Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка і Пуцін падпішуць у Маскве ўсе «дарожныя мапы», — ТАСС


Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка

Пра падпісаньне «дарожных мапаў» інтэграцыі падчас візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву заявіў амбасадар Беларусі ў Расеі Ўладзімер Сямашка. Яго словы цытуе агенцтва ТАСС.

«Мы, дзякуй Богу, праз тры гады знаходзімся на фінішы, калі з 28 мапаў засталася адна. Апошнюю, я думаю, мы 7-га (верасьня. — ТАСС) дацісьнем, і ўжо 9-га прэзыдэнты сустракаюцца ў Маскве, дзе будуць падпісаныя ўсе дарожныя мапы і мапы разьвіцьця паглыбленьня інтэграцыі», — сказаў ён на сустрэчы з губэрнатарам Варонескай вобласьці.

9 жніўня Лукашэнка заявіў, што Беларусь і Расея адмовіліся ад 31-й «дарожнай карты» аб палітычнай інтэграцыі з ініцыятывы прэзыдэнта Расеі.

Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца ў Маскве 9 верасьня. Раней агенцтва БелТА паведамляла, што падчас гэтай сустрэчы яны яшчэ раз абмяркуюць саюзныя праграмы, падрыхтаваныя ўрадамі дзьвюх краін, а таксама іншыя актуальныя пытаньні двухбаковага парадку дня і міжнародную праблематыку.

Што такое «дарожныя мапы»

У траўні Ўладзімер Сямашка расказаў, што маецца на ўвазе па «дарожнымі мапамі».

«Гэта плян дзеяньняў, кірункаў — адзіная прамысловая і аграрная палітыка, адзіны рынак нафты, газу, электраэнергіі і г. д. Агулам — 28 кірункаў. І да кожнага трэба падвесьці заканадаўчую базу — і ў Беларусі, і ў Расеі. Іншымі словамі, напружаная праца з фармаваньнем нарматыўнай базы. Гэта зойме мінімум паўгода», — растлумачыў Уладзімер Сямашка.

Паводле амбасадара, некаторыя дарожныя мапы маюць на ўвазе падпісаньне не аднаго міжурадавага пагадненьня, а цэлага пакету дакумэнтаў. Самая складаная задача — уніфікацыя падатковага і мытнага заканадаўстваў, на што можа спатрэбіцца 2-2,5 года.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG