Прэсавая сакратарка Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Вольга Чамаданава адказала на пытаньне Свабоды, колькі людзей было на мітынгах за і супраць Лукашэнку, якія праходзяць у Менску 16 жніўня.
На плошчы Незалежнасьці ў Менску каля тысячы чалавек, якія прыбылі на мітынг у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі.
У Касцюкоўцы пад Гомлем пачынаецца разьвітаньне з затрыманым АМАП і загінулым потым Аляксандрам Віхорам.
У Менск звозяць людзей на мітынг у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Ён прызначаны апоўдні каля Дому ўраду.
Юры ўзначаліў шматтысячную калёну людзей, якая прайшла маршам праз увесь горад
Паводле афіцыйнай вэрсіі, у яго ў руках узарвалася выбуховая прылада, аднак нічога такога на відэа не відаць.
Некалькі тысяч жыхароў Гомля патрабуюць пад сьледчым ізалятарам вызваленьня арыштаваных. Яны скандуюць «Выпускай!» і «Верым, можам, пераможам!»
Каля будынку Белтэлерадыёкампаніі на вуліцы Макаёнка ў Менску сабраліся тысячы людзей.
Беларусы выходзяць на вуліцы сталіцы і буйных гарадоў. Сілавікі не перашкаджаюць гэтаму, паведамляе тэлеканал АНТ у навінным выпуску.
Агенцтва паведамляе, што пацьвердзіла — на відэа загінулы Аляксандар Тарайкоўскі.
10 жніўня дзіцячага лекара-рэаніматоляга Андрэя Вітушку і яго жонку Крысьціну затрымалі каля будынку Цэнтральнага РУУС Менску. Туды яны прыехалі, каб забраць 16-гадовага сына Мірона.
Родным памерлага ў Гомлі пасьля затрыманьня падчас пратэстаў Аляксандра Віхора аддалі заключэньне аб яго сьмерці — з фармулёўкай «прычына высьвятляецца», расказвае Tut.by.
Аляксандар Лукашэнка правядзе 15 жніўня ў Цэнтры стратэгічнага кіраваньня Міністэрства абароны нараду, дзе будзе абмяркоўвацца «пагроза вонкавага ўмяшаньня».
У дзень пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 10 жніўня ў Менску ў раёне стэлы затрымалі супрацоўніка Tut.by Мікіту Быстрыка. Падставай сталі відэа на тэлефоне, якія ён здымаў на мірных пратэстах на Нямізе і ля стэлы 9 жніўня.
Валянтэры грамадзкага аб’яднаньня «Зьвяно» адшукалі ў лякарнях Менску 120 чалавек і апыталі 30 пацярпелых, якія атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасьці. У некаторых выпадках ёсьць аўдыё- або відэаматэрыялы.
Супрацоўнікі кампаніі «Белавія» і Нацыянальнага аэрапорту «Менск» правялі акцыю пратэсту і падтрымалі агульнанацыянальны страйк.
12 жніўня супрацоўнікі АМАПу напалі на 16-гадовага Цімура М., які ішоў да свайго сябра. Хлопец, які сёлета скончыў 9 клясу, трапіў у рэанімацыю, яго ўводзілі ў кому і падключалі да апарату штучнай вэнтыляцыі лёгкіх.
Пра гэта паведамілі ў Інстаграме менскага мэдцэнтру. Там гаворыцца, што такое рашэньне прыняў уласьнік і калектыў лекараў «ЛОДЭ».
Зьнясіленыя, зьбітыя людзі расказвалі, што зь імі адбывалася ў аўтазаках і РУУСах.
14 жніўня ў Беларусі працягваюцца мірныя пратэсты і страйкі. Да іх далучыліся і прадстаўнікі дзяржаўных СМІ — Сталічнага тэлебачаньня, а таксама Першага нацыянальнага каналу Беларускага радыё.
Перад Домам ураду стаў ланцуг з 14 салдатаў унутраных войскаў і 2 камандзіраў у зялёнай форме, у касках і з шчытамі. Сюды дайшла калёна рабочых МТЗ.
У МУС заклапочаныя праблемай перапаўненьня месцаў увязьненьня затрыманых: БелТА спасылаецца на афіцыйную прадстаўніцу ведамства Вольгу Чамаданаву.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» і Сусьветная арганізацыя супраць катаваньняў пачалі кампанію дакумэнтаваньня выпадкаў жорсткага, бесчалавечнага і зьневажальнага абыходжаньня ў дачыненьні да ўдзельнікаў пратэставых акцый.
З турмы на Акрэсьціна вызвалены аглядальнік Радыё Свабода Віталь Цыганкоў і ягоная жонка, доктарка Вольга. Іх сустракалі сын Багуслаў і Валеры Астапаў, бацька Вольгі.
Людзі ў чорнай вопратцы і з зброяй прыйшлі ў офіс «Яндэксу» ў Менску
Гомельскі праваслаўны сьвятар Уладзімер Драбышэўскі выйшаў на адзіночны пікет насупраць будынку ўпраўленьня Сьледчага камітэту Гомельскай вобласьці на вуліцы Савецкай. Ён трымае плякат «Спыніце гвалт!»
У рэдакцыю Свабоды зьвярнуўся жыхар Берасьця Павал Д. і расказаў пра факты зьдзекаў з затрыманых падчас акцыяў пратэсту.
Паліттэхноляга Віталя Шклярава, арыштаванага за нібыта арганізацыю масавых беспарадкаў, утрымліваюць у СІЗА ў Менску фактычна ў катавальных умовах.
Украінскія консулы ня маюць доступу да затрыманых у Менску праваабаронцаў, грамадзянаў Украіны.
12 жніўня ва Ўруччы людзі сталі ў ланцуг з абодвух бакоў праспэкта Незалежнасьці. Яны трымалі кветкі ў руках, пераважна белыя. Як тлумачаць удзельніцы акцыі, такім чынам людзі выказваць пратэст супраць гвалту супрацоўнікамі міліцыі.
У афіцыйным Тэлеграм-канале Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі паведамілі пра наезд машыны на супрацоўніка ДАІ ў Менску і на міліцыянта ў Баранавічах.
Увечары 11 жніўня пазадарожнік без апазнавальных знакаў узяў на таран легкавы аўтамабіль з пасажырамі. Перад гэтым амапаўцы абстралялі машыну гумавымі кулямі.
МУС: «У пераважнай большасьці выпадкаў такіх дастаўленых адпускаюць без складаньня пратаколу». Пра зьбіцьцё, раненьні, разьбітую тэхніку і канфіскацыю картак памяці ў заяве ня згадваюць.
«Наша ніва» падзякавала прэс-службе МУС і прэс-сакратарцы Вользе Чамаданавай.
З крамы эвакуявалі наведнікаў, якія былі на другім паверсе, іншыя працягнулі працу, але разглядаецца магчымасьць часовага закрыцьця ЦУМу. На месцы працуе ахова крамы.
Чатыры мужчыны з выявамі дзяўчынкі, што пацярпела падчас аварыі з вайсковай тэхнікай, выйшлі на плошчу Леніна ў Горадні.
У Менску затрыманыя валянтэры штабу Віктара Бабарыкі. Ня выключаецца, што яны зьяўляюцца фігурантамі ў рамках крымінальнай справы паводле арт. 293 ( «масавыя беспарадкі»), паведамляе Tut.by.
«Былі ўдары мяккіх тканак, траўмы канцавінаў, грудной клеткі, жывата. Мы шпіталізавалі 23 чалавекі, у некаторых зь іх спатрэбіліся апэрацыі».
Цэнтар Віцебску з усімі пад’ездамі да плошчы Перамогі быў перакрыты каля дзесяці вечара. Рух аднавілі толькі пасьля поўначы, калі ў горадзе зрабілася зусім не шматлюдна. 11 жніўня ў Віцебску працягваліся затрыманьні.
«Нашыя консулы таксама паведамілі, што яшчэ адзін грамадзянін Украіны, фотакарэспандэнт Associated Press ва Ўкраіне атрымаў нязначныя цялесныя пашкоджаньні. Яго накіравалі ў мэдычную ўстанову, надалі дапамогу і выпісалі»
У Горадні 11 жніўня адбылася аварыя з удзелам вайсковай машыны «Тыгр». Пацярпела 5-гадовая дзяўчынка.
Старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі ў размове са Свабодай параўнаў дзеяньні сілавых органаў супраць грамадзян Беларусі з генацыдам. А месцы ўтрыманьня арыштаваных — з канцлягерам.
Галоўная рэдактарка палітыка-эканамічных навінаў Tut.by Вольга Лойка тым часам апублікавала асабістую заяву: журналіст — «зручная мішэнь».
Асноўныя траўмы — удары мяккіх тканак, траўмы канцавін, грудной клеткі, жывата і г. д.
У Берасьці міліцыянты «стралялі на паражэньне», адзін пратэстовец паранены.
Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Горадзенскага аблвыканкаму Яўген Дудко, падчас ДТЗ ніхто не загінуў.
Прыбіральшчыца на станцыі мэтро «Міхалова» стала сьведкай таго, як сілавікі зьбілі мужчыну, які чакаў транспарту. Яна прыбірае крывавыя плямы і выказваецца пра ўладу.
11 жніўня каля гатэлю «Арбіта» ў Менску сілавікі сарвалі бэйдж і забралі флэшку ў фатографа TUT.BY Вадзіма Заміроўскага. Флэшкі з рабочымі матэрыяламі таксама забралі ў фатографаў TUT.BY (Дар'і Буракінай), Associated Press (Сяргея Грыца, пашкодзілі і камэру) і «Нашай нівы» (Надзеі Бужан).
Пасьля сутычак паміж амапаўцамі і пратэстоўцамі ў Менску 11 жніўня карэспандэнт Свабоды знайшоў шматлікія сьляды прысутнасьці сілавікоў. Не сказаць, каб мірныя.
Загрузіць яшчэ