Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ерэване двое ўдзельнікаў пратэстаў абвясьцілі галадоўку


На 8-ы дзень акцыі пратэсту супраць павышэньня коштаў на электраэнэргію двое пратэстоўцаў распачалі галадоўку на праспэкце Баграмяна. 30 чэрвеня 2015 году
На 8-ы дзень акцыі пратэсту супраць павышэньня коштаў на электраэнэргію двое пратэстоўцаў распачалі галадоўку на праспэкце Баграмяна. 30 чэрвеня 2015 году

У сталіцы Армэніі двое ўдзельнікаў сядзячай акцыі пратэсту на праспэкце Баграмяна — Аруцюнаў Аруцюнян і Айк Парыкян — увечары 30 чэрвеня аб’явілі галадоўку.

Яны заявілі, што будуць галадаць да выкананьня іх патрабаваньняў аб адмене рашэньня пра павышэньне тарыфаў на электраэнэргію. Пра гэта яны паведамілі намесьніку начальніка паліцыі Ерэвана Валерыю Асіпяну.

У аўторак актывісты руху «Не рабунку!», арганізатары акцыі пратэсту ў Ерэване супраць павышэньня коштаў на электраэнэргію, вырашылі спыніць начныя сядзячыя забастоўкі на плошчы Свабоды ў сталіцы Армэніі. Па словах аднаго зь лідэраў руху Максіма Саргсяна, дзённыя пратэсты будуць працягвацца.

Як паведамляе армянская служба Радыё Свабода, цяпер у Ерэване праходзяць адначасова два бестэрміновыя мітынгі — на праспэкце Баграмяна і суседняй зь ім плошчы Свабоды. Пратэстоўцы падзяліліся з-за заяваў паліцыі пра намер «зачысьціць» праспэкт, калі актывісты не перамесьцяцца на плошчу.

У выніку рух «Не рабунку!» перамясьціўся на плошчу Свабоды, а тыя, хто застаўся на праспэкце Баграмяна, назвалі актывістаў, якія пайшлі, «здраднікамі».

Пратэсты ў Ерэване супраць падвышэньня тарыфаў на электраэнэргію працягваюцца больш за тыдзень. Раніцай 23 чэрвеня паліцыя ўжыла сілу пры разгоне акцыі. Пацярпелі ня менш за 20 чалавек — дэманстранты і паліцыянты.

Пасьля ўлады краіны пагадзіліся правесьці аўдыт у кампаніі «Электрычныя сеткі Армэніі», каб высьветліць, наколькі апраўданае павышэньне коштаў на электраэнэргію прыкладна на 16%. На час праверкі, якая, як чакаецца, зойме ад трох месяцаў да паўгода, тарыфы будуць замарожаныя.

Фота з акцыяў пратэсту ў Армэніі супраць падвышэньня тарыфаў на электраэнэргію . Ерэван, 28-29 чэрвеня 2015 году
Фота з акцыяў пратэсту ў Армэніі супраць падвышэньня тарыфаў на электраэнэргію . Ерэван, 28-29 чэрвеня 2015 году

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG