Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супрацоўніцтва са спэцслужбамі Расеі будзе залічвацца ў працоўны стаж


У Расеі прынялі закон, згодна зь якім таемнае супрацоўніцтва са спэцслужбамі будзе залічвацца грамадзянам у працоўны стаж.

Цяпер інфарматары спэцслужбаў могуць прэтэндаваць на пэнсію, паведамляе ВВС.

Дакумэнт ужо апублікаваны ў «Российской газете». Выданьне ўдакладняе, што стаж будзе налічвацца інфарматарам, якія афіцыйна заключылі са спэцслужбамі сакрэтную дамову аб супрацоўніцтве, але засталіся па-за штатам.

Новы закон дазволіць інфарматарам спэцслужбаў прэтэндаваць на пэнсію, паколькі ўвесь тэрмін супрацоўніцтва будзе залічвацца ў страхавы стаж, а ўсе неабходныя зьвесткі будуць перадавацца ў пэнсійны фонд.

У цяперашні час у спэцслужбах шырока распаўсюджаная практыка выкарыстаньня інфарматараў, аднак, у адрозьненьне ад штатных супрацоўнікаў, яны не атрымлівалі афіцыйную зарплату і не маглі разьлічваць на пэнсію.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG