Найбуйнейшы брытанскі вытворца тытунёвай прадукцыі British American Tobacco (BAT) заявіў аб спыненьні супрацоўніцтва зь беларускай тытунёвай фабрыкай «Нёман»
Чацьвёртае месца з канца — па ўзроўні сярэдняга заробку. Першае — па інфляцыі.
У жніўні беларусы працягвалі забіраць грошы з банкаўскіх валютных укладаў.
У ліпені 2018 году Аляксандра Кныровіча асудзілі на 6 гадоў зьняволеньня. Пазьней пакараньне скарацілі на год. Кныровіч адбываў пакараньне ў Віцебскай калёніі, куды адпраўляюць асуджаных бізнэсоўцаў, былых чыноўнікаў і сілавікоў.
Міжнародны банк рэканструкцыі і разьвіцьця выдзеліць Украіне 211 мільёнаў даляраў на павелічэньне ўстойлівасьці ўкраінскай энэргасыстэмы дзеля інтэграцыі ў эўрапейскую энэргасетку ENTSO-E пасьля адключэньня ад беларускай і расейскай энэргасыстэм.
Актуальны доўг Беларусі перад Расеяй — больш за 9 мільярдаў даляраў, агульны — 18,3 мільярда даляраў. Глядзім, што зь дзярждоўгам Беларусі.
13 верасьня віртуальная місія Міжнароднага валютнага фонду прыступае да вывучэньня стану беларускай эканомікі.
У жніўні 2021 году інфляцыя ў Беларусі склала 9,8% у параўнаньні з такім жа пэрыядам мінулага году.
Толькі на літоўскай мяжы ад пачатку году затрымалі больш як 4 тысячы мігрантаў зь Беларусі, таксама іх затрымлівалі на мяжы з Латвіяй і Польшчай. Гэта выклікала жорсткую рэакцыю з боку краінаў ЭЗ, якія падазраюць беларускія ўлады ў датычнасьці да арганізацыі мігранцкага крызісу.
Расея і Беларусь не змаглі дамовіцца аб умовах стварэньня адзінага рынку газу. Паводле беларускага прэм’ера Рамана Галоўчанкі, бакі павінны вызначыць прынцыпы фармаваньня цаны да 1 ліпеня 2022 году. Чаму надзвычай важнае для Менска пытаньне так і не скранулася зь месца?
Паэт, бізнэсовец і адзіны грамадзянін Расеі, якога ўнесьлі ў «чорны сьпіс» за блізкія кантакты зь беларускімі ўладамі.
У залежнасьці ад інтэнсіўнасьці ўзьдзеяньня санкцыяў ужо ў 2021 годзе найбольш імаверны дыяпазон тэмпу прыросту ВУП Беларусі — 1,7–2,4%. Гэты прагноз Цэнтру эканамічных дасьледаваньняў BEROC прыводзіць БелаПАН.
Падаецца, нядаўнія перамовы ў Маскве моцна натхнілі Лукашэнку. Ці так яму хочацца прадставіць сытуацыю. Бо ў ягоных выказваньнях 12 верасьня на палігоне пад Баранавічамі было нямала новых акцэнтаў.
Прэмʼер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка заявіў пра рост беларускай эканомікі.
Місія пачынаецца «на тле занепакоенасьці» траншам у 923 млн даляраў, які Міжнародны валютны фонд выдзеліў Беларусі ў жніўні.
Беларуская сацыяльная мадэль з ручным кіраваньнем несумяшчальная з уніфікацыяй макраэканамічнай палітыкі і заканадаўства з Расеяй.
Ва ўсіх абласьцях Беларусі зафіксавалі асяродкі афрыканскай чумы сьвіней, ёсьць выпадкі птушынага грыпу і хваробы Ньюкасла. Жывёлы, якіх мусілі б утылізаваць, трапляюць у беларускія крамы і на экспарт.
Газаправод, згодна з афіцыйным паведамленьнем, дабудавалі ў 8:45 маскоўскага часу 10 верасьня. На шляху яго будаўніцтва паўставалі праблемы, праект замарожвалі, але ўмяшаньне Нямеччыны ў працэс дазволіла завяршыць праект.
Новыя ўмовы могуць стаць непадʼёмнымі для многіх індывідуальных прадпрымальнікаў.
Як паведаміла расейская нафтагазавая кампанія «Транснефть», сытуацыя зьвязана з прыёмам Беларусьсю партыі сыравіны праз трубаправод Адэса — Броды з Украіны.
Расея абмяркоўвае «розныя пытанні» падтрымкі эканомікі Беларусі, заявіў кіраўнік расейскага Міністэрства фінансаў Антон Сілуанаў. «Мы бачым, што наш сусед апынуўся ў няпростым фінансавым становішчы».
Пакупнікі пачалі скардзіцца на імклівы рост цэнаў на сьвініну. На пачатку верасьня Савет міністраў узгадніў падвышэньне цэнаў на мяса і мясапрадукты, уключаныя ў пералік сацыяльна значных тавараў.
Савет Міністраў Беларусі пастановай распарадзіўся павялічыць вытворчасьць алькаголю для ўнутранага продажу.
Агулам да каманды Ціханоўскай далучыліся чацьвёра новых спэцыялістаў.
Сальвадор стаў першай у сьвеце краінай, якая прызнала біткойн афіцыйнай валютай. У аўторак, 7 верасьня, у Сальвадоры ўступіў у сілу закон, згодна зь якім гэтая крыптавалюта прымаецца ў якасьці плацёжнага сродку, нароўні з далярам ЗША.
Які ўзровень жыцьця беларусаў паводле афіцыйнай статыстыкі.
Мытня Літвы выконвае санкцыі, уведзеныя Эўразьвязам у дачыненьні да беларускіх кампаній. Гэтым разам пацярпеў БелАЗ.
Аляксандар Лукашэнка не выключае, што за кошт распрацоўкі новых радовішчаў нафты ў Беларусі ўдасца нарасьціць аб’ёмы здабычы сыравіны да 3-3,5 млн тон на год. Пра гэта ён заявіў, прымаючы з дакладам генэральнага дырэктара аб’яднаньня «Беларуснафта» Аляксандра Ляхава.
Польская нафтагазавая кампанія PGNiG падпісала 20-гадовы кантракт з амэрыканскай кампаніяй Venture Global на дадатковую закупку 2 мільёнаў тон звадкаванага газу ў год.
Улады ўнесьлі зьмены ў заканадаўства пра пэнсіі за асаблівыя заслугі перад краінай. Цяпер іх могуць пазбавіць, калі атрымальнік учыніў злачынства альбо дзеяньні, якія наносяць шкоду дзяржаўным інтарэсам і нацыянальнай бясьпецы.
Камісія па пытаньнях дзяржаўнага рэгуляваньня цэнаўтварэньня пры ўрадзе ўзгадніла падвышэньне цэнаў на мяса і мясапрадукты.
Беларусь у студзені-траўні 2021 году павялічыла ў шэсьць разоў аб’ём паставак ва Ўкраіну сыроў розных відаў і тварагу.
Такую выснову робіць партал Zerkalo.io, аналізуючы дадзеныя Белстату. Большая частка з гэтых людзей знашла новую працу, але далёка ня ўсе.
21 чэрвеня ЭЗ увёў сэктаральныя санкцыі супраць Беларусі. Пад іх падпаў і вытворца кар’ерных самазвалаў — БелАЗ. Глядзім, што адбываецца з заводам.
У ліпені інфляцыя ў Беларусі склала 0,07%, гадавы прырост спажывецкіх цэнаў — 9,8%. Глядзім, якія прадукты з пачатку году найбольш падаражэлі.
Камунальнае прадпрыемства «Київпастранс» зьвярнулася ў Гаспадарчы суд Кіеву з пазовам супраць пастаўшчыка беларускіх аўтобусаў Менскага аўтамабільнага заводу за зрыў тэрмінаў пастаўкі транспарту.
Год таму актыўна заявілі пра сябе беларускія шахтары. Зварот пра новыя выбары, супраць гвалту і за страйк падпісалі больш за 6400 супрацоўнікаў «Беларуськалію». Цяпер падтрымліваюць страйк 140 чалавек. Усіх іх звольнілі. Што адбылося за год з прамысловым флягманам?
Міжнародны арбітражны трыбунал у Гаазе абавязаў Беларусь выплаціць амаль 22,5 млн даляраў расейскаму інвэстару за экспрапрыяваную маёмасьць і парушэньне стандарту справядлівага абыходжаньня ў справе «Манолиум-Процессинг» супраць Беларусі.
Што азначае розначытаньне паміж заявай аб інтэграцыі амбасадара Беларусі ў Расеі Сямашкі і щдакладненьнем амбасады? Якія «дарожныя мапы» мяркуецца падпісаць 9-10 верасьня? Ці прадугледжваюць яны стварэньне рэгулятара ў энэргетычнай сфэры? Ці стане для Беларусі газ па цане Смаленскай вобласьці?
Амбасадар Беларусі ў Расеі Сямашка заявіў, што Лукашэнка і Пуцін падпішуць 9 верасьня ўсе інтэграцыйныя «дарожныя мапы». Якія наступствы для Беларусі гэта будзе мець? Ці будуць новыя інтэграцыйныя пагадненьні прызнаныя міжнароднай супольнасьцю? Якой будзе грамадзкая рэакцыя ў Беларусі?
Беларусь пачне з канца гэтага году атрымліваць кампэнсацыю выдаткаў у сувязі з рэалізацыяй у нафтавай сфэры РФ падатковага манэўру
Сёлета ўраджай збожжа ў Беларусі ў 1,2 раза меншы, чым летась. Глядзім, колькі зьбіраюць зборжжа ў Беларусі і іншых краінах.
У пераліку будаўнічых матэрыялаў, вырабаў і канструкцый — больш за трыццаць пунктаў. Цэны на іх абмежавалі з 1 верасьня.
Кіраўнік ЕРАМ Аркадзь Добкін у інтэрвію dev.by выказаўся пра адʼезд талентаў зь Беларусі і неабходнасьць дыялёгу ўлады з грамадзтвам, які мог бы пачацца з спыненьня перасьледу за пераканьні.
Абмежаваньні грашовых апэрацый увялі 23 жніўня.
24 жніўня Лукашэнка загадаў «перазагрузіць сыстэму адукацыі» і заявіў, што «адукацыя ня можа быць па-за палітыкай». Глядзім, колькі кадраў бракуе ў гэтай сфэры.
Джэрэмі Марк расказаў, як МВФ прымае рашэньні даць грошы нейкай краіне і ці магчыма заблякаваць ужо выдзеленыя ўладам Беларусі сродкі ад фонду.
Раённы суд у Маскве аштрафаваў сацыяльныя сеткі Facebook і Twitter на 15 і 17 мільёнаў рублёў адпаведна за адмову захоўваць у Расеі дадзеныя аб расейскіх карыстальніках.
За мінулы год «Гомсельмаш» спрацаваў са стратамі на 407 мільёнаў рублёў. Глядзім, як працуе галоўны вытворца камбайнаў у Беларусі.
Загрузіць яшчэ