Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча павялічыць закупку газу ў ЗША, каб зьменшыць залежнасьць ад паставак з Расеі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Польская нафтагазавая кампанія PGNiG падпісала 20-гадовы кантракт з амэрыканскай кампаніяй Venture Global на дадатковую закупку 2 мільёнаў тон звадкаванага газу ў год.

У выніку дзеяньня кантракту агульныя пастаўкі амэрыканскага звадкаванага прыроднага газу ў Польшчу дасягнуць 5,5 млн тон у год, або 7,4 млрд кубамэтраў пасьля рэгазыфікацыі. Першыя пастаўкі па кантракце чакаюцца ў 2023 годзе, піша Голас Амэрыкі.

Намесьнік прэм’ер-міністра Польшчы Яцэк Сасін падкрэсьліў важнасьць кантракту для энэргетычнай незалежнасьці краіны.

«Амэрыканскі газ, які пастаўляецца надзейным патэнцыйным партнэрам, разам з палівам, якое паступае ў Польшчу праз Балтыйскі трубаправод з Нарвэгіі, дазволіць нам не залежаць ад паставак з усходу», — сказаў Сасін.

Майк Сабэль з кампаніі Venture Global адзначыў экалягічныя перавагі амэрыканскага газу, ён адзначыў, што гэта зьнізіць выкіды вугляроду.

Раней міністарка энэргетыкі ЗША Джэніфэр Ґрэнґольм назвала расейскі газ «самым брудным у сьвеце», паколькі яго здабыча і выкарыстаньне суправаджаюцца значнымі выкідамі вугляроду.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG