Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нобэлеўскі ляўрэат адышоў з пасады прафэсара за словы пра жанчын


Тымаці Гант
Тымаці Гант

Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне мэдыцыны Тымаці Гант падаў заяву пра звальненьне з пасады ганаровага прафэсара брытанскага ўнівэрсытэту.

Унівэрсытэцкі коледж Лёндану (University College London) паведаміў 10 чэрвеня, што прафэсар пакінуў сваё месца на факультэце мэдыка-біялягічных навук.

Гант у калектыве зь іншымі дасьледчыкамі атрымаў Нобэлеўскую прэмію 2001 году за вывучэньне працэсу дзяленьня клетак. У заяве коледжу гаворыцца, што UCL «стаў першым унівэрсытэтам у Вялікабрытаніі, які даў студэнткам правы роўныя з правамі студэнтаў, і таму унівэрсытэт мяркуе, што такі крок адпавядае нашаму падыходу да гендэрнай роўнасьці».

Паводле зьвестак Бі-Бі-Сі, Гант, будучы на канфэрэнцыі ў Паўдзённай Карэі, 9 чэрвеня сказаў наступнае: «Тры рэчы здараюцца, калі дзяўчаты прысутнічаюць у лябараторыі: вы закохваецеся ў іх, яны закохваюцца ў вас, а калі вы іх пачынае крытыкаваць, яны плачуць».

Гэтыя словы палічылі неадэкватнай ацэнкай ролі жанчын у навуцы. Гант усьлед сказаў Бі-Бі-Сі, што ён выбачаецца перад тымі, каго ягоныя заўвагі маглі пакрыўдзіць, але застаецца пры сваёй думцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG