Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Буракі і морква з пачатку году падаражэлі ўтрая. Што вырасла ў цане найбольш


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У ліпені інфляцыя ў Беларусі склала 0,07%, гадавы прырост спажывецкіх цэнаў — 9,8%. Глядзім, якія прадукты з пачатку году найбольш падаражэлі.

Гародніна

У параўнаньні са студзенем гэтага году, згодна з дадзенымі Белстат, буракі і морква падаражэлі ўтрая. У студзені буракі каштавалі 0,83 рублі за кіляграм, у ліпені — 2 рублі 61 капейку за кіляграм.

Морква каштавала ў студзені 0,89 рубля за кіляграм, у ліпені — 2 рублі 66 капеек.

Цыбуля падаражэла на 60%, у студзені кіляграм цыбулі каштаваў 0,99 рубля, а ў ліпені ўжо 1,59 рубля.

Бульба падаражэла за 7 месяцаў на 65%, у студзені кіляграм бульбы каштаваў 0,89 рубля, а ў ліпені ўжо 1,47 рубля.

А вось агуркі за 7 месяцаў патаньнелі ў 3,8 раза — гэта зьвязана з сэзоннасьцю, што характэрна для летняга пэрыяду. Памідоры патаньнелі ў 1,8 раза.

Малочныя прадукты і яйкі

Літар малака за сем месяцаў падаражэў на 3,2%, сьмятана — на 0,71%, кефір — на 2,6%. Тварог і сыры ў цэнах амаль не зьмяніліся.

Яйкі за сем месяцаў сталі каштаваць менш на 3,49% за дзясятак.

Мяса

Бескасьцёвая сьвініна за 7 месяцаў прыбавіла ў цане 6,13% — у студзені кіляграм каштаваў 10,61 рубля, а ў ліпені ўжо 11,26 рубля. Ялавічына бяз косткі падаражэла на 4,38%. У студзені яна каштавала 14,85 рубля, а ў ліпені — 15,50 рубля.

Мяса курыцы падаражэла на 9,5% — у студзені кіляграм каштаваў 4,42 рубля, у ліпені — 4,84 рубля.

Крупы і мука

Грэчка за сем месяцаў падаражэла на 6,36% — у студзені кіляграм каштаваў 3,30 рубля, а ў ліпені ўжо 3,51 рубля. Пшанічныя крупы падаражэлі на 1,05%, ячныя — на 3,2%.

Пшанічная мука за гэты час патаньнела на 1,6%. У студзені кіляграм каштаваў 1,24 рубля, а ў ліпені — 1,26 рубля.

Хлеб

Хлеб за 7 месяцаў гэтага году падаражэў на 9%, у студзені бохан каштаваў 1,88 рубля, а ў ліпені — 2,05 рубля. Аржаны хлеб таксама падаражэў на 9%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG