Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэпартамэнт ЗША пра Беларусь: палітычныя арышты, злоўжываньні, карупцыя


Сёньня Дзярждэпартамэнт ЗША абнародаваў штогадовы даклад аб стане правоў чалавека ў розных краінах сьвету.

У дакладзе, у прыватнасьці, адзначаецца, што ўлады Беларусі працягваюць «арышты па палітычных прычынах і выкарыстоўваюць адміністрацыйныя рычагі для затрыманьня палітычных актывістаў».

Даклад апісвае Беларусь як «аўтарытарную дзяржаву», дзе «ўлады адвольна арыштоўваюць, затрымліваюць, садзяць у турму грамадзянаў за ўдзел у дэманстрацыях і іншых формах палітычнай дзейнасьці».

Сярод праблемаў у галіне правоў чалавека ў Беларусі Дзярждэпартамэнт ЗША адзначае злоўжываньні з боку сілавых структур, якія жорстка абыходзяцца з падазраванымі і асуджанымі падчас расьследаваньня і ў турмах.

Судовая сыстэма краіны цярпіць ад палітычнага ўмяшаньня і адсутнасьці незалежнасьці, судовыя выракі часта вызначаюцца загадзя.

Улады таксама абмяжоўваюць грамадзянскія свабоды, уключаючы свабоду слова, друку, сходаў, асацыяцыяў і сумленьня, па-ранейшаму перашкаджаюць дзейнасьці некаторых рэлігійных групаў.

Карупцыя ва ўсіх галінах улады таксама застаецца ў Беларусі праблемай, адзначаецца ў дакладзе Дзярждэпартамэнту ЗША.

Паводле дакладу, улады Расеі прынялі шмат захадаў для падаўленьня іншадумства.

Адзначаецца, што ўлады «выкарыстоўвалі закон аб „замежных агентах“, закон супраць экстрэмізму і іншыя сродкі, каб ціснуць, дыскрэдытаваць і/альбо перасьледаваць у судовым парадку фізычных і юрыдычных асобаў, якія крытыкуюць улады».

У дакладзе гаворыцца, што расейскія ўлады працягваў выкарыстоўваць законы супраць экстрэмізму, каб перасьледаваць некаторыя рэлігійныя меншасьці. Таксама ў Расеі былі прынятыя законы, якія дыскрымінуюць лесьбіянак, геяў, бісэксуалаў і трансгендэраў.

У Расеі не зробленыя дастатковыя меры для прыцягненьня да адказнасьці або пакараньня чыноўнікаў, якія ўчынілі парушэньні, што стварае клімат беспакаранасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG