Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сальвадор першым у сьвеце прызнаў біткойн афіцыйнай валютай


Сальвадор стаў першай у сьвеце краінай, якая прызнала біткойн афіцыйнай валютай. У аўторак, 7 верасьня, у Сальвадоры ўступіў у сілу закон, згодна зь якім гэтая крыптавалюта прымаецца ў якасьці плацёжнага сродку, нароўні з далярам ЗША.

«Deutsche Welle» паведамляе, цытуючы прэзыдэнта Сальвадору Наіба Букеле, што краіна пакуль закупіла 400 біткойнаў у два траншы — паводле цяперашняга рынкавага курсу гэта складае прыблізна 21 мільён даляраў.

Урад Сальвадору чакае, што пасьля ўвядзеньня лічбавай валюты многія жыхары ўпершыню атрымаюць доступ да банкаўскіх рахункаў. Краіна таксама разьлічвае зэканоміць 400 мільёнаў даляраў у год на зборах з грашовых пераводаў, якія адпраўляюцца яе грамадзянамі на радзіму з-за мяжы, у асноўным з ЗША. Гэтыя грашовыя пераводы забясьпечваюць 22 адсоткі ВУП краіны.

Расплачвацца біткойнамі можна будзе за ўсе тавары і паслугі. Аднак жыхары паставіліся да гэтага кроку зь вялікім скепсісам. Падчас двух апытаньняў больш за дзьве траціны 6,5-мільённага насельніцтва выказаліся за захаваньне даляра ЗША ў якасьці адзінай валюты ў краіне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG