Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС: За Лукашэнку мітынгавала 65 тысяч, колькі выйшла ягоных праціўнікаў, яшчэ не падлічылі


Аляксандар Лукашэнка падчс выступу перад прыхільнікамі, 16 жніўня 2020.

Прэсавая сакратарка Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Вольга Чамаданава адказала на пытаньне Свабоды, колькі людзей было на мітынгах за і супраць Лукашэнку, якія праходзяць у Менску 16 жніўня.

«Паводле стану на 13 гадзін, на плошчы Незалежнасьці было зафіксавана 65 тысяч чалавек», — сказала прадстаўніца ведамства.

Колькі праціўнікаў Лукашэнкі выйшла на праспэкты Менска і да стэлы «Горад-герой», у МУС зьвестак пакуль ня маюць. Яшчэ не падлічылі, дадала Чамаданава.

Паводле зьвестак парталу tut.by кольксьць удзельнікаў менскага пратэсту супраць Лукашэнкі, якія патрабуюць ягонай адстаўкі, перавысіла 200 тысяч, шматтысячныя мітынгі пратэсту праходзяць і ў іншых буйных і дробных гарадах Беларусі.

А 18 гадзіне пратэстоўцы ў Менску ідуць да Дому ўраду. Праспэкт Незалежнасьці ў раёне плошчы перакрыты для аўтамабільнага руху.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG