Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Андросенка: Я баюся вяртацца ў Беларусь


Сяргей Андросенка сказаў у інтэрвію карэспандэнту Свабоды, што вяртацца ў Беларусь ён пакуль ня мае намеру і зьбіраецца абскардзіць рашэньне швэдзкіх уладаў, якія адмовілі яму ў палітычным прытулку.

«Калі мы з маім партнэрам вырашылі прасіць палітычны прытулак з-за таго, што мы баяліся вяртацца ў Беларусь, першапачаткова гэта была ня Швэцыя. Мы хацелі застацца ў Літве, бо гэта бліжэй да дома. Мы думалі, што працягваць дапамогу сваім калегам будзе прасьцей зь Вільні. Але так склалася, што ў мяне была швэдзкая віза і пасьля кансультацый у літоўскім Чырвоным Крыжы, паводле Дублінскіх пагадненьняў, мне трэба было ехаць у Швэцыю. І такім чынам я апынуўся ў добразычлівай да ЛГБТ-супольнасьці Швэцыі, якая вядомая сваім унёскам у абарону правоў чалавека ва ўсім сьвеце. Я меркаваў, што змагу атрымаць тут прытулак. Хаця гэта было вельмі складанае пытаньне. Мы ня ехалі сюды за лепшым жыцьцём. Я ня думаў, што тут рашэньні часам прымаюцца падобна на лятарэю. Так ужо склалася», — сказаў Сяргей Андросенка.

Ён мяркуе правесьці кансультацыі са швэдзкімі адвакатамі, каб «абараніць сваё права на тое, каб застацца ў Швэцыі».

Ці мае намер Сяргей Андросенка вярнуцца ў Беларусь?

«Калі давядзецца зьехаць са Швэцыі, я яшчэ ня вырашыў, ці будзе гэта Беларусь. Бо я яшчэ баюся вяртацца ў Беларусь. Я бачу, што міліцыя дагэтуль не супакоілася адносна актывістаў нашай арганізацыі. Нядаўна быў затрыманы ў Жлобіне ЛГБТ-актывіст Раман Трошкін. Таксама быў ператрус у офісе „Сустрэчы“ у Жлобіне. Таму вяртацца пакуль яшчэ рана».

Лідэру «ГейБеларусі» Сергею Андросенку швэдзкія ўлады адмовілі ў палітычным прытулку.

Міграцыйныя ўлады Швэцыі ў сваёй адмове прызналі, што Андросенка зьяўляецца вядомым беларускім ЛГБТ-праваабаронцам, які неаднаразова станавіўся ахвярай перасьледу, дыскрымінацыі, псыхалягічнага ціску і фізычнага гвалту. Аднак яны палічылі, што Сяргей Андросенка пры несправядлівым і негуманным звароце на радзіме зможа самастойна абараніць свае правы ў беларускіх судах, міліцыі і пракуратуры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG