Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жэрар Дэпардзьё прыляцеў у Менск, каб пераканацца, ці сапраўды Лукашэнку падтрымліваюць 80%


У Беларусь з Парыжу «бязь лішніх анонсаў» прыляцеў вядомы актор і адзін з сымбаляў францускага кіно Жэрар Дэпардзьё, паведамляе АНТ.

Як паведамляе тэлеканал, Дэпардзьё даўно займаецца рэстаранным і аграрным бізнэсам. Даведаўшыся пра тое, што сельская гаспадарка — адзін з прыярытэтаў краіны, актор сам папрасіў паказаць яму Беларусь.

Жэрар Дэпардзьё заявіў:

«Я схільны складаць меркаваньне аб краіне ня зь нечых слоў, а пабываўшы ў ёй асабіста. Пра Беларусь я шмат чаго даведаўся, калі быў у суседняй Расеі. Мне сказалі: а вы ведаеце, што прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка на мінулых выбарах набраў больш за 80% падтрымкі? Многіх у Эўропе гэта зьдзіўляе, а я вырашыў пераканацца ва ўсім сам. Наогул, лічу, што Беларусь даўно варта прыняць у эўрапейскую сям’ю краін».

Жэрар Дэпардзьё прывёз з сабой таксама прадусара будучага фільму пад працоўнай назвай «Нармандыя-Нёман». Праект прымеркаваны да 70-годзьдзя Перамогі. Працаваць над ім будуць Францыя, Расея і Беларусь.

Два з паловай гады таму 66-гадовы Дэпардзьё атрымаў расейскае грамадзянства.


Тымчасам францускія СМІ паведамляюць, што Жэрар Дэпардзьё трапіў у «чорны сьпіс» Міністэрства культуры Ўкраіны і цяпер зьяўляецца пэрсонай нон-грата ў краіне. Пра гэта напісала выданьне Оuest-France.

«Сьпіс будзе апублікаваны 3 жніўня», — гаворыцца ў публікацыі. У выданьні дапускаюць, што такое пакараньне Дэпардзьё «заслужыў» з-за сваёй прыхільнасьці да Пуціна і выказваньні пра Ўкраіну. У прыватнасьці, згадваецца выступ актора падчас кінафэстывалю ў Латвіі, дзе ён заявіў, што «любіць Расею і Ўкраіну, якая зьяўляецца часткай Расеі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG