Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі зьбіраюць грошы на лячэньне параненага ў Данбасе бурата-танкіста


Доржы Батамункуеў падчас наведваньня Іосіфам Кабзонам Данецкага шпіталя, 23 лютага 2015 году
Доржы Батамункуеў падчас наведваньня Іосіфам Кабзонам Данецкага шпіталя, 23 лютага 2015 году

У Забайкальлі калектыў Магайтуйскага раённага суду просіць жыхароў краю дапамагчы сабраць грошы на лячэньне сына супрацоўніцы суду Цыцыгмы Батамункуевай.

Як гаворыцца ў паведамленьні, ён атрымаў моцныя апёкі «падчас службы ва Ўзброеных сілах Расеі».

«У спэцыяліста 1-га разраду Магайтуйскага раённага суду Цыцыгмы Батамункуеўны Батамункуевай здарылася бяда. Падчас службы ва Ўзброеных сілах Расеі сын атрымаў моцныя апёкі I, II, III ступеняў. На сёньняшні дзень зроблена некалькі апэрацыяў па перасадцы скуры, апэрацыі будуць рабіць яшчэ, таксама яму неабходнае працяглае лячэньне і рэабілітацыя. У Цыцыгмы Батамункуеўны 5 дзяцей, і сям’я ў гэты момант перажывае вельмі складаны пэрыяд. Мы шчыра спадзяемся і ведаем, што ў сьвеце ёсьць міласэрнасьць. І хочацца верыць нам, што вы прымеце ўдзел у іх лёсе», — гаворыцца ў звароце, апублікаваным на сайце ўпраўленьня судовага дэпартамэнту ў Забайкальскім краі Расеі. Зварот стаў вядомы дзякуючы публікацыі яго 1 ліпеня на гарадзкім сайце цэнтру ўсяго Забайкальскага краю, горада Чыты.

У склад Забайкальскага краю ва Ўсходняй Сібіры ў Расеі ўваходзіць Агінская Бурацкая акруга, у якой амаль дзьве траціны насельніцтва складаюць бураты па нацыянальнасьці. Адным з райцэнтраў у акрузе — пасёлак Магайтуй.

Танкіст Доржы Батамункуеў, бурат, які быў цяжка паранены ў баі пад Дэбальцавам Данецкай вобласьці ў першай палове лютага, стаў вядомым пасьля інтэрвію, якое ў яго ў пачатку сакавіка ўзяла журналістка расейскай «Новой газеты». Перад гэтым, 23 лютага, ён стаў адным з герояў тэлевізійнага сюжэту аб сустрэчы расейскага сьпевака Іосіфа Кабзона з параненымі прарасейскімі баевікамі і расейскімі байцамі ў апёкавым цэнтры пры абласным шпіталі ў акупаваным Данецку.

Украіна і Захад абвінавачваюць Расею ў падтрымцы прарасейскіх сэпаратыстаў на Данбасе, дзе баявыя дзеяньні працягваюцца з красавіка мінулага году, у тым ліку і сіламі рэгулярных частак Узброеных сіл Расеі. Масква гэтыя абвінавачваньні абвяргае, заяўляючы, што на Данбасе няма расейскіх вайскоўцаў, а ёсьць толькі «добраахвотнікі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG