэты дзень нарадзіліся:

1876 — Алаіза Пашкевіч (Цётка), беларуская паэтка, грамадзкая дзяячка.

1883 — Франц Кафка, нямецкамоўны пісьменьнік.

1896 — Яраслаў Кастыцэвіч, беларускі пэдагог, грамадзкі і царкоўны дзяяч, адзін з заснавальнікаў беларускамоўнай асьветы на Беласточчыне пасьля ІІ Сусьветнай вайны.

1901 — Андрэй (Крыт), рэлігійны і грамадзкі дзеяч беларускага замежжа

1910 — Аляксей Грыцук, беларускі грамадзкі дзяяч, гісторык, літаратуразнаўца, настаўнік, старшыня Згуртаваньня беларусаў Канады.

1918 — Рыгор Бярозкін, беларускі літаратуразнаўца.

1937 — Том Стопард, брытанскі драматург. У жніўні 2005 году Стопард наведаў Менск, дзе праводзіў сэмінар у драматургіі і дасьледаваў праблемы парушэньняў правоў чалавека і палітычную сытуацыю ў Беларусі.

1949 — Віктар Купрэйчык, беларускі шахматыст, міжнародны гросмайстар.

Цытата:

Хлусяць менш за ўсё, калі менш за ўсё хлусяць, а не тады, калі для гэтага менш за ўсё падставаў.

Франц Кафка

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG