Прэмʼер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка заявіў пра рост беларускай эканомікі.
Місія пачынаецца «на тле занепакоенасьці» траншам у 923 млн даляраў, які Міжнародны валютны фонд выдзеліў Беларусі ў жніўні.
Беларуская сацыяльная мадэль з ручным кіраваньнем несумяшчальная з уніфікацыяй макраэканамічнай палітыкі і заканадаўства з Расеяй.
Ва ўсіх абласьцях Беларусі зафіксавалі асяродкі афрыканскай чумы сьвіней, ёсьць выпадкі птушынага грыпу і хваробы Ньюкасла. Жывёлы, якіх мусілі б утылізаваць, трапляюць у беларускія крамы і на экспарт.
Газаправод, згодна з афіцыйным паведамленьнем, дабудавалі ў 8:45 маскоўскага часу 10 верасьня. На шляху яго будаўніцтва паўставалі праблемы, праект замарожвалі, але ўмяшаньне Нямеччыны ў працэс дазволіла завяршыць праект.
Новыя ўмовы могуць стаць непадʼёмнымі для многіх індывідуальных прадпрымальнікаў.
Як паведаміла расейская нафтагазавая кампанія «Транснефть», сытуацыя зьвязана з прыёмам Беларусьсю партыі сыравіны праз трубаправод Адэса — Броды з Украіны.
Расея абмяркоўвае «розныя пытанні» падтрымкі эканомікі Беларусі, заявіў кіраўнік расейскага Міністэрства фінансаў Антон Сілуанаў. «Мы бачым, што наш сусед апынуўся ў няпростым фінансавым становішчы».
Пакупнікі пачалі скардзіцца на імклівы рост цэнаў на сьвініну. На пачатку верасьня Савет міністраў узгадніў падвышэньне цэнаў на мяса і мясапрадукты, уключаныя ў пералік сацыяльна значных тавараў.
Савет Міністраў Беларусі пастановай распарадзіўся павялічыць вытворчасьць алькаголю для ўнутранага продажу.
Агулам да каманды Ціханоўскай далучыліся чацьвёра новых спэцыялістаў.
Сальвадор стаў першай у сьвеце краінай, якая прызнала біткойн афіцыйнай валютай. У аўторак, 7 верасьня, у Сальвадоры ўступіў у сілу закон, згодна зь якім гэтая крыптавалюта прымаецца ў якасьці плацёжнага сродку, нароўні з далярам ЗША.
Які ўзровень жыцьця беларусаў паводле афіцыйнай статыстыкі.
Мытня Літвы выконвае санкцыі, уведзеныя Эўразьвязам у дачыненьні да беларускіх кампаній. Гэтым разам пацярпеў БелАЗ.
Аляксандар Лукашэнка не выключае, што за кошт распрацоўкі новых радовішчаў нафты ў Беларусі ўдасца нарасьціць аб’ёмы здабычы сыравіны да 3-3,5 млн тон на год. Пра гэта ён заявіў, прымаючы з дакладам генэральнага дырэктара аб’яднаньня «Беларуснафта» Аляксандра Ляхава.
Польская нафтагазавая кампанія PGNiG падпісала 20-гадовы кантракт з амэрыканскай кампаніяй Venture Global на дадатковую закупку 2 мільёнаў тон звадкаванага газу ў год.
Улады ўнесьлі зьмены ў заканадаўства пра пэнсіі за асаблівыя заслугі перад краінай. Цяпер іх могуць пазбавіць, калі атрымальнік учыніў злачынства альбо дзеяньні, якія наносяць шкоду дзяржаўным інтарэсам і нацыянальнай бясьпецы.
Камісія па пытаньнях дзяржаўнага рэгуляваньня цэнаўтварэньня пры ўрадзе ўзгадніла падвышэньне цэнаў на мяса і мясапрадукты.
Беларусь у студзені-траўні 2021 году павялічыла ў шэсьць разоў аб’ём паставак ва Ўкраіну сыроў розных відаў і тварагу.
Такую выснову робіць партал Zerkalo.io, аналізуючы дадзеныя Белстату. Большая частка з гэтых людзей знашла новую працу, але далёка ня ўсе.
21 чэрвеня ЭЗ увёў сэктаральныя санкцыі супраць Беларусі. Пад іх падпаў і вытворца кар’ерных самазвалаў — БелАЗ. Глядзім, што адбываецца з заводам.
У ліпені інфляцыя ў Беларусі склала 0,07%, гадавы прырост спажывецкіх цэнаў — 9,8%. Глядзім, якія прадукты з пачатку году найбольш падаражэлі.
Камунальнае прадпрыемства «Київпастранс» зьвярнулася ў Гаспадарчы суд Кіеву з пазовам супраць пастаўшчыка беларускіх аўтобусаў Менскага аўтамабільнага заводу за зрыў тэрмінаў пастаўкі транспарту.
Год таму актыўна заявілі пра сябе беларускія шахтары. Зварот пра новыя выбары, супраць гвалту і за страйк падпісалі больш за 6400 супрацоўнікаў «Беларуськалію». Цяпер падтрымліваюць страйк 140 чалавек. Усіх іх звольнілі. Што адбылося за год з прамысловым флягманам?
Міжнародны арбітражны трыбунал у Гаазе абавязаў Беларусь выплаціць амаль 22,5 млн даляраў расейскаму інвэстару за экспрапрыяваную маёмасьць і парушэньне стандарту справядлівага абыходжаньня ў справе «Манолиум-Процессинг» супраць Беларусі.
Што азначае розначытаньне паміж заявай аб інтэграцыі амбасадара Беларусі ў Расеі Сямашкі і щдакладненьнем амбасады? Якія «дарожныя мапы» мяркуецца падпісаць 9-10 верасьня? Ці прадугледжваюць яны стварэньне рэгулятара ў энэргетычнай сфэры? Ці стане для Беларусі газ па цане Смаленскай вобласьці?
Амбасадар Беларусі ў Расеі Сямашка заявіў, што Лукашэнка і Пуцін падпішуць 9 верасьня ўсе інтэграцыйныя «дарожныя мапы». Якія наступствы для Беларусі гэта будзе мець? Ці будуць новыя інтэграцыйныя пагадненьні прызнаныя міжнароднай супольнасьцю? Якой будзе грамадзкая рэакцыя ў Беларусі?
Беларусь пачне з канца гэтага году атрымліваць кампэнсацыю выдаткаў у сувязі з рэалізацыяй у нафтавай сфэры РФ падатковага манэўру
Сёлета ўраджай збожжа ў Беларусі ў 1,2 раза меншы, чым летась. Глядзім, колькі зьбіраюць зборжжа ў Беларусі і іншых краінах.
У пераліку будаўнічых матэрыялаў, вырабаў і канструкцый — больш за трыццаць пунктаў. Цэны на іх абмежавалі з 1 верасьня.
Кіраўнік ЕРАМ Аркадзь Добкін у інтэрвію dev.by выказаўся пра адʼезд талентаў зь Беларусі і неабходнасьць дыялёгу ўлады з грамадзтвам, які мог бы пачацца з спыненьня перасьледу за пераканьні.
Абмежаваньні грашовых апэрацый увялі 23 жніўня.
24 жніўня Лукашэнка загадаў «перазагрузіць сыстэму адукацыі» і заявіў, што «адукацыя ня можа быць па-за палітыкай». Глядзім, колькі кадраў бракуе ў гэтай сфэры.
Джэрэмі Марк расказаў, як МВФ прымае рашэньні даць грошы нейкай краіне і ці магчыма заблякаваць ужо выдзеленыя ўладам Беларусі сродкі ад фонду.
Раённы суд у Маскве аштрафаваў сацыяльныя сеткі Facebook і Twitter на 15 і 17 мільёнаў рублёў адпаведна за адмову захоўваць у Расеі дадзеныя аб расейскіх карыстальніках.
За мінулы год «Гомсельмаш» спрацаваў са стратамі на 407 мільёнаў рублёў. Глядзім, як працуе галоўны вытворца камбайнаў у Беларусі.
Савет міністраў часова забароніў вывозіць за межы Беларусі жыта, пшаніцу, ячмень, авёс, кукурузу, грэчку, проса, трыцікале, а таксама насеньне рапсу.
Паводле некаторых зьвестак, праблемы з курыным мясам пачаліся ў Беларусі яшчэ ў лютым. У жніўні пра недахоп сталі паведамляць яшчэ часьцей. Ёсьць падазрэньні, што беларускую кураціну адпраўляюць у Расею.
Паводле статыстычнага ведамства Латвіі, ад пачатку 2021 году мінімальны заробак у краіне — 500 эўра, а сярэдні — 1207 эўра да сплаты падаткаў. У Беларусі — 135 і 471 эўра адпаведна.
Згодна са справаздачай Нацыянальнага банку Беларусі, валютныя ўклады ў ліпені скараціліся яшчэ на 152,8 мільёна даляраў.
Суд у Нямеччыне ня стаў вызваляць газаправод «Паўночны паток – 2» ад нормаў газавай дырэктывы Эўразьвязу, паводле якіх пастаўніком і апэратарам газу ня можа быць адна і тая ж кампанія, а палова магутнасьці трубы мусіць быць прададзеная на аўкцыёне іншым энэргакампаніям.
Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта закупляе тры нямецкія сэданы Audi A8 у люксавай вэрсіі агулам на 900 тысяч рублёў.
Беларусь мае атрымаць правы больш як на 900 мільёнаў даляраў ад Міжнароднага валютнага фонду. На што могуць патраціць гэтыя грошы?
Амаль 40 адсоткаў расейцаў у апошнія паўгода празь нястачу грошай адмаўляліся ад куплі неабходных прадуктаў. Гэта вынікае з апытаньня «Левада-цэнтру» (прызнаны ў Расеі «НКА – замежным агентам»).
Крымінальная справа па артыкуле аб махлярстве супраць чатырох супрацоўнікаў PandaDoc закрытая. Гэтую інфармацыю выданьню dev.by пацьвердзілі ў кіраўніцтве кампаніі.
У Кіеве трэці год запар у Дзень незалежнасьці Ўкраіны грамадзкія арганізацыі ладзяць марш абаронцаў, у якім удзельнічаюць добраахвотнікі і вэтэраны Ўзброеных сілаў краіны.
Прадстаўнік штабу Сьвятланы Ціханоўскай у эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч пракамэнтаваў інфармацыю аб выдзяленьні Беларусі звыш 900 млн даляраў са сродкаў Міжнароднага валютнага фонду (МВФ).
Раней Аляксей Алексін трапіў пад санкцыі краін Захаду як набліжаны да Лукашэнкі бізнэсовец.
Выканаўчая дырэктарка Міжнароднага валютнага фонду Крысталіна Георгіева абвясьціла пра найбуйнейшыя ў гісторыі Спэцыяльныя правы запазычваньня (СПЗ) з боку МВФ.
Загрузіць яшчэ