Міністэрства фінансаў апублікавала праект зьменаў у Падатковы кодэкс.
Цана газу ў Эўропе на біржы ICE ўпершыню ў гісторыі перавысіла адзнаку $ 1000 за тысячу кубамэтраў. Папярэдні гістарычны максімум быў устаноўлены ў сакавіку 2018 году — $969 за тысячу кубамэтраў.
Каціроўкі газу на гандлёвых пляцоўках Эўропы б’юць рэкорды і ўпэўнена ідуць уверх. Яшчэ крыху — і кошт 1000 кубамэтраў газу можа дасягнуць пікавых 1000 даляраў
Зьявілася інфармацыя, што ў Менску затрыманы вядомы бізнэсовец, уладальнік гандлёвых цэнтраў «Тытан», «Цівалі» і «Трум».
МЗС Украіны назвала палітычным і эканамічна неабгрунтаваным падпісаньне Вугоршчынай дамовы з расейскім «Газпромам» аб пастаўках прыроднага газу ў абыход украінскай тэрыторыі.
Для новага расьсьледаваньня ствараецца каманда з 20 экспэртаў. У ліку іншага ёй могуць даручыць праверыць магчымасьць зьяўленьня вірусу SARS-CoV-2 у лябараторыі.
Сярэдні заробак у жніўні склаў 1463 рублі, паведамляе Белстат. Гэтая сума на 8,5 рубля меншая, чым у ліпені.
За апошні месяц украінскія памежнікі спынілі некалькі спробаў перамяшчэньня кантрабанды беларускага тытуню ва Ўкраіну.
Пасьля таго, як жодзінскае прадпрыемства апынулася пад санкцыямі, давялося шукаць новых партнэраў, прызнаўся міністар прамысловасьці Беларусі Пётра Пархомчык.
У Беларусі ўводзяць базавыя разьліковыя рахункі для фізычных асобаў. Указ пра гэта падпісаў Аляксандар Лукашэнка.
Улады прапануюць пераход на назапашвальную пэнсію і нават гатовыя фінансаваць тых, хто скарыстаецца такой магчымасьцю. Як гэта будзе працаваць?
Беларусь сёлета ў 1,5 раза павялічыла аб’ём паставак ва Ўкраіну нафтапрадуктаў, а іхная ўдзельная вага ў гандлі вырасла да 48,6% з 41,8% летась.
З пачаткам апошняй дэкады верасьня ў Беларусі стартаваў ацяпляльны сэзон.
44-гадовы Віктар Кіслы, кіраўнік кампаніі, якая распрацоўвае кампутарныя гульні Wargaming Group Ltd, узначаліў сотню самых уплывовых бізнэсоўцаў Беларусі паводле вэрсіі «Ежедневника».
Яны нібыта інфармуюць «калектыўны Захад» пра спробы абысьці санкцыі.
Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю падоўжыла рэгуляваньне цэн на сацыяльна значныя тавары да 31 сьнежня.
IT-кампанія PandaDoc прыцягнула новыя інвэстыцыі і цяпер яе ацэньваюць больш чым на мільярд даляраў, паведаміла выданьне Techcrunch.
Беларусь скарысталася тым, што ўкраінскі суд часова спыніў дзеяньне рашэньня аб увядзеньні мыта на ўвоз беларускай аўтамабільнай тэхнікі, і істотна павялічыла яе пастаўкі ва Ўкраіну.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 352 «Аб будаўніцтве нафтавых і газавых сьвідравін».
Ці варта чакаць дэфіцыту цукру і зерня і павышэньня цэнаў на гэтыя прадукты.
Беларусь у студзені–ліпені 2021 году павялічыла імпарт бульбы на 34,9% (да 17 496 т) у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году. Адначасова на 31,9% (да 25 802 т) скараціўся экспарт беларускай бульбы.
Савет Міністраў плянуе пашырыць магчымасьці датэрміновага выкарыстаньня сямейнага капіталу. Нормы ўключаць у праект адпаведнага ўказу.
Найбуйнейшы апэратар мабільнай сувязі МТС падвышае кошт паслуг з 1 кастрычніка ў сярэднім на 4%.
Урад Вялікай Брытаніі 20 верасьня правёў экстраную сустрэчу з прадстаўнікамі энэргетычных і спажывецкіх груп у сувязі з рэзкім павелічэньнем цэнаў на газ.
Аляксандар Лукашэнка прызначыў Уладзіслава Андрэйчанку новым кіраўніком апэратара мабільнай сувязі МТС. Раней ён узначальваў віцебскі філіял кампаніі.
Некаторыя паслугі правайдэра А1 з кастрычніка падаражэюць у сярэднім на 4%, гаворыцца на сайце кампаніі.
Рост цэнаў у Беларусі склаў 9,8% да паказчыкаў мінулага году. Глядзім, ці шмат гэта.
Расейскі эканаміст, прафэсар эканомікі парыскай Школы палітычных навук (Sciences Po), да нядаўняга часу галоўны эканаміст Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця Сяргей Гурыеў паразважаў пра стан і пэрспэктывы Беларусі, дзе ўсе сфэры трымаюцца на дзяржаўным дыктаце.
Сусьветны банк пасьля ўнутранага і зьнешняга расьсьледаваньняў спыніў складаньне і публікацыю рэйтынгу Doing Business, у якім ацэньваліся ўмовы вядзеньня бізнэсу ў розных краінах сьвету
Польшча з кастрычніка 2022 году рыхтуецца прымаць газ па трубаправодзе Baltic Pipe.
Сьвятлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у онлайн-канфэрэнцыі эканамічнай пляцоўкі «Беларуска-расейскі экспэртны дыялёг». Сама яна цяпер у Парыжы, дзе сустракаецца з францускімі палітыкамі і грамадзкімі дзеячамі.
Міністар энэргетыкі Літвы Дайнюс Крэйвіс спадзяецца, што праблема байкоту электраэнэргіі зь небясьпечнай Беларускай АЭС у Астраўцы на рынку краінаў Балтыі вырашаная.
16 верасьня ў групу кампаній ViM Union прыйшлі зь ператрусамі сілавікі. Кампаніі канкуруюць зь дзяржаўнай установай «Белмытнясэрвіс».
17 верасьня беларускія ўлады будуць адзначаць «дзень народнага адзінства», які мае прайсьці з размахам. Глядзім, колькі і на што плянуюць патраціць.
Міністэрства клімату і навакольнага асяродзьдзя Польшчы пад ціскам экалягічных арганізацый адклікала ранейшы дазвол на будаўніцтва плаціны «Сяжэва» на рацэ Вісла. Такім чынам, блякуецца і рэалізацыя буйнога праекту ў Беларусі — так званага «Воднага шляху Е40».
Згоднай са справаздачай Нацыянальнага банку, валавы замежны доўг Беларусі на 1 ліпеня склаў 42,27 млрд даляраў. За папярэдні квартал ён вырас на 1,22 млрд даляраў.
Кіраўніцтва Міністэрства лясной гаспадаркі прызнала рост высечкі лясоў, аднак патлумачыла рост камэрцыйнай дзейнасьці ў лясах «высьпяваньнем драўніны». Раней паведамленьні пра «бязьлітасную актыўнасьць лясгасаў» у ведамстве называлі «фэйкамі».
Глядзім, якія наступствы ад заходніх санкцый чакаюць беларускія банкі і беларусаў.
Намесьнік Генэральнага пракурора Беларусі Сяргей Хмарук заявіў, што адказнасьць для бізнэсоўцаў за «ўдзел у антыграмадзкай дзейнасьці» і яе фінансаваньні будзе вельмі строгай.
Пакуль усё ідзе да таго, што ў Літве гэтай зімой будуць пасыпаць дарогі сольлю зь «Беларуськалію», які трапіў пад санкцыі ЗША і выбарачныя сэктаральныя санкцыі Эўразьвязу.
Марыя Шагіна, дасьледчыца зь Цюрыскага ўнівэрсытэту ў Швайцарыі, расказвае, колькі могуць каштаваць беларускай эканоміцы заходнія санкцыі, што такое роля «чорнага рыцара», якую грае Расея, і якой мелася б быць шырэйшая стратэгія Захаду, акрамя санкцыяў.
Найбуйнейшы брытанскі вытворца тытунёвай прадукцыі British American Tobacco (BAT) заявіў аб спыненьні супрацоўніцтва зь беларускай тытунёвай фабрыкай «Нёман»
Чацьвёртае месца з канца — па ўзроўні сярэдняга заробку. Першае — па інфляцыі.
У жніўні беларусы працягвалі забіраць грошы з банкаўскіх валютных укладаў.
У ліпені 2018 году Аляксандра Кныровіча асудзілі на 6 гадоў зьняволеньня. Пазьней пакараньне скарацілі на год. Кныровіч адбываў пакараньне ў Віцебскай калёніі, куды адпраўляюць асуджаных бізнэсоўцаў, былых чыноўнікаў і сілавікоў.
Міжнародны банк рэканструкцыі і разьвіцьця выдзеліць Украіне 211 мільёнаў даляраў на павелічэньне ўстойлівасьці ўкраінскай энэргасыстэмы дзеля інтэграцыі ў эўрапейскую энэргасетку ENTSO-E пасьля адключэньня ад беларускай і расейскай энэргасыстэм.
Актуальны доўг Беларусі перад Расеяй — больш за 9 мільярдаў даляраў, агульны — 18,3 мільярда даляраў. Глядзім, што зь дзярждоўгам Беларусі.
13 верасьня віртуальная місія Міжнароднага валютнага фонду прыступае да вывучэньня стану беларускай эканомікі.
У жніўні 2021 году інфляцыя ў Беларусі склала 9,8% у параўнаньні з такім жа пэрыядам мінулага году.
Загрузіць яшчэ