Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праз эўрапейскія санкцыі літоўская мытня заблякавала транзыт самазвалаў БелАЗ у Чылі


Самазвал БелАЗ, ілюстрацыйнае фота

Мытня Літвы выконвае санкцыі, уведзеныя Эўразьвязам у дачыненьні да беларускіх кампаній. Гэтым разам пацярпеў БелАЗ.

Літоўскія ўлады не дазволілі перавозіць праз марскі порт Клайпеды груз акцыянэрнага таварыства БелАЗ з Жодзіна.

Як вынікае з паведамленьня на афіцыйным сайце мытні Літвы, аўтавытворца спрабаваў экспартаваць у Чылі 18 кантэйнэраў з чатырма часткамі самазвалаў.

У адмове тлумачыцца, што самазвалы шырока выкарыстоўваюцца ў горназдабыўной прамысловасьці, але іх таксама можна прыстасаваць для іншых мэтаў. Іншымі словамі, прадукцыя падпадае пад функцыі двайнога прызначэньня, уключна з вайсковымі патрэбамі.

У цяперашні час праводзіцца расьсьледаваньне, пасьля чаго будзе вырашацца пытаньне аб далейшым лёсе грузу.

Прадпрыемства БелАЗ уключылі ў чацьвёрты пакет санкцый Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі ў чэрвені гэтага году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG