Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Маскве аштрафаваў Facebook, Twitter і WhatsApp на 36 мільёнаў рублёў


Раённы суд у Маскве аштрафаваў сацыяльныя сеткі Facebook і Twitter на 15 і 17 мільёнаў рублёў адпаведна за адмову захоўваць у Расеі дадзеныя аб расейскіх карыстальніках.

Мэсэнджар WhatsApp, які належыць Facebook, асобна аштрафаваны на 4 мільёны рублёў. Пра гэта паведамляецца на сайце «Раскамнагляду».

Ведамства патрабуе ад IT-гігантаў выконваць закон аб лякалізацыі пэрсанальных дадзеных, які быў прыняты ў Расеі ў 2015 годзе. Згодна зь ім кожны сэрвіс, на якім расейскія карыстальнікі пакідаюць якую-небудзь інфармацыю пра сябе, абавязаны захоўваць гэтыя дадзеныя на сэрвэрах, фізычна разьмешчаных унутры краіны.

З прычыны адмовы перанесьці сэрвэры ў 2016 годзе ў Расеі заблякавалі сацыяльную сетку LinkedIn. Патрабаваньне закону фактычна ігнаруюць шматлікія буйныя IT-кампаніі, прадстаўленыя на расейскім рынку.

У сакавіку 2019 году Facebook анансаваў, што сацыяльная сетка і яе сэрвісы Instagram і WhatsApp ня будуць захоўваць канфідэнцыйную карыстальніцкую інфармацыю ў краінах, якія парушаюць правы чалавека. Як карпарацыя плянуе вызначаць такія краіны — не паведамлялася.

Twitter і Facebook ужо штрафавалі на 4 мільёны рублёў кожную ў лютым 2020 году. У канцы ліпеня 2021 году штраф за адмову лякалізаваць дадзеныя расейцаў атрымаў Google. Увесну 2021 году «Раскамнагляд» запавольваў працу сеткі Twitter у краіне за невыкананьне закону.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG