Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 23 ліпеня: гадавіна ўтварэньня беларускай праваслаўнай аўтакефальнай царквы


Фота дня. Слонім. Аўтар: Міхаіл Кулеш
Фота дня. Слонім. Аўтар: Міхаіл Кулеш

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

Менск, клюб IMAGURU (Фабрыцыюса 4), плятформа Talaka.by сумесна з velcom і Onliner.by запусьцілі першы летні рэаліці-конкурс гарадзкіх праектаў. Сёньня яны праводзяць майстар-клясу «Як прыдумаць крутую ідэю для гораду і сабраць аднадумцаў?» Пачатак у 18:30

Пінск, кавярня «Бона Сфорца» (вул. Першамайская, 8), ток-шоў з пісьменьнікам Віктарам Марціновічам «Як нашай культуры перастаць прасіць міласьціну?» Пачатак у 19 гадзінаў.

У Кіеў прыбудзе дэлегацыя Эўрапарлямэнту, візыт працягнецца да 25 ліпеня.

У гісторыі:

1914 — Аўстра-Вугорская імпэрыя пасьля забойства спадкаемца пасагу эрц-герцага Фэрдынанда выставіла ўльтыматум Сэрбіі. Адмова Бэлграду прыняць умовы ўльтыматуму прывяла да абвяшчэньня вайны.

1920 — у Смаленску па пастанове пленума расейскай партыі бальшавікоў быў сфармаваны Часовы рэвалюцыйны камітэт Польшчы (Польрэвком), які павінен быў прыняць на сябе ўсю паўнату ўлады ў Польшчы пасьля зрынаньня ўлады Пілсудзкага.

1922 — Мітрапалітам Беларускім і Менскім абраны Мэльхісэдэк — адна з найярчэйшых асобаў у гісторыі беларускай праваслаўнай царквы. Менавіта ягонымі намаганьнямі беларуская праваслаўная царква ўстала на шлях аўтакефаліі і незалежнасьці ад Масквы. Мэльхісэдэк трапіў пад пільны кантроль ГПУ, ня раз зьведаў арышты, а ўрэшце быў сасланы ў Краснаярск. Празь некалькі гадоў змагар за аўтакефалію беларускага праваслаўя памёр пры загадкавых абставінах.

1951 — у Ракенкорце (Францыя) адкрыта штаб-кватэра НАТА.

1952 — група вайскоўцаў на чале з Гамалем Абдэлем Насерам зладзіла ў Эгіпце вайсковы пераварот, у выніку якога была ліквідаваная манархія і абвешчаная рэспубліка.

1963 — пушчаная першая чарга Менскага маторнага заводу.

1974 — у Грэцыі зрынутая дыктатура «чорных палкоўнікаў».

1992 — Вярхоўны Савет Абхазіі абвясьціў незалежнасьць ад Грузіі.

1993 — адбыўся візыт беларускай дзяржаўнай дэлегацыі на чале са старшынём Вярхоўнага Савету Станіславам Шушкевічам у ЗША. Гэта быў першы такога ўзроўню візыт кіраўніка незалежнай Беларусі ў Амэрыку. У часе паездкі адбылося падпісаньне Дэклярацыі аб дачыненьнях паміж ЗША і Рэспублікай Беларусь.

2008 — Украіна абвінавачвае савецкіх кіраўнікоў у арганізацыі голаду ва Ўкраіне 1932-33 гадоў. Пачатак кампаніі за прызнаньне «галадамору» генацыдам.

2009 — на прэзыдэнцкіх выбарах у Кыргызстане перамог Курманбэк Бакіеў, атрымаўшы, паводле афіцыйных зьвестак, 76 % галасоў. У наступным годзе ён быў адхілены ад улады ў выніку масавых выступаў пратэсту, пазьней атрымаў палітычны прытулак у Беларусі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1964 — Ігар Сідарук, беларускі празаік, драматург

Цытата:

Бакі дамовы згаджаюцца з тым, што ўзброены напад на адзін або некалькі зь іх у Эўропе ці ў Паўночнай Амэрыцы будзе разглядацца як напад на іх у цэлым і, такім чынам, згаджаюцца з тым, што ў выпадку, калі падобны ўзброены напад будзе мець месца, кожны зь іх, у парадку ажыцьцяўленьня права на індывідуальную ці калектыўную самаабарону, якая прызнаецца Артыкулам 51 Статуту ААН, акажа дапамогу боку ці бакам дамовы, якія сталі аб’ектам нападу шляхам неадкладнага ажыцьцяўленьня такога індывідуальнага або сумеснага дзеяньня, якое палічыць неабходным, уключаючы ўжываньне ўзброенай сілы з мэтай аднаўленьня і наступнага захаваньня бясьпекі Паўночнаатлянтычнага рэгіёну.

Пяты артыкул статуту НАТА

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG