Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рыторыка дзяржаўных СМІ мяняецца: на АНТ паказалі сюжэт пра «мірныя акцыі пратэсту»


Беларусы выходзяць на вуліцы сталіцы і буйных гарадоў. Сілавікі не перашкаджаюць гэтаму, паведамляе тэлеканал АНТ у навінным выпуску.

Нэўтральнасьць сюжэту рэзка дысануе з тым, што гэты афіцыйны тэлеканал яшчэ зусім нядаўна называў пратэсты «масавымі беспарадкамі».

«Акцыі салідарнасьці сталі цішэйшыя і носяць мірны характар. Пра сваю пазыцыю заяўляюць рабочыя, мэдыкі, дзеячы культуры. Пераважна — моладзь, дзяўчаты і жанчыны зь белымі кветкамі і плякатамі. Напярэдадні дэманстранты прайшлі праспэктам Незалежнасьці да Дому ўраду. Не было ні выкрыкаў, ні пагромаў. Сілавікі хоць і апынуліся па другі бок, не пазьбягалі пытаньняў і дыялёгу», — апавядае дыктар.

Далей гаворыцца, што пратэстоўцы выступаюць «супраць гвалту, якім адзначыліся некалькі першых сутак пасьля прэзыдэнцкіх выбараў». Па кожным факце, як спасылаецца АНТ на МУС, праводзіцца праверка, а затрыманых працягваюць адпускаць з ізалятараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG