Як паведамілі ў рэдакцыі Kyky, 27 жніўня ў офіс, які яны арандуюць разам з агенцтвам Vondel/Hepta, прыйшлі людзі з Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў.
Карэспандэнт вёў жывы эфір зь мірнай акцыі пратэсту супраць насільля сілавікоў і фальсыфікацыі выбараў.
Сытуацыя з затрыманьнем 33-х расейцаў у Беларусі была сумеснай акцыяй украінскіх і амэрыканскіх спэцслужбаў, заявіў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін.
Да сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, лідэра страйкаму Менскага трактарнага заводу Сяргея Дылеўскага не пусьцілі адваката.
Раніцай 27 жніўня каля 30 чалавек зь піламі-«баўгаркамі» спрабавалі трапіць у будынак амбасады Лібіі на вуліцы Беларускай у Менску, піша Tut.by.
Вядомы беларускі кардыёляг Аляксандар Мрочак больш не дырэктар РНПЦ «Кардыялёгія». Яго звольнілі з ініцыятывы наймальніка — міністэрства здароўя.
Белсат паведаміў, што зьнік журналіст гэтага тэлеканалу Арцём Лява.
Відавочцы паведамілі пра затрыманьні на плошчы Незалежнасьці ў Менску. Акрамя таго, амапаўцы зачынілі ўсе дзьверы ў касьцёле Сьвятых Сымона і Алены і нікога не выпускалі.
BBC піша пра канфлікт паміж пратэстоўцамі і ўзброенымі ахоўнікамі заправачнай станцыі.
Кірыл Галанаў і Ўладзіслаў Сакалоўскі зьехалі ў Літву, засьцерагаюцца рэпрэсіяў з боку беларускіх уладаў, піша Delfi.
Сябры Каардынацыйнай рады зьвярнуліся ў Сьледчы камітэт Беларусі з патрабаваньнем расьсьледаваць ужываньне сілы праваахоўнікамі на масавых вулічных акцыях пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.
Алег Міхалевіч забраў сваю працоўную кніжку. Ён падтрымаў калектыў, які звольніўся на знак пратэсту. Аб прычынах свайго сыходу са «Сталіцы», якую ўзначальваў 11 гадоў, расказаў TUT.BY.
Вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Арлоў, які прыйшоў да Сьледчага камітэту падтрымаць сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Сьвятлану Алексіевіч, ня выключыў, што нобэлеўская ляўрэатка можа ня выйсьці зь ведамства.
Праз адмову надрукаваць нумар у дзяржаўным «Беларускім доме друку» рэдакцыя газэты «Народная Воля» вымушаная была зрабіць гэта ў Расеі.
У міжведамасную камісію для праверкі фактаў зьдзекаў і жорсткага абыходжаньня падчас затрыманьня грамадзян увайшлі прадстаўнікі ўсіх сілавых ведамстваў.
Берасьцейскі прадпрымальнік Андрэй Варонін, які ўвайшоў у склад Каардынацыйнай рады, зьехаў з краіны. Пра гэта ён напісаў у сваім Instagram.
25 жніўня пасьля акцыі ў падтрымку настаўнікаў затрымалі лекара-анколяга Дзьмітрыя Аляксандраав. Аднак пасьля ўмяшаньня міністра здароўя яго выпусьцілі.
Гэта зрабілі невядомыя людзі, якія адмовіліся прадставіцца старшыні таварыства ўласьнікаў.
Іх папрасілі сесьці ў аўтобус, патлумачылі, што яны ўдзельнічалі ў недазволеным масавым мерапрыемстве
Начальнік генэральнага штабу Ўзброеных сілаў Беларусі Аляксандар Вальфовіч заявіў, што вайскоўцы не ўспрымаюць сытуацыю, якая склалася ў краіне, і «гатовыя абараніць грамадзтва».
Нумар «БелГазеты» за 25 жніўня ня зьявіцца ў кіёсках — у дзяржаўным «Беларускім доме друку» зноў «зламалася абсталяваньне».
Адкліканы і звольнены зь Міністэрства замежных спраў трэці сакратар амбасады Беларусі ў Індыі Андрэй Місюра.
Жодзінец Аляксандар Шабан, калі прыйшоў час ісьці ў войска, вырашыў адслужыць па кантракце ў мясцовай турме. 11 жніўня яго затрымалі ў Менску і адвезьлі па месцы працы.
Наклад газэты ўжо прывезьлі ў Менск, паведаміла намесьніца галоўнага рэдактара Марына Коктыш.
Бацька Мікіты Крыўцова ў прысутнасьці незалежнага судова-мэдычнага экспэрта і адваката агледзеў цела сына ў моргу.
Раніцай 25 жніўня Валадара Цурпанава, удзельніка акцый пратэсту, затрымалі.
24 жніўня каля 21-й гадзіны ў Гомельскім раёне на 418-м кілямэтры аўтадарогі М8 сутыкнуліся два легкавікі.
Як паведамляе Міністэрства ўнутраных справаў, затрыманы 23-гадовы беспрацоўны гамяльчук, які ўзьняў бел-чырвона-белы сьцяг на плошчы Леніна.
840 жыхароў Гомля падпісаліся пад зваротам у гарадзкі аддзел Сьледчага камітэту з патрабаваньнем распачаць крымінальную справу супраць міліцыі.
24 жніўня затрыманьні палітыкаў і актывістаў адбываліся па ўсёй Беларусі.
Служба аховы Менскага заводу колавых цягачоў затрымала старшыню страйкаму прадпрыемства Аляксандра Лаўрыновіча.
Аляксандар Лукашэнка прыняў з дакладам міністра адукацыі Ігара Карпенку. Запатрабаваў абараніць настаўнікаў у школах ад нападак і звольніць тых, хто «здрадзіў».
24 жніўня літоўскае МЗС уручыла амбасадару Беларусі ноту пратэсту супраць парушэньня дзяржаўнай мяжы Літвы, паведамляе МЗС краіны.
Небходнасьці ў апазнаньні цела Мікіты Крыўцова сваякамі няма, бо ягоная асоба вызначана. Гэтак, паводле адваката Віктара Мацкевіча, паведамілі яму ў Партызанскім раённым аддзеле Сьледчага камітэту.
Рыхтуецца афіцыйная нота
Генадзя Шутава паранілі 11 жніўня каля Маскоўскага райвыканкаму Берасьця. 19 жніўня ад раны ён памёр у вайсковым шпіталі ў Менску. Цела нябожчыка доўгі час не аддавалі сямʼі.
Некалькі тысяч чалавек з натоўпу дэманстрантаў пайшлі па праспэкце Пераможцаў у бок Палацу незалежнасьці, які зьяўляецца адной з рэзыдэнцый Аляксандра Лукашэнкі.
Вакол стэлы «Менск — горад-герой» вайскоўцы расьцягнулі калючы дрот.
Улады Беларусі не зьвярталіся па дапамогу да дзяржаваў АДКБ, заявіў генэральны сакратар арганізацыі Станіслаў Зась.
У выпадку парушэньня парадку і спакою ў «сьвятых месцах» пратэстоўцы будуць мець справу з арміяй, заявіў міністар абароны Віктар Хрэнін.
А 14-й гадзіне каля Дому ўраду ў Менску заплянаваны чарговы мітынг прыхільнікаў пераменаў, якія заклікаюць да спыненьня гвалту з боку сілавых структур, вызваленьня палітвязьняў і новых прэзыдэнцкіх выбараў.
Увечары 9 жніўня пасьля закрыцьця выбарчых участкаў у Пінску 16-гадовага хлопца зьбіў шчытом з ровара міліцыянт. Зь пераломам яго і забралі.
У сувязі з правядзеньнем на тэрыторыі Беларусі шэрагу грамадзка-палітычных масавых мерапрыемстваў МУС заявіў пра «неабходныя меры дзеля падтрымкі парадку і грамадзкай бясьпекі».
Як паведаміла Свабодзе беларуская грамадзянка Юлія, якая апекавалася лёсам сьледчага СК, беларускага ўцекача Андрэя Астаповіча, расейскія паліцыянты вывезьлі яго ў Беларусь, а не выпусьцілі з пастарунку 1-га аддзелу паліцыі Пскова.
У Віцебску зьнік Леанід Маліхаў. У сацсетках пішуць, што апошні раз маладога чалавека бачылі 21 жніўня на акцыі пратэсту, пасьля гэтага ён больш за суткі не выходзіць на сувязь.
Акрэдытаваны ў Беларусі журналіст расейскага агенцтва ТАСС Юры Шамшур расказаў, што падчас разгону акцый пратэстоўцаў сілавікі мэтанакіравана палявалі на супрацоўнікаў мэдыя.
Прычыну такіх дзеяньняў і месца, куды вывезьлі Астаповіча, ягоны адвакат не ўдакладніў.
МУС Беларусі паведаміла пра затрыманьне жыхара Менска, які нібыта за грошы шукаў «масоўку» для ўдзелу ў пратэстных акцыях.
У Горадні на мітынгу з удзелам Аляксандра Лукашэнкі сілавікі затрымалі некалькі незалежных журналістаў.
Свабода паведамляла, што напярэдадні старшыня Беларускай фэдэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі зрабіў рэзанансавы допіс у Фэйсбуку: «Аляксандар Лукашэнка — ня мой прэзыдэнт».
Загрузіць яшчэ