Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Куды вядуць «дарожныя мапы» інтэграцыі? Дыскусія палітолягаў


Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка, каляж

Амбасадар Беларусі ў Расеі Сямашка заявіў, што Лукашэнка і Пуцін падпішуць 9 верасьня ўсе інтэграцыйныя «дарожныя мапы». Якія наступствы для Беларусі гэта будзе мець? Ці будуць новыя інтэграцыйныя пагадненьні прызнаныя міжнароднай супольнасьцю? Якой будзе грамадзкая рэакцыя ў Беларусі?

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказваюць дактары палітычных навук Сяргей Богдан і Андрэй Казакевіч.

Богдан

  • Калі абвешчаныя інтэграцыйныя пагадненьні будуць падпісаныя — гэта будзе значная здача пазыцыяў беларускімі ўладамі пад ціскам, якому яны ўжо былі няздольныя супрацьстаяць.
  • Прэм’ер Галоўчанка ў траўні сказаў, што асабліва зблізіць пазыцыі па «дарожных мапах» атрымалася за апошнія 6 месяцаў.
  • Атрымліваецца, што гэтае збліжэньне адбылося ў разгар жорсткага палітычнага крызісу ў Беларусі.
Сяргей Богдан
Сяргей Богдан
  • Менску даводзіцца паціху капітуляваць.
  • Сямашка некалькі месяцаў таму казаў, што ставіцца задача да канца бягучага году стварыць адзіныя рынкі газу, нафты і нафтапрадуктаў, электраэнэргіі.
  • У галіне бясьпекі ўжо цяпер адбываюцца беспрэцэдэнтныя рэчы.
  • Нехта скажа, што Лукашэнка гуляе з расейскімі генэраламі супраць «Газпрому».
  • Але я б зьвярнуў увагу на велізарнае перанакіраваньне транзытных плыняў на Расею.
  • Гэта падрывае падмуркі беларускай дзяржаўнасьці так, як яе нішто іншае не падрывае.
  • Гэта горш за ўсе гэтыя «мапы».
  • На маё пытаньне многім экспэртам — як вы хочаце праз паглынаньне Беларусі Пуціным палепшыць стан правоў чалавека — я не пачуў адказу.
  • Тое, што міжнародныя пазыцыі Беларусі вельмі слабыя — у гэтым усе вінаватыя, хоць Лукашэнка і больш за ўсіх.
  • Я нядаўна правёў два месяцы ў беларускай правінцыі.
  • Я быў уражаны ўзроўнем неляяльнасьці значнай часткі «начальства».
  • Мне гэта ня вельмі падабаецца.
  • Як некалі казаў дысыдэнт Уласаў, самае агіднае — гэта масавае прасьвятленьне.
  • Масавае прасьвятленьне людзей, якія былі старшынямі выбарчых камісіяў, выклікае супярэчлівыя пачуцьці.
  • Я не выключаю, што гэтая апазыцыйнасьць чыноўнікаў можа быць каналізаваная ў рэчышча думак: калі вышэйшае кіраўніцтва Беларусі кіраваць ня можа, давайце ўжо зробім, як там, як у Расеі.
  • Там жа шмат у якіх эканамічных, адміністрацыйных пытаньнях усё больш лібэральна.

Казакевіч

  • Розныя заявы пра тое, што інтэграцыйныя пагадненьні будуць падпісаныя неўзабаве, мы чуем ня першы раз.
  • Расея скарыстала гэты крызісны год у Беларусі для таго, каб даціснуць падпісаньне пакету гэтых «мапаў».
  • Я ня думаю, што будуць падпісаныя «мапы», якія будуць сурʼёзна абмяжоўваць фармальны беларускі сувэрэнітэт.
Андрэй Казакевіч
Андрэй Казакевіч
  • Хоць гэтыя пагадненьні ў любым выпадку будуць узмацняць уплыў Расеі на Беларусь, і без таго даволі моцны.
  • Чым больш папераў падпісваецца, тым больш вузкі калідор, у якім беларускія чыноўнікі могуць лявіраваць.
  • Уніфікацыя падатковага заканадаўства не азначае, што Беларусь страціць кантроль за сваёй фіскальнай сыстэмай.
  • Але калі расейскія падатковыя правілы распаўсюдзяцца на Беларусь, гэта будзе інстытуцыйная прывязка.
  • Калі 9 верасьня будуць падпісаныя галіновыя пагадненьні, то ніякай рэакцыі Захаду ня будзе.
  • Сурʼёзнай рэакцыі можна чакаць толькі ў тым выпадку, калі пагадненьні будуць наўпрост закранаць пытаньні сувэрэнітэту.
  • Я не чакаю асабліва бурнай грамадзкай рэакцыі на падпісаньне «дарожных мапаў».
  • Рэч у тым, што інтэграцыйныя працэсы адбываюцца незаўважна.
  • Мяркую, што беларускі і расейскі бакі будуць імкнуцца, каб гэта так было і далей, каб не раздражняць грамадзтвы.
  • Хто можа зразумець, у чым беларускі сувэрэнітэт абмяжуе ўніфікацыя падатковага заканадаўства, тым больш расьцягнутая на гады?
  • Затое, магчыма, Беларусь атрымае кампэнсацыю за падатковы манэўр у нафтавай галіне РФ.

Што было раней

  • Пра падпісаньне «дарожных мапаў» інтэграцыі падчас візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву заявіў амбасадар Беларусі ў Расеі Ўладзімер Сямашка.
  • «Мы, дзякуй Богу, праз тры гады знаходзімся на фінішы, калі з 28 мапаў засталася адна. Апошнюю, я думаю, мы 7-га (верасьня. — ТАСС) дацісьнем, і ўжо 9-га прэзыдэнты сустракаюцца ў Маскве, дзе будуць падпісаныя ўсе дарожныя мапы і мапы разьвіцьця паглыбленьня інтэграцыі», — сказаў ён на сустрэчы з губэрнатарам Варонескай вобласьці.
  • Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца ў Маскве 9 верасьня.
  • Паводле амбасадара, некаторыя дарожныя мапы прадугледжваюць падпісаньне не аднаго міжурадавага пагадненьня, а цэлага пакету дакумэнтаў. Самая складаная задача — уніфікацыя падатковага і мытнага заканадаўстваў, на што можа спатрэбіцца 2–2,5 года.
  • Сямашка таксама паведаміў, што Беларусь пачне з канца гэтага году атрымліваць кампэнсацыю выдаткаў у сувязі з рэалізацыяй у нафтавай сфэры РФ падатковага манэўру.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG