Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Адэсе валянтэры дамагліся адмены прызначэньня Марыі Гайдар намесьніцай па сацыяльнай палітыцы


Сярод тых, хто рэзка адрэагаваў на прызначэньне расейскага апазыцыйнага палітыка Марыі Гайдар намесьніцай кіраўніка Адэскай вобласьці па сацыяльных пытаньнях, аказаліся валянтэры Адэсы.

Яны не разумеюць, чаму Гайдар была прызначаная на свой пост без адкрытага конкурсу, пры тым, што ў горадзе за апошні год зьявілася цэлая каманда людзей, якая займаецца сацыяльнымі праблемамі: дапамогай перасяленцам з Данбасу, падтрымкай маламаёмных грамадзян, байцоў, якія вяртаюцца з зоны спэцапэрацыі на ўсходзе і іх родных.

Валянтэраў, якія выступілі супраць прызначэньня расейкі, абвінавацілі ў абслугоўваньні інтарэсаў былога губэрнатара Адэскай вобласьці Ігара Паліцы і апальнага ўкраінскага алігарха Ігара Каламойскага. Удзельнікі дабравольніцкага руху ўспрынялі гэтыя абвінавачаньні з абурэньнем.

Пад сьцены адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі выйшлі прадстаўнікі валянтэрскіх груп «Неабыякавы народ», «Валянтэрская сотня Дар’і Севярын» і іншых, паведаміў «Сайт гораду Адэса». Людзі патрабавалі ад губэрнатара Міхаіла Саакашвілі адмяніць рашэньне аб прызначэньні Гайдар, нагадвалі пра яе адмову адказаць на пытаньне: «З кім ваюе Ўкраіна?»


Галоўным вынікам акцыі пратэсту стала сустрэча з губэрнатарам, на якой сярод іншага было вырашана, што сацыяльнай палітыкай Марыя Гайдар займацца ня будзе. Яна атрымае нейкі «адкрыты мандат», выпрабавальны тэрмін на тры месяцы, а на пасаду начальніка ўпраўленьня сацыяльнай абароны насельніцтва вобласьці будзе абвешчаны адкрыты конкурс.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG