Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На МЗКЦ падчас збору подпісаў за страйк затрымалі кіраўніка заводзкага страйкаму 

абноўлена

Прахадная МЗКЦ
Прахадная МЗКЦ

Служба аховы Менскага заводу колавых цягачоў затрымала старшыню страйкаму прадпрыемства Аляксандра Лаўрыновіча.

Як пасьпеў сказаць Свабодзе сам інжынэр-электронік, «паляваць» на яго пачалі яшчэ ў мінулы чацьвер.

Пазьней 24 жніўня Радыё Свабода атрымала інфармацыю, што Лаўрыновіча завезьлі ў ізалятар на вуліцы Акрэсьціна ў Менску.

Напярэдадні Лаўрыновіч абвясьціў, што будзе ананімнае апытаньне сярод рабочых за пачатак страйку. Аднак а 6-й раніцы, калі пачынала працу першая зьмена, прахадная была ачэпленая міліцыяй. Людзям не дазвалялі нават прыпыняцца, анкеты пранесьці таксама не ўдалося.

У панядзелак 24 жніўня Аляксандар Лаўрыновіч прыйшоў на завод у непрацоўны час — ягоная зьмена вечаровая. Ён здолеў сабраць блізу дзясятка галасоў.

Сапраўдную аблаву на кіраўніка страйкаму зладзіў намесьнік генэральнага дырэктара па ідэалёгіі Павал Огер. Падпісантам прыгразіў, што ніхто зь іх не атрымае заробку, а на «зьбіральніка» выклікаў ахову.

Іншыя работнікі Менскага заводу колавых цягачоў таксама неаднаразова скардзіліся на ціск, які аказвае на працаўнікоў ідэоляг Огер. Прэсінг узмацніўся пасьля інцыдэнту з прыездам на прадпрыемства Аляксандра Лукашэнкі: рабочыя сустрэлі яго крыкамі «Сыходзь», а адзін нават прапанаваў яму «застрэліцца, калі афіцэр».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG