Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вугоршчына будуе на мяжы з Сэрбіяй 4-мэтровы плот супраць мігрантаў


Вугоршчына пачала будаваць плот на паўднёвай мяжы з Сэрбіяй, каб спыніць небывалы паток мігрантаў. Пра гэта ўрад краіны паведаміў сёньня.

Вайскоўцы пачалі ўзводзіць сьцяну вышынёй 4 мэтры ў ваколіцах горада Морахалам з дапамогай бульдозэраў і іншай цяжкой тэхнікі.

Агульная даўжыня мяжы Вугоршчыны з Сэрбіяй складае 175 кілямэтраў. На першым этапе плот будзе пабудаваны ў некалькіх абласьцях, дзе пралягаюць найбольш масавыя маршруты нелегалаў.

У супольнай заяве МУС і мінабароны Вугоршчыны гаворыцца, што кожны дзень у сярэднім 1000 незаконных парушальнікаў мяжы прыбываюць у краіну. «У сувязі з гэтым нелегальная іміграцыя стала сур’ёзнай праблемай і яе кантроль зьяўляецца найважнейшай задачай», — адзначаецца ў заяве.

Будапэшт запэўнівае, што яго пачынаньне не накіраванае супраць суседняй краіны. Праз Сэрбію ў Вугоршчыну вядуць шляхі нелегальных мігрантаў пераважна з Сырыі, Іраку, Аўганістану.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG