Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ў сувязі з пратэстамі заплянаваў нараду ў генэральным штабе Мінабароны


Аляксандар Лукашэнка аглядае новыя віды ўзбраеньня. Ілюстрацыйнае фота
Аляксандар Лукашэнка аглядае новыя віды ўзбраеньня. Ілюстрацыйнае фота

Аляксандар Лукашэнка правядзе 15 жніўня ў Цэнтры стратэгічнага кіраваньня Міністэрства абароны нараду, дзе будзе абмяркоўвацца «пагроза вонкавага ўмяшаньня».

Раней афіцыйнае агенцтва БелТА цытавала заяву Лукашэнкі, што «паводле сцэнару супраць Беларусі разгортваецца агрэсія».

Пасьля гэтага з ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі адбылася тэлефонная размова з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным.

Прэс-служба Крамля паведаміла, што кіраўнік Беларусі праінфармаваў Пуціна пра сытуацыю ў Беларусі, якая склалася пасля прэзыдэнцкіх выбараў.

«З абодвух бакоў выказаная ўпэўненасьць, што ўсе праблемы будуць неўзабаве ўрэгуляваныя. Галоўнае, каб гэтым не скарысталіся дэструктыўныя сілы, якія імкнуцца нанесьці шкоду ўзаемавыгаднаму супрацоўніцтву дзьвюх краін у рамках саюзнай дзяржавы», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы прэзыдэнта Расеі.

Таксама ў Крамлі станоўча ацанілі той факт, што Беларусь учора без усялякіх умоваў перадала 32 раней затрыманых ёю грамадзянаў Расеі. Ідзецца пра баевікоў прыватнай вайсковай кампаніі Вагнэра.

У Беларусі ад 9 жніўня праходзяць масавыя акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў. Паводле ЦВК, Аляксандар Лукашэнка набраў 80,1% галасоў, Сьвятлана Ціханоўская — 10,12%. Астатнія тры кандыдаты атрымалі блізу 5% на ўсіх.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG