Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Дарожныя мапы інтэграцыі — гэта пра эканоміку, а не пра палітыку». Меркаваньне экспэрта


Плякат на акцыі пратэсту супраць інтэграцыі 20 сьнежня 2019 году ў Менску

Што азначае розначытаньне паміж заявай аб інтэграцыі амбасадара Беларусі ў Расеі Сямашкі і щдакладненьнем амбасады? Якія «дарожныя мапы» мяркуецца падпісаць 9-10 верасьня? Ці прадугледжваюць яны стварэньне рэгулятара ў энэргетычнай сфэры? Ці стане для Беларусі газ па цане Смаленскай вобласьці?

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае расейскі палітоляг, дацэнт МДІМА Кірыл Коктыш.

Коктыш

  • Заявы амбасадара Сямашкі і тлумачэньне амбасады ілюструюць тое, што ідзе інтэнсіўны гандаль.
  • «Дарожныя мапы» інтэграцыі — гэта пра эканоміку, а не пра палітыку.
  • Гэта арытмэтычнае пытаньне — як збалянсаваць інтарэсы, улічыць асымэтрыю эканомік Беларусі і Расеі.
Кірыл Коктыш
Кірыл Коктыш
  • Саюзную дзяржаву карэктна называць саюзам дзьвюх дзяржаваў.
  • Прастора для манэўру нешырокая.
  • Беларусь зрабіла моцны разварот на ўсход.
  • Інтэграцыя — гэта ўмова выжываньня і разьвіцьця для беларускай эканомікі.
  • У пагадненьнях зафіксаваная наяўнасьць рэгулятара энэргетычных рынкаў.
  • Эканоміка без рэгуляваньня не працуе.
  • Можна дамовіцца аб правілах гульні на эксклюзіўным беларуска-расейскім энэргетычным рынку.
  • Расея гатовая кампэнсаваць Беларусі страты ад расейскага падатковага манэўру ў нафтавай галіне.
  • Па цане на газ для Беларусі будуць знойдзеныя нейкія кампрамісы.
  • Аб чым бы ні дамовіліся, потым гэтыя дамоўленасьці давядзецца перагледжваць.
  • Цана на газ для Беларусі хутчэй за ўсё будзе не такой, як для Смаленскай вобласьці, але больш камфортнай, чым цяпер.

Што было раней

  • 31 жніўня пра падпісаньне «дарожных мапаў» інтэграцыі падчас візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву заявіў амбасадар Беларусі ў Расеі Ўладзімер Сямашка.
  • «Мы, дзякуй Богу, праз тры гады знаходзімся на фінішы, калі з 28 мапаў засталася адна. Апошнюю, я думаю, мы 7-га дацісьнем, і ўжо 9-га прэзыдэнты сустракаюцца ў Маскве, дзе будуць падпісаныя ўсе дарожныя мапы і мапы разьвіцьця паглыбленьня інтэграцыі», — сказаў ён на сустрэчы з губэрнатарам Варонескай вобласьці.
  • Учора ж амбасада Беларусі ў Расеі ўдакладніла словы свайго кіраўніка: «У сувязі зь не зусім карэктнай інтэрпрэтацыяй шэрагам СМІ словаў амбасадара Беларусі ў Расеі Ўладзімера Сямашкі... амбасада яшчэ раз удакладняе, што сумесная праца бакоў над саюзнымі праграмамі інтэграцыі працягваецца ў канструктыўным ключы. Яе вынікі будуць даложаныя кіраўнікам дзяржаў, якія абмяркуюць іх падчас асабістай сустрэчы 9 верасьня ў Маскве і прымуць рашэньне па далейшых кроках», — падкрэсьлілі ў амбасадзе.
  • 9 жніўня Лукашэнка заявіў, што Беларусь і Расея адмовіліся ад 31-й «дарожнай мапы» аб палітычнай інтэграцыі з ініцыятывы прэзыдэнта Расеі.
  • Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца ў Маскве 9 верасьня. Раней агенцтва БелТА паведамляла, што падчас гэтай сустрэчы яны яшчэ раз абмяркуюць саюзныя праграмы, падрыхтаваныя ўрадамі дзьвюх краін.
  • У траўні Ўладзімер Сямашка расказаў, што маецца на ўвазе па «дарожнымі мапамі».
  • «Гэта плян дзеяньняў, кірункаў — адзіная прамысловая і аграрная палітыка, адзіны рынак нафты, газу, электраэнергіі і г. д. Агулам — 28 кірункаў. І да кожнага трэба падвесьці заканадаўчую базу — і ў Беларусі, і ў Расеі. Іншымі словамі, напружаная праца з фармаваньнем нарматыўнай базы. Гэта зойме мінімум паўгода», — растлумачыў Уладзімер Сямашка.
  • Паводле амбасадара, некаторыя дарожныя мапы маюць на ўвазе падпісаньне не аднаго міжурадавага пагадненьня, а цэлага пакету дакумэнтаў. Самая складаная задача — уніфікацыя падатковага і мытнага заканадаўстваў, на што можа спатрэбіцца 2-2,5 года.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG