Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папулярны дзіцячы летнік «Мара» застаўся бяз сродкаў на тэрміновы рамонт ФОТА


Калісьці гэта было ласём
Калісьці гэта было ласём

Пляцоўкі занядбаныя, сантэхніка ржавее, тынкоўка сям-там адвалілася... Настолькі страшнай казармай глядзіцца, што мала ратуюць і дзіцячыя аплікацыі. ​

Летніку «Мара», што пад Бабруйскам, больш за 35 гадоў. Спачатку належаў «Белшыне», у 2002-м быў перададзены Магілёўскаму ўпраўленьню адукацыі, зь мінулага году належыць Бабруйскаму ўпраўленьню адукацыі, спорту й турызму. Мэбля й бялізна збольшага засталіся з часоў «Белшыны», пляцоўкі занядбаныя, сантэхніка ржавее, тынкоўка сям-там адвалілася, а там, дзе сьцены пакояў пафарбаваныя, дык здаецца, лепш бы фарбы не было — настолькі страшнай казармай глядзіцца, што мала ратуюць і дзіцячыя аплікацыі. ​

Корпус "Мары"
Корпус "Мары"

Корпус "Мары"
Корпус "Мары"

Корпус "Мары" унутры
Корпус "Мары" унутры

​​А лягер вялікі — за адну зьмену (з чатырох) прымае да 600 дзяцей — з Бабруйску, Кіраўску, Асіповіч, з дамоў-інтэрнатаў. Бацькі дзяцей і актывісты кампаніі «Гавары праўду» ўвесну зьвярталіся ў абласны выканаўчы камітэт з настойлівай просьбай паглядзець што робіцца й тэрмінова падвысіць фінансаваньне «Мары». У красавіку на рамонт было выдзелена 300 мільёнаў з гарадзкога бюджэту й 123 мільёны зь дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны. У «Мары» пачалася праца — замянілі кроўлю аднаго корпусу, на адным паверсе другога цяпер новая сантэхніка й прыстойныя сьцены калідораў і пакояў, закупілі частку новага абсталяваньня на кухню...

Старыя душавыя
Старыя душавыя

Старыя душавыя
Старыя душавыя
У гэткіх будках жывуць пазьменна повары
У гэткіх будках жывуць пазьменна повары

У траўні прыйшоў час разьлічвацца за працу й пакупкі — і тут аказалася, што грошай на рахунку няма! На запыт адміністрацыі летніка фінансавы аддзел бабруйскага казначэйства паведаміў, што гарадзкія ўлады зьнялі грошы «з-за цяжкага стану гарадзкога бюджэту». Забралі ўсё, нават грошы з нацыянальнага фонду, што ніякіх адносінаў да гораду ня маюць. А раней абяцалі й пералічэньне з суботніку — атрымалася як з гарадзкім Моладзевым паркам, таксама нібыта за суботнік зьбіраліся рабіць, а ўсё стаіць на месцы. Трэба далей абсталяваньнем закупацца — супрацоўнікі летніка кажуць, нібыта гарадзкія ўлады цішком рэкамэндуюць заключаць дамовы з пастаўшчыкамі без перадаплаты... І абяцаюць, абяцаюць як-небудзь грошы даць, аж 800 мільёнаў абяцаюць.

На 3-ю зьмену прыехалі больш за 600 дзяцей з розных раёнаў
На 3-ю зьмену прыехалі больш за 600 дзяцей з розных раёнаў

На 3-ю зьмену прыехалі больш за 600 дзяцей з розных раёнаў
На 3-ю зьмену прыехалі больш за 600 дзяцей з розных раёнаў

​​

Тым часам 15 ліпеня ў «Мары» пачалася трэцяя зьмена — зь недахопам трох соцень камплектаў бялізны. Яшчэ й дзяцей аказалася больш за норму, месцамі жывуць па 8 у пакоі, што выклікае новыя нараканьні бацькоў. Але гэткі перабор нават добры — будзе чым разьлічыцца за новую бялізну, бо адміністрацыя летніка дамаўляецца з вытворцам на аплату за кошт продажу пуцёвак. А пакуль скарачае тэрміны праньня, і выдае дзецям не зусім яшчэ парваную бялізну, якую па-добраму пара б ужо выкінуць, але яшчэ можа патрываць...

Гульнявыя пакоі Мары
Гульнявыя пакоі Мары

Гульнявыя пакоі Мары
Гульнявыя пакоі Мары

(Толькі сёньня стала вядома, што для аплаты травеньскіх працаў частку грошай, каля 80 мільёнаў, гарадзкія ўлады «Мары» вярнулі)

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG