У Горадні на вуліцы Дзекабрыстаў позна ўвечары 11 жніўня адбылася аварыя з удзелам легкавога аўтамабіля і вайсковай машыны «Тыгар». Загінулых няма.
Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УУС Горадзенскага аблвыканкаму Яўген Дудко, падчас ДТЗ ніхто не загінуў.
Раней у тэлеграм-каналах зьявілася інфармацыя, што падчас аварыі легкавіка і вайсковай тэхнікі загінулі чатыры чалавекі.
Як патлумачыў Яўген Дудко, чатыры чалавекі, якія ляжалі тварам у зямлю пасьля аварыі, не памерлыя, а затрыманыя пасажыры таксі. Раней яны неаднаразова ўчынялі правапарушэньні.
Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.