Беларускі праваабаронца, пісьменьнік, публіцыст, былы палітвязень Алесь Бяляцкі меўся атрымаць узнагароду яшчэ ў 2012 годзе, але ня змог, бо тады адбываў турэмны тэрмін.
Хасан Роўхані заявіў, што Іран ніколі ня меў намеру стварыць ядзерную бомбу.
Прэзыдэнт ЗША лічыць, што ў выніку пагадненьня міжнародная супольнасьць зможа кантраляваць, ці не распрацоўвае Іран ядзерную зброю.
Былога гендырэктара акцыянэрнага таварыства «Крычаўцэмэнташыфэр» Леаніда Скоцкага Крычаўскі раённы суд пакараў дзесяцьцю гадамі калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці.
Некалькі фотаздымкаў з самай закрытай краіны сьвету.
Пасьля маршу на Менск кітайскія рабочыя ў Добрушы ўжо другі тыдзень не працуюць. Чакаюць рэшты заробку і квіткоў на радзіму. Калі не дачакаюцца — ізноў будуць пратэставаць. На камеру гаварыць катэгарычна адмаўляюцца.
Спэкуляцыя на вайне, камунальныя даўгі і перадвыбарная агітацыя. У адрозьненьне ад акупаванай Данеччыны, сэпаратысты групоўкі «ЛНР» не спрабуюць дадаць аптымізму луганчанам.
14 ліпеня адвакат спрабаваў сустрэцца з палітвязьнем Мікалаем Дзядком у горацкай калёніі. Але адміністрацыя ўстановы не пусьціла адваката на сустрэчу.
Найбуйнейшы ў Грэцыі прафсаюз дзяржслужбоўцаў з заўтрашняга дня пачынае агульнанацыянальны страйк супраць умоваў новага пагадненьня краіны з крэдыторамі.
Як доўга будзе кіраваць Беларусьсю Лукашэнка і хто яго заменіць? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
У Магілёве другі год забаронена купацца ў Сьвятым возеры. Спэцыялісты заяўляюць, што якасьць вады небясьпечная для здароўя чалавека.
Кітайскія рабочыя з Добруша, зь якімі пагутарыў карэспандэнт Свабоды, паведамілі, што заробкі ім не выплацілі, яны па ранейшаму не працуюць, а пашпарты ў іх забралі. Кітайскія будаўнікі абяцаюць паўтарыць свой пешы пратэст.
Пасьля маршу на Менск кітайскія рабочыя ў Добрушы ўжо другі тыдзень не працуюць. Чакаюць рэшты заробку і квіткоў на радзіму. Калі не дачакаюцца — ізноў будуць пратэставаць.
Моладзь разам з вулічнымі музыкамі сьпяваюць песьню гурту Ляпіс Трубяцкой — «Воіны сьвятла» падчас закрыцьця фэстывалю «Славянскі базар 2015» у Віцебску.
Вугоршчына пачала будаваць плот на паўднёвай мяжы з Сэрбіяй, каб спыніць небывалы паток мігрантаў. Пра гэта ўрад краіны паведаміў сёньня.
Начальнік паліцыі Арменіі Уладзімір Гаспаран абвясьціў вымовы супрацоўнікам праваахоўных органаў, якія 23 чэрвеня ўдзельнічалі ў разгоне мітынгу ў Ерэване супраць падвышэньня тарыфаў на электраэнэргію.
Украінскай лётчыцы, народнаму дэпутату Надзеі Саўчанцы, якая ўтрымліваецца ў СІЗА ў Расеі, пагражае 25 гадоў турмы, паведамляе Сьледчы камітэт Расеі.
Шэсьць гадоў зьняволеньня ва ўмовах строгага рэжыму прысудзіў Віцебскі абласны суд навукоўцу, заснавальніку праваабарончай арганізацыі «Плятформа інавэйшн» Міхаілу Жамчужнаму.
Як паведаміла сёньня пракуратура Румыніі, прым’ер-міністру краіны Віктару Понту выстаўленае крымінальнае абвінавачваньне ў падробцы дакумэнтаў, ухіленьні ад выплаты падаткаў і ў адмываньня грошаў.
Навошта ісьці ў дэпутаты, чаму беларускія палітуцекачы за мяжой выступаюць за Пуціна і чаму пэнсія ў 65 год лепшая за пэнсію ў 55?
Адмаўляючыся складаць пратакол па-беларуску, супрацоўнікі ДАІ парушаюць моўнае заканадаўства — лічыць Аляксандар Малочка.
«Сэрца, якое ніколі не памрэ» (A Heart That Never Dies) — тэлесэрыял з шасьці частак, зьняты рэжысэрамі Эрлінгам Боргенам і Томам Хейнэманам, атрымаў прэмію на фэстывалі «Кіно за мір» ў Італіі.
У Нью-Ёрку, у беларускім цэнтры на Атлянтык Авэню 401, 12 ліпеня адбылася прэзэнтацыя кнігі Юлі Андрусышын «Забыцьцю не адданае», якая выйшла ў Беларусі.
Так званы «дармаед» Юры Шульган, які мае намер балятавацца на прэзыдэнта Беларусі пры падтрымцы Партыі зялёных, нарэшце атрымаў пашпарт. Аднак старонка, дзе ставіцца адзнака пра месца рэгістрацыі, у новым дакумэнце спадара Шульгана застаецца чыстай.
13 ліпеня ў Менскім гарадзкім судзе абвешчаны прысуд у справе сталічнага бізнэсоўца, які забіў у дарожна-транспартным здарэньні на вуліцы Гая двух чалавек і рабіў замах на жыцьцё жонкі і маленькіх дзяцей.
У Магілёве у траціне здадзеных на праверку чарніцаў выяўлены высокі ўзровень радыяцыйнага забруджаньня. Найбольш забруджаныя чарніцы назьбіралі ў лесе каля вёскі Боўшава — утрыманьне радыёнукліду цэзія перавысіла норму амаль у чатыры разы.
Ратавальнікі дасталі з-пад завалаў казармы, якая абрынулася ў Омскай вобласьці, 37 вайскоўцаў, 23 зь іх загінулі, паведаміў афіцыйны прадстаўнік мінабароны Расеі Ігар Канашэнкаў.
Колькасьць ахвяр абвалу казармы пад Омскам дасягнула 13.
10-тысячны Талачын у Віцебскай вобласьці рыхтуецца да Дажынак. Цэнтар гораду перавярнулі, але жыхары моцна не наракаюць, а спадзяюцца на лепшае.
Магістарскую спэцыяльнасьць «Мэнэджмэнт трансгранічнага гандлю» для грамадзян Беларусі адкрывае Беластоцкая палітэхніка.
Кірха ў Горадні – адзіная ў Беларусі. Гэта цешыць шчуплага невысокага пастара, да якога зьвяртаюцца з павагай – Уладзімер Уладзімеравіч, гэта цешыць гарадзенцаў.
Ацаніць асобу майстра з пазыцыі ягонага літвінска-беларускага паходжаньня ў дасьледаваньні «Казімір Малевіч. Узыходжаньне на крыж лёсу» ўзяўся Ігар Малевіч, унучаты пляменьнік Казіміра Малевіча.
Кірыл Сілівончык трапіў у калёнію з рэпутацыяй «катавальнай турмы» і сутыкнуўся зь ціскам з боку адміністрацыі. Пра гэта паведамляе расейскі сайт Каспаров.Ru.
Два гады ў невялікім райцэнтры Добруш на ўсходзе Гомельшчыны мясцовыя жыхары жывуць побач з кітайцамі. Грамадзяне Паднябеснай будуюць пры Добрускай папяровай фабрыцы «Герой працы» комплекс па вырабе трохслойнага кардону.
Віцебскія сьледчыя высьвятляюць акалічнасьці дарожна-транспартнага здарэньня, у якім загінулі тры чалавекі.
За спадчыну Малевіча спрачаецца цэлы шэраг дзяржаў, дасьледчыкі сьмела прылічаюць яго да расейцаў, украінцаў, палякаў. І толькі Беларусь, дзе Казімір зьявіўся на сьвет і абесьсьмяроціў сябе першымі «супрэмусамі» ды «архітэктонамі», дэманструе сваю памяркоўнасьць.
Пасьля 42 дзён карцэру палітвязьня Мікалая Дзядка на паўгода зьмясьцілі ў ПКТ — памяшканьне камэрнага тыпу. Пра гэта бацька актывіста Аляксандар Дзядок даведаўся зь ліста сына, які атрымаў днямі.
Падзеі і даты гэтага дня
Затрыманая ў Берасьці Шабнам Худайдодава, актывістка апазыцыйнай таджыцкім уладам «Групы 24», папрасіла абароны ў беларускіх уладаў, але можа быць экстрадаваная на радзіму.
Абмежаваньне тычыцца як акцый памяці ахвяр, так і сходаў ультранацыяналістаў, якія пагражалі сарваць жалобныя мерапрыемствы.
Пасьля таго, як у канцы ліпеня Вярхоўны суд ЗША прызнаў аднаполыя шлюбы легальнымі на ўсёй тэрыторыі краіны, адпаведны законапраект быў прадстаўлены ў амэрыканскім Кангрэсе.
У Вільні плянуюць увесьці новы падатак, які ня радуе прадстаўнікоў турыстычнага сэктару, аднак яны сьцьвярджаюць, што разумеюць неабходнасьць інвэстыцый у рэкляму
У Мастаўлянах, што ў Гарадоцкай гміне на Беласточчыне, усталяваны помнік у гонар беларускага нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага.
Сваякі Міхаіла Пішчэўскага, які пасьля зьбіцьця больш за год ляжыць у шпіталі амаль у вэгетатыўным стане, падалі наглядную скаргу на рашэньне Менскага гарадзкога суду.
«Гэта ж сымбаль беларускі, а ня нейкая там георгіеўская стужка. І ў беларускай стужкі колеры добрыя», — кажа адзін з магілёўскіх аўтаўладальнікаў.
Ён прызнаўся, штго купіў іх у Расеі праз сваё глупства.
Пасьля «вялікага паходу» з Добрушу ў Гомель з патрабаваньнем выплаціць затрыманы заробак кітайскія рабочыя вярнуліся на свае працоўныя месцы. Пра нядаўні бунт і кітайскі, і беларускі бакі імкнуцца хутчэй забыць.
За 7 гадоў, як вёска Солы стала гарадзенскай вуліцай, для жыхароў нічога не зьмянілася: газ па-ранейшаму завозяць у балёнах, дарогу не заасфальтавалі, крамы няма, каналізацыі ніякай, па ваду трэба хадзіць да крыніцы.
Паводле прадстаўніцы амбасады, у пятніцу ўсе будаўнікі на працу выйшлі.
11 ліпеня незалежная газэта «Народная воля» адзначае 20-годзьдзе. Свабодная інфармацыя — галоўная ідэя, якая цягам двух дзесяцігодзьдзяў аб’ядноўвае творчы калектыў і чытачоў газэты.
Загрузіць яшчэ