Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турыстаў у Вільні чакае новы падатак: 0,5 эўра — за ноч у гатэлі


У Вільні плянуюць увесьці новы падатак, які ня радуе прадстаўнікоў турыстычнага сэктару, аднак яны сьцьвярджаюць, што разумеюць неабходнасьць інвэстыцый у рэкляму

У Вільні плянуюць увесьці новы падатак, які ня радуе прадстаўнікоў турыстычнага сэктару, аднак яны сьцьвярджаюць, што разумеюць неабходнасьць інвэстыцый у рэкляму, паведамляе delfi.lt.

Пра гэта 10 ліпеня ішла размова на сустрэчы з прадстаўнікамі турыстычнага сэктару ў віленскай мэрыі.

«Мы ўсе разумеем агульныя мэты, Вільня мае патрэбу ў лепшай прэзэнтацыі, каб сюды прыяжджалі турысты і пакідалі больш грошай, а гараджане мелі з гэтага карысьць. Каб гэтага дамагчыся, патрэбныя дадатковыя сродкі», — сказаў пасьля сустрэчы журналістам мэр Вільні Рэмігіюс Шымашус. Паводле яго, пастаўшчыкі паслуг пражываньня будуць удзельнічаць у разьмеркаваньні атрыманых сродкаў, аднак канчатковае рашэньне будзе прымаць гарадзкая рада. На наступным тыдні вызначацца, на што пойдуць сабраныя грошы.

На наступным тыдні гарадзкая рада таксама будзе вырашаць пытаньне ўвядзеньня «падатку на падушку» з 2016 году. Калі прапанову ўхваляць, то з наступнага году турысты, якія будуць начаваць у гатэлях, будуць плаціць па 0,5 эўра ў суткі, а з 2017 — па 1 эўра. Ад гэтага падатку вызваляць хворых, дзяцей, інвалідаў і турыстаў, якія прыяжджаюць у Вільню надоўга. Таксама прапануецца, каб з 2016 падатак не распаўсюджваўся на групы, якія браніруюць больш за 10 пакояў, бо ў некаторых гатэляў ужо ёсьць дамовы на вялікія замовы на наступны год.

У наступным годзе плянуюць сабраць 0,5 млн эўра, у 2017 — 1,5 млн эўра, у 2018 г. — 2 млн эўра. Паведамляецца, што гэтыя сродкі ў першую чаргу пойдуць на міжнародную рэкляму для прыцягненьня ў Вільню новых авіярэйсаў. DELFI нагадвае, што на дадзены момант «падатак на падушку» спаганяюць ў Друскеніках, Бірштане і Паланзе. У Паланзе турысты плацяць 0,3 эўра, у Бірштане і Друскеніках — па 0,58 эўра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG