Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Армэніі прапануе аўдыт у «Электрычных сетках». Пратэстоўцы: «Занадта позна!» Жывая трансьляцыя


Серж Саргсян сустракае Максіма Сакалова
Серж Саргсян сустракае Максіма Сакалова

Прэзыдэнт Армэніі Серж Саргсян сёньня прыняў міністра транспарту РФ, сустаршыні армяна-расейскай міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве Максіма Сакалова.

Серж Саргсян заявіў, што было б слушна, калі б міжурадавая камісія разгледзела магчымасьць правядзеньня ўважлівага аўдыту ў даччынай кампаніі «ІНТЭР РАО ЕЭС» з удзелам экспэртнай і грамадзянскай супольнасьці.

Максім Сакалоў адзначыў, што аўдыт дзейнасьці кампаніі будзе арганізаваны пад эгідай міжурадавай камісіі з прыцягненьнем экспэртаў, прадстаўнікоў усіх зацікаўленых бакоў, і што «працэс будзе па магчымасьці адкрытым і празрыстым, каб па выніках аўдыту сытуацыя стала для ўсіх зразумелай і адназначнай і каб ні ў каго не ўзьнікла пытаньняў».

Адзін зь лідэраў грамадзянскага пратэстнага руху супраць падвышэньня тарыфаў на электраэнэргію Вагінак Шушанян адзначыў, што рашэньне аб аўдыце ў «Электрычных сетках Армэніі — «дачкі» расейскай кампаніі — зьяўляецца занадта запозьненым. Ён таксама адзначыў, што актывісты ініцыятывы «Не рабунку!» поўныя рашучасьці працягнуць вулічныя пратэсты да таго часу, пакуль ня будуць задаволены іх патрабаваньні.

Акрамя асноўнага патрабаваньня аб адмене прынятага Камісіяй па рэгуляваньні грамадзкіх паслуг 17 чэрвеня рашэньня аб павышэньні тарыфаў на электраэнэргію з 1 жніўня прыкладна на 16%, ён таксама агучыў яшчэ два патрабаваньні: перагледзець леташні тарыф у бок яго зьніжэньня і пакараць паліцыянтаў, якія раніцай 23 чэрвеня на праспэкце Баграмяна зьбілі мірных дэманстрантаў, а таксама тых, хто даў ім гэты загад.

Сёньня ўвечары на праспэкце Баграмяна, дзе ўжо пяты дзень не аціхаюць акцыі пратэсту, у адрозьненьне ад папярэдніх дзён, прыкметна павялічылася прысутнасьць паліцэйскага спэцназу, што выклікала абурэньне мітынгоўцаў, паколькі раней начальнік паліцыі Армэніі Ўладзімер Гаспаран запэўніў іх, што калі акцыі будуць праходзіць мірна, то паліцыя ня будзе рабіць спробаў яе разгону.

Жывая трансьляцыя з Ерэвану

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG