Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Гомлем разьвітваюцца з Аляксандрам Віхорам, які загінуў пасьля затрыманьня АМАПам


Аляксандар Віхор, Гомель, архіўнае фота.

У Касцюкоўцы пад Гомлем пачынаецца разьвітаньне з затрыманым АМАП і загінулым потым Аляксандрам Віхорам.

У Касьцюкоўцы пад Гомлем пачынаецца разьвітаньне з затрыманым АМАПам і загінулым пасьля Аляксандрам Віхорам.

На пахаваньне прыйшоў жыхар Гомля Сяргей Шоман. Ён таксама быў затрыманы 9 жніўня і бачыў Аляксандра ў РАУС, потым — у судзе і ў аўтазаку. «Ён быў у страшным стрэсе, пацеў, хваляваўся, прасіў увесь час мэдыцынскай дапамогі, на яго ніхто не зьвяртаў увагі. Калі нас везьлі з суду на СІЗА, яму было вельмі блага, ён зноў прасіў пра дапамогу, клікаў маму, тату. Тады міліцыянты, ці хто яны, канвой ці наглядчыкі, пырснулі ў яго пярцовым газам. Нас вывелі, ён застаўся ў у аўтазаку адзін. Я толькі чуў, як яны спыталіся: «А з гэтым што рабіць?», і ім адказалі: «Хай здыхае».

Маці Святлана гаворыць: «Ён не памёр, ён загінуў. Дзякуй усім, хто прыйшоў. Ён быў самы сьветлы, самы добры, самы беззаганны. Бог не дае больш выпрабаваньняў, чым чалавек можа вытрымаць: значыць, я моцная маці».

Усе запляскалі, калі нябожчыка вынесьлі.

«Маё дзіця не было зьвязанае з палітыкай. Яго проста схапілі, яму тры дні не аказвалі дапамогі, яго не завезьлі ў хуткую».

Маці расказала, што і Саша, і тыя, хто быў зь ім, прасілі пра мэдыцынскую дапамогу: «Маё дзіця загінула, бо яму ніхто не дапамог. Я хачу ўбачыць тых, хто не дапамог яму, хто забіў яго. У іх жа ёсьць дзеці, жонкі. Людзі, прашу вас, дапамажыце мне апраўдаць майго сына, маё сонейка!»

Супрацоўнікі ДАІ не пускаюць у Касьцюкоўку аўтобусы, якія арганізавалі для людзей, што хацелі прыехаць на пахаваньне Сашы Віхора ў Касьцюкоўцы. Пра гэта расказалі арганізатары пахаваньня. Таксама стала вядома, што ў Сашы былі паламаныя рэбры.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG