Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як задакумэнтаваць выпадкі катаваньняў, каб прыцягнуць вінаватых да адказнасьці 


Праваабарончы цэнтар «Вясна» і Сусьветная арганізацыя супраць катаваньняў пачалі кампанію дакумэнтаваньня выпадкаў жорсткага, бесчалавечнага і зьневажальнага абыходжаньня ў дачыненьні да ўдзельнікаў пратэставых выступленьняў.

Расказаныя гісторыі і сьведчаньні стануць доказамі злачынных дзеяньняў з боку сілавікоў.

Што неабходна зрабіць

Калі вас зьбілі пры затрыманьні або ў РУУС, ІЧУ, напішыце сваю гісторыю:

• дата, месца і акалічнасьці затрыманьня;
• месца ўтрыманьня і ўмовы там:
• дадзеныя, якія дапамогуць ідэнтыфікаваць прадстаўнікоў улады (прозьвішчы, званьні, прыкметы);
• некалькі здымкаў цялесных пашкоджаньняў на лічбавую камэру пры натуральным асьвятленьні.

Самы просты шлях

Запоўніць гугл-форму «Збор і дакумэнтаваньне фактаў катаваньняў».

Дашліце файлы з апісаньнем і здымкамі на электронны адрас: tortures2020@gmail.com. Таксама можна зьвязацца з журналістамі або юрыстамі і расказаць сваю гісторыю пад відэазапіс (тэлефон у Менску +375 17 394 63 11).

У асаблівых выпадках ананімнасьць захаваецца, але ў першую чаргу важныя гісторыі тых, хто гатовы ня ўтойваць сваіх імёнаў.

Адначасова можна папрасіць дапамогі ў складаньні скаргі на незаконнае затрыманьне, жорсткае абыходжаньне з боку супрацоўнікаў міліцыі ды іншыя парушэньні з боку прадстаўнікоў улады.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG