Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Александрыі адкрылі Купальле і адзначылі 40 дзён сьмерці маці Лукашэнкі


4 ліпеня на сваёй малой радзіме ў вёсцы Александрыя Шклоўскага раёну Аляксандр Лукашэнка ўрачыста адкрыў сьвята Купальле («Александрыя зьбірае сяброў»).

«Стала добрай традыцыяй адзначаць Купальле ў гэтым цудоўным месцы», — сказаў Аляксандар Лукашэнка і адзначыў, што беларускі народ не забываецца пра свае звычаі, якія перадаюцца нашчадкам «ужо не адну тысячу гадоў».

У Беларусі традыцыйна адзначаюць Купальле ў ноч з 6 на 7 ліпеня.

Назіральнікі падлічылі, што на 4-5 ліпеня прыпадаюць 40 дзён пасьля сьмерці маці Аляксандра Лукашэнкі Кацярыны Трафімаўны Лукашэнкі, якая памерла ў канцы траўня. З-за гэтага на два дні быў перанесены афіцыйны візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Пакістан.

«Візыт кіраўніка дзяржавы ў Пакістан пераносіцца. Як плянуецца, ён адбудзецца 28–29 траўня. Прычынай пераносу стала сьмерць маці Аляксандра Лукашэнкі», — заяўляла 26 траўня прэс-сакратар Лукашэнкі.

Кацярына Трафімаўна Лукашэнка была пахаваная на могілках каля Александрыі.

5 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка зноў быў у Шклове, дзе наведаў мясцовыя прадпрыемствы. Гэты візыт ў Шклоў кіраўніка дзяржавы супаў з адзначэньнем 9 дзён па сьмерці ягонай маці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG