Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джып з «Пагоняй» будзе служыць у Данбасе мабільным хірургічным пунктам


Стваральнік ініцыятывы гамяльчук Андрэй Стрыжак у новым джыпе з "Пагоняй"
Стваральнік ініцыятывы гамяльчук Андрэй Стрыжак у новым джыпе з "Пагоняй"

Яшчэ адзін аўтамабіль, набыты валянтэрамі ініцыятывы «Гуманітарны маршрут Беларусь — АТА» адпраўляецца ў зону баявых дзеяньняў у Данбас, дзе ўвойдзе ў парк Першага добраахвотніцкага шпіталя імя Міколы Пірагова.

Стваральнік ініцыятывы гамяльчук Андрэй Стрыжак сказаў Свабодзе, што цяпер джып знаходзіцца ў Кіеве на дробным рамонце. Яго трэба давесьці да максымальнага ўзроўню тэхнічнай гатоўнасьці:

«Машына праходзіць перадбаявую падрыхтоўку. Але ў самы бліжэйшы час паедзе ў зону АТА, у Першы добраахвотніцкі шпіталь імя Міколы Пірагова. Джып будзе служыць у складзе баявой адзінкі, сфармаванай на ўзор амэрыканскай перадавой хірургічнай групы. Для абсталяваньня джыпа канадзкія партнэры шпіталя перадалі неабходную мэдычную тэхніку».

Джып будзе насіць імя «Мая». Так пажадаў ананімны дабрадзей, які ахвяраваў суму ў палову кошту машыны. Іншую палову ахвяравалі беларусы. Машына набытая ў Эўропе за тры тысячы даляраў.

Джып «Мая» ня мае яркіх апазнавальных знакаў, бо будзе працаваць на лініі сутыкненьня. Але беларуская пазнака на ёй будзе — герб «Пагоня» ў камуфляжы.

Андрэй Стрыжак ужо распачынае збор сродкаў на яшчэ адну, ужо трэцюю машыну для Першага добраахвотніцкага шпіталя імя Міколы Пірагова. Палову кошту на аўтамабіль дасьць ананімны дабрадзей, другую палову трэба сабраць праз ахвяраваньні.

Чакаецца, што грошы будуць сабраныя цягам месяца.

У красавіку беларускія валянтэры з ініцыятывы «Гуманітарны маршрут Беларусь — АТА» ўжо сабралі грошы на рэанімабіль «Ратаўніца», які працуе на перадавой у складзе Першага добраахвотніцкага мабільнага шпіталя імя Міколы Пірагова і вывозіць цяжка параненых з зоны баявых дзеяньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG