Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяраў у Омску дасягнула 23


Абрушэньне казармы ў Омскай вобласьці
Абрушэньне казармы ў Омскай вобласьці

Ратавальнікі дасталі з-пад завалаў казармы, якая абрынулася ў Омскай вобласьці, 37 вайскоўцаў, 23 зь іх загінулі, паведаміў афіцыйны прадстаўнік мінабароны Расеі Ігар Канашэнкаў.

19 вайскоўцаў зараз знаходзяцца ў мэдычных установах, вядзецца пошук яшчэ пецярых, дадаў Канашэнкаў. Паводле яго, неўзабаве з Омску ў Маскву вылеціць першы самалёт з пацярпелымі.

Міністар аховы здароўя Омскай вобласьці Андрэй Старажэнка паведаміў, што трое шпіталізаваных вайскоўцаў знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане, дзевяць – у цяжкім.

У нядзелю ўвечары ў чатырохпавярховай казарме навучальнага цэнтру ВДВ, разьмешчанай у пасёлку Сьветлы пад Омскам, абрынуліся пралёты-перакрыцьці адной з сэкцыяў.

У гэты час у казарме знаходзілася 337 вайскоўцаў: як паведамляецца, усе яны ў гэты момант адпачывалі.

Сьледчы аддзел Омскага гарнізону паведаміў, што ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле «халатнасьць». Вайсковыя сьледчыя праводзяць агляд месца здарэньня, спрабуючы высьветліць прычыны абрушэньня будынку.

Расейскія СМІ, спасылаючыся на неназваную крыніцу ў праваахоўных органах, паведамляюць, што ў казарме нядаўна праводзіўся рамонт, падчас якога маглі быць унесеныя зьмены ў канструкцыю будынку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG