Украінскі дыплямат разважае пра адносіны Масквы, Кіеву і Захаду, а таксама тлумачыць, чаму Лукашэнку ў Менску не нагадваюць пра палітвязьняў.
Крэмль абверг паведамленьні італьянскіх СМІ аб тым, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін прапаноўваў экс-прэм’еру Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі міністэрскую пасаду ў расейскім урадзе.
У судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва 29 ліпеня будзе разглядацца справа супраць галоўнага рэдактара газэты «Наш Магілёў» Ігара Барысава.
Менскі паштальён пра падпіску на дзяржаўныя газэты: «На 3 тысячы кватэр — 5 „Советских Белоруссий“, ды яшчэ ўгаворваю, бо патрэбна прэмія».
Незалежнага журналіста Зьмітра Лупача прызналі вінаватым паводле артыкула 22.9 КаАП ч.2 (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ).
Удзельнікі сёлетняга паходу ў прэзыдэнты «крэатывяць» ня самі, а «на іншых» – на тым, што можа спрацаваць. Як тыя дзеці на санках, што падчапляюцца да трамвая. Дык хто да каго прымазаўся?
У Магілёве адбыўся першы перадвыбарчы пікет. Сябры ініцыятыўнай групы прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Анатоля Лябедзькі зьбіралі подпісы ў яго падтрымку на пешаходнай вуліцы Ленінскай. За тры з паловай гадзіны сабралі больш за трыццаць подпісаў.
У жніўні праваабаронцы пачнуць маніторыць аддзяленьні міліцыі ў Менску, каб высьветліць слабыя бакі ў працы праваахоўнікаў.
Ці верыце вы ў сумленнасьць беларускіх выбараў? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
Ня ведаю, ці ставілі, калі выйшаў з касой сам Дэпардзьё ў поле, настальгічную беларускую «Касіў Ясь канюшыну» ад «Песьняроў», але яна гучала ў маіх вушах, калі я разглядаў фоткі экзатычнага касца, што прыляцеў з Парыжу.
У Менску ў выдавецтве Зьмітра Коласа выйшла кніга ўспамінаў аднаго з «патрыярхаў» беларускай паваеннай эміграцыі доктара Вітаўта Кіпеля — «Жыць і дзеіць».
Сёньня пачаўся новы этап выбарчай кампаніі, які працягнецца да 21 жніўня.
З ініцыятывы Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага (ІТБК) ад 3 да 9 жніўня на возеры Байкал пройдзе першы Фэстываль беларусаў сьвету. Як падаюць арганізатары імпрэзы, гэта будзе сустрэча аднадумцаў, якія падтрымліваюць і прапагандуюць беларускую культуру.
Кіраўнік Слонімскай арганізацыі БНФ Іван Шэга зьвярнуўся зь лістом да старшыні райвыканкаму Алега Таргонскага з прапановай увесьці на афіцыйным сайце Слонімскага райвыканкаму беларускую мову.
Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Эфраім Зураф перадаў у дацкую паліцыю матэрыялы супраць 90-гадовага Хельмута Лейфа Расмусэна, які мог служыць ахоўнікам у лягеры пад Бабруйскам.
Сярод тых, хто рэзка адрэагаваў на прызначэньне расейскага апазыцыйнага палітыка Марыі Гайдар намесьніцай кіраўніка Адэскай вобласьці па сацыяльных пытаньнях, аказаліся валянтэры Адэсы.
Карэспандэнт Радыё Свабода пагаварыла зь людзьмі ля прахадной Менскага трактарнага заводу пра будучыя выбары прэзыдэнта і пра ўмовы працы на МТЗ.
Супраць ІТ-бізнэсоўца Віктара Пракапені заведзеныя яшчэ дзьве крымінальныя справы паводле артыкула 243 (ухіленьне ад выплаты падаткаў) Крымінальнага кодэксу.
Пакуль апальны ўладальнік казіно Юры Данькоў за кратамі асвойвае рэпэртуар Уладзімера Высоцкага, ягоная жонка судзіцца за падзел агульна нажытай маёмасьці.
У Беларусь прыляцеў вядомы актор і адзін з сымбаляў францускага кіно Жэрар Дэпардзьё, які два з паловай гады таму атрымаў расейскае грамадзянства.
Служба бясьпекі Ўкраіны паведамляе, што заблякавала у Дзяржаўнай казначэйскай службе 110 000 000 грыўняў (5 500 000$), прызначаныя кампаніі «МАКО-Трэйдынг», уладальнікам якой зьяўляецца Аляксандр Януковіч, сын экс-прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча.
З аб’яваў пра скрадзеныя клюшкі для гольфу пра канадца, які жыве ў Менску, даведаўся ўвесь раён.
Марыя Ганько памерла 20 ліпеня ў Таронце ва ўзросьце 85 гадоў, паведамляе «Наша Ніва».
У Беларусь з Парыжу «бязь лішніх анонсаў» прыляцеў вядомы актор і адзін з сымбаляў францускага кіно Жэрар Дэпардзьё, паведамляе АНТ.
Незалежную журналістку з Магілёва Аліну Скарабунову вінавацяць у супрацы з замежнымі СМІ.
На сайце Каспаров.Ru зьявілася інфармацыя, што Кірыл Сілівончык трапіў у калёнію з рэпутацыяй «катавальнай турмы» і зазнаў ціск з боку адміністрацыі.
Былога гендырэктара хакейнага клюбу «Дынама» затрымалі паводле абвінавачаньня ў злоўжываньнях.
Каля МЗС Польшчы ў Варшаве адбыўся незвычайны пэрформанс, аўтар якога дамагаўся адмены візаў для беларусаў.
Расейцы больш ня хочуць крымскага віна. Крым хрыстом-богам просіць не адмаўляцца ад сваіх гатункаў: налівай «масандру»! Але разумее, што просьбы не дапамогуць.
Раніцай 21 ліпеня менскі беспрацоўны Юры Шульган, які зьбіраўся вылучацца кандыдатам на прэзыдэнта, і кіраўнік ягонай ініцыятыўнай групы Павал Канавальчык адмовіліся ісьці ў Маскоўскі РУУС
Сябры аргкамітэту заклікаюць усіх грамадзян Беларусі падтрымаць Мікалая Статкевіча і ўсіх беларускіх палітвязьняў.
Назіральнікі АБСЭ на Данбасе называюць тое, што адбываецца, «узмоцненым перамяшчэньнем ўзбраеньняў».
Удзельнічаць у конкурсе могуць праекты, накіраваныя на паляпшэньне гарадзкога сацыяльнага і культурнага асяродзьдзя сталіцы Беларусі. Пераможцаў чакае прызавы фонд у $2000.
На Гомельшчыне раённыя выканаўчыя камітэты вызначылі месцы збору подпісаў выбарцаў па вылучэньні кандыдатаў у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь. Рашэньні будуць дзейнічаць з 23 ліпеня да 21 жніўня.
У Растове-на-Доне ў аўторак пачынаецца судовы працэс у справе аб тэрактах у Крыме, адным з фігурантаў якой зьяўляецца ўкраінскі рэжысэр Алег Сянцоў.
Пасьля абвяшчэньня выбараў ну як прарвала. Рэдакцыя Свабоды атрымала мноства лістоў ад працоўных, мясцовага начальства і проста лайдакоў.
Больш як паўгода таму ўступіў у сілу дэкрэт «Аб неадкладных захадах па процідзеяньні незаконнаму абароту наркотыкаў». Ці ёсьць вынікі?
Хросны ход, канцэрт, суботнік і экскурсіі — сотня маладзёнаў сабралася 18–19 ліпеня на праваслаўны фэстываль на «Лініі Сталіна».
Гарадзенскіх журналістаў-фрылансэраў Алеся Кіркевіча і Алеся Дзянісава выклікалі ў пастарунак. Іх чарговы раз вінавацяць у супрацы з польскім тэлеканалам «Белсат» без акрэдытацыі.
Перад пачаткам суду журналістам дазволілі пагутарыць з Шульганом. Ён сказаў, што яго выбарчая кампанія на гэтым не заканчваецца.
У грамадзкай залі пры Саборы Сьв. Кірылы Тураўскага на Атлянтык Авэню 401 сабралася поўная заля. Усе чакалі юбіляра і сустрэлі яго аплядысмэнтамі.
У Горадні сабраліся родныя маладых людзей, якія трапілі ў зьняволеньне за наркотыкі і спайс паводле артыкула 328.
Сёньня сыходзіць у адстаўку Абрахам Фоксман, які на працягу многіх гадоў узначальваў Антыдыфамацыйную лігу.
Марына Адамовіч, кіраўніца ініцыятывы па вылучэньні кандыдатам у прэзыдэнты Міколы Статкевіча, кажа, што нерэгістрацыя ініцыятыўнай групы не перашкодзіць палітвязьню і далей «весьці сваю гульню» з-за кратаў.
Некалькі эпізодаў з гісторыі Беларусі, да якіх памерлы экс-сьпікер Дзярждумы Расеі Генадзь Селязьнёў меў непасрэднае дачыненьне.
ЦВК зарэгістраваў 8 з 14 ініцыятыўных групаў патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты.
У Горадні створаны абласная і дзьве гарадзкія тэрытарыяльныя камісіі па выбарах прэзыдэнта Беларусі. Ніводзін прадстаўнік апазыцыйных партый у іх склад не ўвайшоў.
На паседжаньні Цэнтральнай выбарчай камісіі, якое пачнецца а 12-й гадзіне 20 ліпеня, чакаюць прысутнасьць 11 патэнцыйных кандыдатаў на прэзыдэнта Беларусі альбо іх давераных асобаў.
Пляцоўкі занядбаныя, сантэхніка ржавее, тынкоўка сям-там адвалілася... Настолькі страшнай казармай глядзіцца, што мала ратуюць і дзіцячыя аплікацыі.
Загрузіць яшчэ