Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ерэване антыўрадавы мітынг працягваецца. Разгону не было


Пратэстоўцы на праспэкце Баграмяна ў Ерэване, Армэнія. 28 чэрвеня 2015 году
Пратэстоўцы на праспэкце Баграмяна ў Ерэване, Армэнія. 28 чэрвеня 2015 году

У сталіцы Армэніі раніцай 29 чэрвеня далей працягваецца супрацьстаяньне паліцыі і значнай часткі дэманстрантаў супраць падаражэньня электраэнэргіі.

Увечары 28 чэрвеня на заблякаваным ўдзельнікамі акцыі праспэкце Баграмяна ў цэнтры гораду заставаліся да 20000 дэманстрантаў. Пераначавалі пад адкрытым небам ад пяці да сямі тысяч чалавек.

Паліцыя папярэджвала пра сілавы разгон акцыі, калі яна не разыйдзецца да 23:00 па мясцовым часе, але сілу не ўжывала.

У суботу, 27 чэрвеня, прэзыдэнт Армэніі Серж Саргсян заявіў, што зь 1 жніўня ўрад зь бюджэту будзе кампэнсаваць армянам розьніцу паміж старым і новым, на 16% вышэйшым тарыфе, пакуль незалежны аўдытар не апублікуе высновы адносна абгрунтаванасьці росту коштаў на электраэнэргію.

Жывая трансьляцыя з армянскага парталу 1in.am:

Пратэстоўцы патрабуюць, каб падаражэньне электраэнэргіі было адмененае, а не кампэнсаванае, таму што гэтая кампэнсацыя, як лічаць дэманстранты, усё роўна будзе плаціцца з кішэняў армянскіх падаткаплацельшчыкаў.

Армянская электраэнэргетычная кампанія-манапаліст «Электрычныя сеткі Армэніі» належыць ўладальніку з Расеі — кампаніі «Інтэр РАО ЕЭС», падкантрольнай расейскай дзяржаве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG