Месца знаходкі засакрэцілі, а дасьледаваньне пачнуць, калі скончыцца ўборка збожжа.
Аляксандра Мажаева па мянушцы «Бабай» і іншых «казакаў» выгналі з Наваросіі.
Чытачы Свабоды Церашковы — бацькі Андрэй і Алена і чацьвёра дзетак — сярод сямейных сьвятаў маюць Дзень пажарнай службы і маюць да яго самае непасрэднае дачыненьне.
Маці беларускі, асуджанай у Швэцыі за замах на забойства, сьцьвярджае, што яе стан выкліканы немагчымасьцю бачыцца з сынам.
Экспэрты выявілі парушэньні ў відэафайлах, прадстаўленых сьведкам абвінавачваньня — заявіў Радыё Свабода адвакат Ільля Новікаў.
Сеціва цешыцца відэазапісам выступу дуэта расейскіх сынхраністаў Аляксандра Мальцава і Дарыны Валітавай.
«Калі мы не дапаможам Украіне змагацца ў гэтай вайне, то наступным наступальным этапам Расеі можа апынуцца Беларусь», - кажа Эдуард Лобаў у відэазвароце, , які разьмешчаны на канале youtube.
Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У Керчы ў чарзе на паромную пераправу двойчы выклікалі «хуткую» людзям, якім стала дрэнна з сэрцам. Пра гэта паведамляе Керч.ФМ са спасылкай на супрацоўнікаў хуткай дапамогі.
Выступаючы на сумеснай прэс-канфэрэнцыі з прэзыдэнтам Кеніі Ўхуру Кеніятам, амэрыканскі лідэр падкрэсьліў, што любая дыскрымінацыя падрывае асновы свабоды.
Прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан заявіў, што паміж нелегальнымі мігрантамі, што прыяжджаюць у Эўропу, і распаўсюджваньнем тэрарызму ёсьць непасрэдная сувязь.
Раней сёньня яе адвакат Марк Фэйгін напісаў у Твітэры, што Саўчанку можна будзе выратаваць толькі пад міжнародным палітычным ціскам.
У Вялікабрытаніі апублікаваная кніга «Дачка Сталіна. Незвычайнае і вірлівае жыцьцё Сьвятланы Алілуевай». У аснове кнігі — невядомыя раней дакумэнты з амэрыканскіх, брытанскіх, расейскіх і грузінскіх архіваў, а таксама шматлікія інтэрвію са сваякамі і сябрамі Сьвятланы Алілуевай.
Паняцьце «грэў» ідзе з савецкіх лягерных часоў і азначае матэрыяльную падтрымку вязьню з волі. «Грэў» дазваляе зьняволеным выжываць, групавацца ў так званыя «сем’і».
Грамадзкі актывіст Юры Рубцоў намераны і далей абскарджваць прысуд у два гады зьняволеньня, які вынес яму Пружанскі раённы суд за адмову ад адбыцьця «хіміі».
На Гомельшчыне пяць вышэйшых навучальных установаў зь сямі наяўных абвясьцілі з 26 ліпеня дадатковы набор абітурыентаў на бюджэтнае навучаньне.
Мастак-дэкаратар са Слоніма Надзея Салейка прыдумала, як рабіць гліняныя рэчы пад мэталічныя, прычым гэтак, што кавалі не адразу іх распазнаюць.
Відэаэкспэрымэнт, у якім гей-пара прагуляліся вакол Кіева ўзяўшыя за рукі, каб вымераць узровень гамафобных настрояў, прайшоў у асноўным без інцыдэнтаў, аж пакуль пара не была аточаная бандай маладых людзей, якія ўчынілі напад з газавымі балёнчыкамі.
Адмененае пакараньне ў выглядзе 13 сутак арышту, якое 26 траўня вынес Цэнтральны раённы суд актывістцы Вользе Мікалайчык за акцыю каля расейскай амбасады.
Дзяржабвінаваўца папрасіў суд пакараць экс-старшыню Белкаапсаюзу Сяргея Сідзько 12 гадамі пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Вырак будзе вынесены 14 жніўня.
Ці ўважліва вы чыталі сайт Свабоды на гэтым тыдні? Прапануем яшчэ раз узгадаць найбольш цікавыя тэмы, якія ўвайшлі ў катэгорыю «самыя чытаныя».
Маскоўскі гарадзкі суд прысудзіў аднаго з ідэолягаў і лідэраў нацыяналістычнай групоўкі «Баявая арганізацыя рускіх нацыяналістаў» Ільлю Гарачава да пажыцьцёвага пазбаўленьня волі ў калёніі асаблівага рэжыму.
Прычына ў тым, што Мікалай Статкевіч, які знаходзіцца ў турме, ня змог асабіста падпісаць скаргу.
У Салігорскім райвыканкаме не заўважаюць парушэньня моўнага заканадаўства, а прадстаўленыя праваабаронцамі факты дыскрымінацыі беларускамоўных грамадзян увогуле праігнаравалі.
Былы сябра Канстытуцыйнага суду Міхаіл Пастухоў назваў адмову Вярхоўнага суду разглядаць скаргу на нерэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэньні кандыдатам у прэзыдэнты Міколы Статкевіча парушэньнем права на судовую абарону.
Праваабаронцы і калегі журналісткі азэрбайджанскай рэдакцыі Радыё Свабода Хадзіджы Ісмаілавай лічаць яе перасьлед помстай за публікацыі аб сямейным бізнэсе прэзыдэнта Ільхама Аліева і спробай прымусіць яе замаўчаць.
Калегія абласнога суду ў Берасьці разгледзела касацыйную скаргу актывіста Юрыя Рубцова. Палітвязень прасіў суд адмяніць прысуд Пружанскага раённага суду, паводле якога яго прызналі вінаватым ва ўхіленьні ад адбыцьця «хіміі» і асудзілі на 2 гады калёніі.
Вярхоўны суд адмовіўся разглядаць скаргу на нерэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэньні кандыдатам у прэзыдэнты Міколы Статкевіча.
Іржалі ўчорашнія вяскоўцы. Іржалі тыя, чые бацькі прыехалі на «Гомсельмаш» год ці два таму. Іржалі тыя, хто кожнае лета праводзіў у вёсках сваіх бабуль.
Мэмарыяльная дошка ў памяць пра шлюб Якуба Коласа і Марыі Каменскай адкрыецца 25 ліпеня ў царкве Сьв. Варвары.
Менчукі Тацяна і Аляксандар Грыгар’яны прынялі ў сваю сям’ю дваіх немаўлят, калі ад тых адмовіліся біялягічныя маці. Цяпер Аляксандар і Тацяна кажуць, што ўдзячныя гэтым жанчынам за дзяцей.
Маскоўскі гарадзкі суд у пятніцу абвесьціць прысуд лідэру БОРН (Баявой арганізацыі расейскіх нацыяналістаў) Ільлю Гарачаву, якога прысяжныя аднадушна прызналі вінаватым у арганізацыі ўсіх інкрымінаваных яму пяці забойстваў.
24 ліпеня споўнілася б 65 гадоў Генадзю Грушавому — заснавальніку дабрачыннага фонду «Дзецям Чарнобыля», доктару філязофскіх навук, прафэсару, дэпутату Вярхоўнага Савету 12 і 13 скліканьня.
Украінскі дыплямат разважае пра адносіны Масквы, Кіеву і Захаду, а таксама тлумачыць, чаму Лукашэнку ў Менску не нагадваюць пра палітвязьняў.
Крэмль абверг паведамленьні італьянскіх СМІ аб тым, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін прапаноўваў экс-прэм’еру Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі міністэрскую пасаду ў расейскім урадзе.
У судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва 29 ліпеня будзе разглядацца справа супраць галоўнага рэдактара газэты «Наш Магілёў» Ігара Барысава.
Менскі паштальён пра падпіску на дзяржаўныя газэты: «На 3 тысячы кватэр — 5 „Советских Белоруссий“, ды яшчэ ўгаворваю, бо патрэбна прэмія».
Незалежнага журналіста Зьмітра Лупача прызналі вінаватым паводле артыкула 22.9 КаАП ч.2 (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ).
Удзельнікі сёлетняга паходу ў прэзыдэнты «крэатывяць» ня самі, а «на іншых» – на тым, што можа спрацаваць. Як тыя дзеці на санках, што падчапляюцца да трамвая. Дык хто да каго прымазаўся?
У Магілёве адбыўся першы перадвыбарчы пікет. Сябры ініцыятыўнай групы прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Анатоля Лябедзькі зьбіралі подпісы ў яго падтрымку на пешаходнай вуліцы Ленінскай. За тры з паловай гадзіны сабралі больш за трыццаць подпісаў.
У жніўні праваабаронцы пачнуць маніторыць аддзяленьні міліцыі ў Менску, каб высьветліць слабыя бакі ў працы праваахоўнікаў.
Ці верыце вы ў сумленнасьць беларускіх выбараў? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
Ня ведаю, ці ставілі, калі выйшаў з касой сам Дэпардзьё ў поле, настальгічную беларускую «Касіў Ясь канюшыну» ад «Песьняроў», але яна гучала ў маіх вушах, калі я разглядаў фоткі экзатычнага касца, што прыляцеў з Парыжу.
У Менску ў выдавецтве Зьмітра Коласа выйшла кніга ўспамінаў аднаго з «патрыярхаў» беларускай паваеннай эміграцыі доктара Вітаўта Кіпеля — «Жыць і дзеіць».
Сёньня пачаўся новы этап выбарчай кампаніі, які працягнецца да 21 жніўня.
З ініцыятывы Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага (ІТБК) ад 3 да 9 жніўня на возеры Байкал пройдзе першы Фэстываль беларусаў сьвету. Як падаюць арганізатары імпрэзы, гэта будзе сустрэча аднадумцаў, якія падтрымліваюць і прапагандуюць беларускую культуру.
Кіраўнік Слонімскай арганізацыі БНФ Іван Шэга зьвярнуўся зь лістом да старшыні райвыканкаму Алега Таргонскага з прапановай увесьці на афіцыйным сайце Слонімскага райвыканкаму беларускую мову.
Эфраім Зураф перадаў у дацкую паліцыю матэрыялы супраць 90-гадовага Хельмута Лейфа Расмусэна, які мог служыць ахоўнікам у лягеры пад Бабруйскам.
Сярод тых, хто рэзка адрэагаваў на прызначэньне расейскага апазыцыйнага палітыка Марыі Гайдар намесьніцай кіраўніка Адэскай вобласьці па сацыяльных пытаньнях, аказаліся валянтэры Адэсы.
Загрузіць яшчэ