Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’еру Румыніі выстаўленае крымінальнае абвінавачваньне


Віктар Понта
Віктар Понта

Як паведаміла сёньня пракуратура Румыніі, прым’ер-міністру краіны Віктару Понту выстаўленае крымінальнае абвінавачваньне ў падробцы дакумэнтаў, ухіленьні ад выплаты падаткаў і ў адмываньня грошаў.

Пракуроры паведамілі, што фінансавыя актывы і маёмасьць кіраўніка ўраду часова замарожаныя.

Крымінальнае расьследаваньне, распачатае ў чэрвені, тычыцца мінулай дзейнасьці Віктара Понты да таго, як ён узначаліў урад. Ён тады быў адвакатам і дэпутатам парлямэнту.

Віктар Понта адмаўляе сваю віну, ён паабяцаў у поўнай меры супрацоўнічаць з пракуратурай у дасьледаваньні яго справы.

У палітычных колах Румыніі гучаць заклікі да кіраўніка ўраду сысьці ў адстаўку.

Понта зьяўляецца першым кіраўніком ураду Румыніі, якому прад’яўленае крымінальнае абвінавачваньне і на актывы якога накладзены арышт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG